“Ты куда, сынок, продукты поволок?” ці Пра што піша рэгіянальная прэса
Кантэнт аналіз мясцовых выданняў і паведамленняў цэнтральных інфармагенцтваў у траўні 2015 г.
Кантэнт-аналіз уключае ў сябе даследаванне дзяржаўнага і недзяржаўнага друкаваных выданняў “Ганцавіцкі ЧАС” і “Савецкае ПАЛЕССЕ” (г. Ганцавічы, Брэсцкай вобласці), а таксама аналіз тэматыкі выпускаў навінаў на Брэсцкім рэгіянальным тэлебачанні і даследаванне паведамленняў дзяржаўнага і недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва на галоўныя тэмы траўня 2015 года.
Тэмы
У якасці тэмаў выбраныя падзеі з міжнароднага і унутрыпалітычнага жыцця краіны, а таксама нагоды, якія прэзентуюць трэнд, значную для грамадства з’яву, як напрыклад, нефармальны пачатак прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
Трэба адзначыць, што галоўныя тэмы траўня, якія асвятляліся дзяржаўнымі і недзяржаўнымі медыямі — афіцыйныя. Святкаванне юбілею перамогі ў Другой сусветнай вайне, — інфармацыйная дамінанта месяца. Над арганізацыяй свята актыўна працавалі як дзяржаўныя структуры, так і дзяржаўная прэса. Дадзенае спалучэнне, а таксама адназначная, без разыходжанняў інтэрпрэтацыя падзеі, стварыла шчыльнае інфармацыйнае палатно, якое на некалькі дзён, цалкам накрыла эфір краіны. З’яўленне іншых тэмаў, якія б прыцягнулі ўвагу аўдыторыі, у такіх умовах праблематычна. Значнасць падзеяў саступае ахопу, які маюць супольна дзяржструктуры і дзяржаўная прэса.
Гартайце курсорам, каб пабачыць тэмы ў храналагічным парадку:
Друкаваныя выданні
Для аналізу друкаваных выданняў у траўні выбраныя рэгіянальныя газеты, якія выходзяць у г. Ганцавічы, Брэсцкай вобласці: незалежная газета “Ганцавіцкі час” і афіцыйнае выданне райвыканкама “Савецкае палессе”.
Ганцавічы — горад у Брэсцкай вобласці з насельніцтвам 13 894 тыс. чалавек. У Ганцавіцкі раён уваходзяць 8 сельскіх саветаў і 36 населеных пунктаў з агульнай колькасцю насельніцтва 14,5 тыс. чалавек. Колькасць насельніцтва раёна і горада — 28 480 тыс. чалавек. Вялікія вёскі Ганцавіцкага раёна гэта (дадзеныя на 1 студзеня 2015 года): Любашава — 1 050 чалавек, Раздзялавічы — 1 347 чал., Малькавічы — 1 254, Хатынічы — 2 315.
Навядзіце курсор на фота, каб пабачыць больш інфармацыі пра выданне:
У рэдакцыі “Ганцавіцкага часу” лічаць, што адзін нумар выдання чытае прыкладна 3 чалавека. Наклад кожнага нумара – каля 4 тыс. асобнікаў. Такім чынам, аўдыторыя “Ганцавіцкага часу” — каля 12 тыс. чалавек (максімум). Прыкладна такіх ж наклад мае і “Савецкае Палессе” – 3,9 тыс. асобнікаў. Калі дастасаваць вышэй прыведзены метад падліку аўдыторыі і скласці лічбы, то атрымаецца, што агульная аўдыторыя кожнага нумара двух выданняў (дзяржаўнага і недзяржаўнага) — больш за 20 тыс. чалавек. А гэта значыць, што кожны дарослы ў горадзе і раёне чытае мясцовую газету.
Навядзіце курсор на фота, каб пабачыць больш інфармацыі пра выданне:
Пры даследаванні “Савецкага ПАЛЕССЯ” аналізаваліся 1–3 палосы выдання, паколькі прынята лічыць, што галоўная інфармацыя, а таксама навіны і эксклюзіў ў друкаваным выданні размяшчаюцца на першых трох старонках газеты. Перыядычнасць выданняў розная, таму, каб наблізіць колькасныя паказчыкі, пры аналізе “Ганцавіцкага Часу” даследчыцкая прастора была павялічана, — пад увагу былі ўзятыя матэрыялы размешчаныя на 1–9 палосах выдання.
Параўнальныя характарыстыкі выданняў:
Характарыстыкі |
Ганцавіцкі Час |
Савецкае Палессе |
Выдавец/Заснавальнік |
Выдавец: ПВГУП «Медыя-Ганцавічы» Заснавальнік: ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс», Уладзімір Аляксандравіч Янукевіч |
Заснавальнікі: Ганцавіцкі райвыканкам, Раённы савет дэпутатаў, Установа «Рэдакцыя Ганцавіцкай газеты «Савецкае Палессе» |
Наклад |
3 900 асобнікаў |
3800–3900 асобнікаў |
Мова |
не пазначана |
беларуская і руская |
Аб’ём |
6 умоўных друкаваных аркушоў |
Субота — 3 друкаваныя аркушы Серада — 1,5 дуркаваных аркушоў |
Друк |
каляровы (часткова), чорна- белы |
двухколерны (чорны, чырвоны) |
Перыядычнасць |
1 раз на тыдзень |
2 разы на тыдзень |
Усяго нумароў за травень |
4 (№№19(646)-22(649)) |
8 (№№33(8353)-40(8360)) |
Кошт у розніцу |
свабодны |
3 800 руб. |
Сайт у інтэрнэце |
||
У межах даследавання аналізуюцца (даследчыцкая прастора) |
1–9 палосы |
1–3 палосы |
Медыя-пазіцыянаванне рэгіянальных выданняў
Табліца матэрыялаў у ганцавіцкай прэсе па выбраным тэмам:
Тэма |
“Савецкае ПАЛЕССЕ”, загалоўкі артыкулаў па вызначаных тэмах на 1–3 газетных палосах у нумарах (№№33(8353)-40(8360)) за травень 2015 г. |
Памер (тыс. знакаў), прыкладна |
Ганцавіцкі час, загалоўкі артыкулаў па вызначаных тэмах на 1–9 газетных палосах у нумарах (№№19(646)-22(649)) за травень 2015 г. |
Памер (тыс. знакаў), прыкладна |
Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай Вайне, 9 траўня. |
Праграма святочных мерапрыемстваў прысвечаных 70-годдзю вялікай перамогі |
1,7 |
Сражение за кубок “Победы” в Ганцевичах пройдет 10 мая |
0,3 |
Не старэюць душой ветэраны. |
0,6 |
Сапраўдная цана перамогі – рэкі чалавечай крыві |
4,5 |
|
Застанецца ў памяці навечна |
3,5 |
|
|
|
70 гадоў Вялікай Перамогі Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта Раённага савета дэпутатаў Віншаванне Валянціны Верас, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Ніколай Язубец, дэпутата Палаты прадстаўнкоў Нацыянальнага Сходу Віншаванне Ганцавіцкай раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Віншаванне Валерыя Касянюка, Ваеннага камісара Ганцавіцкага раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік Яўгенія Стацько, старшыня раённага савета ветэранаў |
6 |
|||
Бессмяротны полк |
2
|
|||
Адкрыццё помніка ў Востраве |
1,8 |
|||
Гэтых дзён не змоўкне слава! |
2,7 |
|||
Дзяржаўны візіт у Беларусь Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна. |
Адкрываюцца вялікія перспектывы. Паводле БелТА |
1,3 |
— |
|
Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс. Апошні званок і заканчэнне навучальнага года. |
Апошні званок |
0,5 |
— |
|
Візіт Аляксандра Лукашэнка на ОАО “Мінскі Трактарны Завод”. |
— |
|
— |
|
Саміт праграмы суседства Еўрапейскага Саюза “Усходняе Партнёрства” у Рызе, Латвія |
— |
|
— |
|
З’езд Прафсаюзаў |
Чалавек працы на першым месцы. Паводле БелТА |
6 |
— |
|
Апісанне атрыманых дадзеных
Сабраныя дадзеныя выявілі значныя лакуны ў асвятленні выбраных тэмаў. Паказчыкі адной газеты, як правіла, не маюць адпаведных паказчыкаў у другой. “Савецкае Палессе” пры асвятленні тэмы святкавання 70-годдзя Перамогі надрукавала 12 інфармацыйных паведамлення — гэта самы вялікі выяўлены колькасны паказчык. Але па загалоўкам бачна, што большасць гэтых матэрыялаў – віншаванні афіцыйных асобаў, дэпутатаў, праграмы мерапрыемстваў і іншыя “дзяжурныя” тэксты, якія, напэўна, газета друкуе штогод. У “Ганцавіцкім часе” такіх матэрыялаў няма: газета змясціла ўсяго адзін артыкул па тэме Перамогі, які паводле назвы і зместу з’яўляецца разважаннем на тэму вайны і памяці.
“Савецкае палессе” друкуе інфармацыю пра апошні званок і выпускнікоў ганцавіцкіх школаў. Газета надае ўвагу і цэнтральным падзеям, праўда, пры гэтым карыстаецца выключна афіцыйнымі крыніцамі. На старонках “Савецкага Палесся” рэгулярна з’яўляецца інфармацыя прэс-службы прэзідэнта і паведамленні дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Выданне ўзгадала пра візіт у Беларусь старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і пра з’езд Прафсаюзаў. Артыкул аб з’ездзе “Чалавек працы – на першым месы”, падрыхтаваны паводле інфармацыі БелТА і дапоўнены фотаздымкам прэзідэнта, заняў частку першай і амаль усю другую паласу №39(8359) “Савецкага Палесся” за 27 траўня 2015 года.
З’езд ФПБ, візіт старшыні КНР засталіся па-за ўвагай “Ганцавіцкага часу”. Увогуле матэрыялаў на вызначаныя тэмы, акрамя юбілею 9 траўня, на даследчыцай прасторы газеты не выяўлена. У выданні адсутнічае інфармацыя “з Мінску” і афіцыйная інфармацыя. Дарэчы, паводле пошукавай сістэмы сайта “Ганцавіцкага часу”, у траўні выданне ні разу не ўзгадала прэзідэнта А. Лукашэнку (апошняе ўзгадванне — у артыкуле-перадруку з інтэрнэт-выдання “Салідарнасць” за 22.04.2014).
Мясцовыя газеты не пішуць на тэму саміта “Усходняга Партнёрства” у Рызе.
Вынікі даследавання з такой колькасцю нулявых паказчыкаў нельга назваць задавальняючымі. На галоўнае пытанне “пра што ж пішуць рэгіянальныя газеты?” адказу не знойдзена. Таму быў праведзены паўторны аналіз выданняў з выкарыстаннем іншага метаду, які, як уяўляецца, павінны выявіць больш дэтальную і разнастайную карціну інфармацыйнага напаўнення рэгіянальных СМІ.
Метад. Усе матэрыялы, змешчаныя на даследчыцкай прасторы “Ганцавіцкага ЧАСУ” (1–9 палосы) і “Савецкага ПАЛЕССЯ” (1–3 палосы) былі класіфікаваныя паводле адпаведнасці наступнай тэматыцы:
- здарэнні, крымінал,
- здароўе,
- культура, адукацыя, гісторыя,
- мясцовыя ўлады, рашэнні, навіны краіны,
- соцыум,
- ЖКГ,
- спорт.
У табліцы ніжэй прыведзеныя загалоўкі артыкулаў і інфармацыйных паведамленняў адпаведна вызначанай тэматыцы. Калі азнаёміцца з загалоўкамі прыведзенымі ў табліцы, можна атрымаць уяўленне пра стылістытыку падачы матэрыялаў, а таксама заўважыць каларыт асвятлення жыцця рэгіёна ў незалежнай і афіцыйнай газеце.
Тэматыка артыкулаў |
“Ганцавіцкі Час”, загалоўкі артыкулаў у нумарах, размешчаныя на 1–9 палосах у нумарах (№№19(646)-22(649)) за травень 2015 г. |
“Савецкае Палессе”, загалоўкі артыкулаў размешчаныя на 1–3 газетных палосах у нумарах (№№33(8353)-40(8360)) за травень 2015 г. |
Здарэнні, крымінал
|
Сгорели трактор и сараи Зловредная собака Неправильные командировки Жена обвинила в воровстве мужа Зачем будку спёр? Сторож СПК «Дубянки«начеку! Ты куда сынок, продукты поволок? Нюхал клей и получил штраф за мелкое хулиганство За кастрюлю, полотенце и сапоги завели уголовное дело Ранее судимый ганцевчанин снова попался на краже «Герои» дорог Двое на одну Міліцыя знайшла ў гаражы арсенал спіртнога і дзве тоны металалому Хочешь нажить врага — одолжи деньги Воровал из машин? На скамью подсудимых! Ганцевичский бизнесмен-валютчик предстанет перед судом Верните кошелек и документы Из дома в Раздяловичах бесследно исчез ноутбук Женщина свела счеты с жизнью В Хотыничах украли бензокосу Гражданин напился — милиции не подчинился Разборки в Красыничах В Денисковичах сожитель выбил зубы Водитель кобылы столкнулся со стадом коров Кому понадобились флаги? В Огаревичах трубой разбили голову В д.Ганцевичи муж избил жену Что за праздник без драки!? От ганцевчан не отстали и будчаки В Мальковичах мужчина избил женщину и забрал деньги? “Герои” дорог Уезд для адпачынку, спорту і інтыму небяспечны В Раздяловичах милиция изъяла брагу и самогонные аппараты Где растут краденые саженцы? Житель Мальковичей подозревается в грабеже Житель д. Чудин может оказаться на скамье подсудимых за избиение отца Огаровец обвиняется в краже у односельчанина Ссоры и скандалы пополнят казну за счет штрафов Со здания магазина снова украли флаг В Люсино женщина покончила жизнь самоубийством В Ельно вредители разбили окна Ругался матом на сотрудника ГАИ и нарвался на штраф За ремонт дороги без согласования — штраф! Розыск. Рулинский Вадим Леонидович. Автомобиль с «молочкой» до Ганцевич не доехал Купила с рук и пожалела Охотился на собак Въехал в «Рено» на стоянке возле милиции Нарушителя найдет милиции, а забор придется чинить Количество нарушений «Отравился медикаментами» — вызов ложный В Раздяловичах хулиганят В Раздяловичах воруют Сообщил о краже и получил два протокола Куда прешься, корова! Ганцевчанин пожаловался на директора За рулем не спать Герои дорог Справка «ГЧ» Сгорела иномарка и крыша хозпостройки В Куково обвалилась бетонная плита на автобусной, остановке Людскія грошы за малако ў Агарэвічах прытрымалі |
Крымінальная справа Незаконны валютаабарот Крадзяжы Пазычылі і не вярнулі Збіў кароў Невядомыя злачынцы Святлафор ДАІ Аўтамабіль у кювеце Украў грошы Шкода лясніцтву Сілай адабраў Бацькі і дзеці «Хатні» алкаголь Стрэл па сабаках Гора-бацькі Запазычанасць па алементах Справы грашовыя Святлафор ДАІ |
Здароўе
|
12 мая у медицинских сестер профессиональный праздник. Кого из медсестер вы можете отметить и почему? Опрос О каких заболеваниях говорит ваш живот? М. Кузуёк: «Если человек умирает, ему нужно об этом сказать» Главврач: когда в районе рост заболеваний, нужно бить во все колокола Эта болезнь хорошо маскируется и приводит к нетрудоспособности Не ешьте сладкого, а то можете сесть на иглу Как нужно себя вести, чтобы не стать жертвой грозы |
Конкурс «Здаровая сям’я». Арганізатары Ганцавіцкі раённы камітэт і дзяржаўная ўстанова Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Асцярожна, пратэрмінаваныя прадукты Запалім свечкі. З нагоды Міжнароднага Дня памяці памерлых ад СНІДу пра сітуацыю з хваробай у раёне піша памочнік урача-эпідэміёлага ДУ«Ганцавіцкі райЦГіЭ» Аляксандар Зуйкевіч.+Інфармацыя пра маладзёжную акцыю «Свечкі памяці» Зберагчы жыццё і здароўе Уся праўда аб шкодзе курэння «Бросай курить». Объявление об акции |
Культура адукацыя гісторыя
|
Сапраўдная цана Перамогі — рэкі чалавечай крыві На открытии памятного знака в Острове люди плакали Ганцевичские ЮИДовцы стали третьими на областном слете Какой была Пасха в годы войны впервые рассказали в Ганцевичах Мой дед — мой герой! |
Пераможца алімпіяды Барацьба ў тыле ворага. Партызанскі рух на Ганцаўшчыне. Гістарычны артыкул Юрыя журналісты атрымалі ўзнагароду. Рубрыка «Школьныя навіны» Дзі-джэі гарадскога Дома культуры запрашаюць. Абвестка. Жыццёвае крэда педагога Застанецца ў памяці навечна Апошні званок На шырокі прасцяг Дзяўчынка з творчай душой і адкрытым сэрцам. Віялета Гарадзецкая. Юныя таленты |
Мясцовыя ўлады, рашэнні, навіны краіны
|
|
Ствараць і развівацца – дзеля народа. Пасланне прэзідэнта А. Лукашэнка да беларускага народу і нацыянальнага сходу. Па матэрыялам БелТА. 70 гадоў Вялікай Перамогі Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта Раённага савета дэпутатаў Ніколай Язубец, дэпутата Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага Сходу Віншаванне Валерыя Касянюка, Ваеннага камісара Ганцэвіцкага раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік Віншаванне Валянціны Верас, дэпутата Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага Сходу Паважаныя землякі і госці Ганцаўшчыны! Віншаванне Яўгенія Стацько, старшыня раённага савета ветэранаў Віншаванне Ганцавіцкай раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» 10 мая – дзень дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага сцяга рэспублікі Беларусь! Віншаванне. Раённы выканаўчы камітэт Раённы савет дэпутатаў. Для ўдасканалення прасторы шмат. Прэс-канферэнцыя старшыні аблвыканкама Анатоля Ліса. З узнагародай! (узнагароды Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта з нагоды Сусветнага Дня медыцынскай сястры.) Решение ганцевичского районнного исполнительного комитета О принудительной отбуксировке (эвакуации) транспортных средств и их хранению на охраняемой стоянке. Кадравыя назначэнні. Дырэктарам філіяла Брэсцага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Ганцавіцкі райпалівазбыт з 12 мая назначаны Валеры Анішанка. Внимание: «прямые телефонные линии». Объявление. «Ганцевичи – здоровый город!» Акция в рамках Международного Дня семьи У адпаведнасці з правіламі. Інфармацыя для паляўнічых. Адкрываюцца вялікія перспектывы. Візіт Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Паводле БелТА. Гісторыя і сучаснасць. Ганцавіцкая раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта арганізавалі для актыву раённай арганізацыі «Белая Русь» і актыўнай моладзі Ганцаўшчыны незабыўную аднадзённую паездку ў г. Мінск. О делегировании полномомчий по осуществлению административных процедур. Решение Ганцевичского районного исполнительного коммитета. Внимание: «прямые телефонне линии»! Не заставайцеся раўнадушнымі. Аб недапушчэнні несанкцыянаваных звалак смецця. Нарада ў прэзідэнта. Па інфармацыі прэс-службы Прэзідэнта РБ. Сумесныя крокі. Аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення Ашчаднага Банка Расіі Германа Грэфа. Паводле інф. прэс-службы Прэзідэнта РБ Внимание: «пямые телефонные линии» Парадак на зямлі. «Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ідэальнага парадку на зямлі». Паводле інф. БелТА. Чалавек працы – на першым плане. З’езд ФПБ, выступ А. Лукашэнкі. З узнагародай! Внимание: «прямые телефонные линии»! Даступнасць якасць і падтрымка. Аб 9‑ай выязной сесіі раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. Поздравление с окончанием учебного года. Районный исполнительный коммитет, Районный совет депутатов. Разам мы здольныя на многае. Дэпутацкі дзённік |
Соцыум
|
Першы трафей — чэрап ваўчыцы Раиса Рылко: «В своей жизни я ничего не хотела бы менять». Раиса Рылко — медицинская сестра в кабинете онколога Ганцевичской ЦРБ В добрый путь, солдат! Призыв 2015 Шумишь в квартире — получишь штраф Пьяный за рулём — преступник Береги жизнь и здоровье — соблюдай правила электробезопасности Недавно указом президента ввели «Налог на долги». Если ты одолжил деньги, то должен уплатить в казну государства 13% от этой суммы. как вы к этому относитесь?» Опрос Сколько можно ездить без техосмотра на транзитных номерах? Они помощники самые первые у каждого в стране врача. 12 мая — День медицинской сестры Учимся любви у матери Терезы Сельскі клуб у Малых Круговічах у гэтым годзе не зачыняць Как вы считаете, почему люди злоупотребляют алкоголем? Как искоренить пьянство? Опрос Хочу взять замуж украинку Чудинскому вальщику — первая премия, раздзяловичскому — ржавая пила Сезон охоты открыт Сплетни могут привести к самоубийству Задолжал алиментов на 17 миллионов Помогал ли вам профсоюз при возникновении каких-либо вопросов, проблем, трудовых споров? Опрос. Нужно ли платить налог тем, кто сдает квартиру Внимание — дети! Спасибо местной власти и бизнесменам за пешеходный переход Як ў Раздзялавічах малаказборшчыка шукалі Расписание богослужений Здравствуй мама, это я! Читатель предлагает создать клуб автомобилистов в Ганцевичах |
Праца, май і песня! Фотарэпартаж. Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі. Не старэюць душой ветэраны Сабекошт прадукцыі, рынкі збыту і якасць. Узровень заробкаў Аб дэмаграфічнай сітуацыі Выдатная службы, рабяты! Вясновы прызыў. Гэтых дзён не змоўкне слава! «Бессмяротны Полк» Адкрыццё помніка ў Востраве. Лячэнне працай. Паказальнае судовае пасяджэнне. Дзякуй вам, медыцынскія сёстры! Урачыстае мерапрыемства ў Гарадскім доме культуры пад назвай «Свецячы іншым – згараю сам» Крос у «Горках» Раённые соревнования санитарных дружин и звеньев. Объявление. Забраць, каб потым не шукаць. Піша Віталь Чабатарэнка, начальнік аддзялення прафілактыкі і аховы правапарадку Ганцавіцкага РАУС. Сям’я – галоўная каштоўнасць Праблемная дарожка? Скарга чытача Будуем святыню разам. Дабрачынная акцыя Калі душа – нібы сонца. Аб Надзеі Кандрацені, сацыяльным работніку. Кладуцца травы ў пракосы. Нарыхтоўка кармоў Прыклад для маладых У летнім аздараўленні дзяцей дапаможа дзяржава Аб лекавых сродках. Пульс тыдня. Па інф. БелТА Альтэрнатыўная служба. Пульс тыдня. Па інф. БелТА З цеплынёй і спагадай
Не пакідайце дзяцей адных! Прафілактычная акцыя Заработная плата. Пульс тыдня. Па інф. БелТА Інданезія мае намер. Пульс тыдня. Па інф. БелТА Разліў нафты. Пульс тыдня. Па інф. БелТА Дзяцінства пара непаўторная. Акцыя на Дзень абароны дзяцей Сенажаць паклікала руплівых Расклад Богаслужэнняў Што паказаў «Нелегал»? Вынікі мерапрыемстваў па супрацьдзеянню незаконнай міграцыі Закон аб амністыі. БелТА У суквецці пражытых гадоў. Рубрыка «Твае людзі, вёска» |
ЖКГ
|
Обрушение крыши обнаружили вовремя |
Абвестка аб спыненні падачы гарачай вады з 12 па 15 мая. Сачыце за хатнімі гадаванцамі Перамога камунальнікаў Да жылля па-гаспадарску, адзін да аднаго – па-суседску… |
Спорт |
Сражение за «Кубок Победы» в Ганцевичах — 10 мая «Большевики» сильнее «атлантов» Две игры — два разных итога Команды из Ганцевичей и Клецка поборются за Кубок победителей Череда поражений Упорная борьба в финальном матче за Кубок Победы Удачная игра Вадима Побудея в составе ФК «Барановичи» Ганцевичские волейболисты в призерах Кубок победителей достался «Строителю — ПМК-14» Детские турниры близятся к завершению «Ганцевичи» терпят поражение от «Строителя — ПМК-14» Вторая к ряду победа «Барановичей» Аматары футбола і футбалісты пагутарылі аб набалелым Першы матч ФК «Ганцавічы» — і першая перамога Два поражения от команд города Барановичи Евгений Рабцевич забивает за дублирующий состав микашевичского «Гранита» Районный кросс — вторая попытка |
«Будаўнік — ПМК-14» — уладальнік «Кубка пераможцаў» |
Апісанне атрыманых дадзеных
Карціна выглядае так: “Ганцавіцкі час” больш за ўсё ўвагі надае здарэнням і крымінальнай хроніцы. Матэрыялаў на гэту тэму — больш за палову: 62 артыкула на тэму крыміналу і здарэнняў, на ўсё астатнія тэмы разам даводзіцца 55 артыкулаў. Другая па важнасці тэма для “Ганцавіцкага часу” – матэрыялы рубрыкі “Соцыум”. Гэта адказы на пытанні чытачоў, апытанкі, мясцовыя навіны, інтэрвью і рэпартажы. Далей — “Спорт”, “Ганцавіцкі час” надае шмат увагі спартыўным навінам і штонумар друкуе інфармацыю пра спаборніцтвы, гульцоў і клубы, якія паходзяць з Ганцавічаў. Рубрыка “Здароўе” таксама адна з самых значных па колькасці матэрыялаў. Трэба сказаць, што ўрачы – сапраўдныя героі рэгіянальнай прэсы. Інтэрвью на тэму захавання здароўя, а таксама матэрыялаў дзе ў якасці галоўнага героя паўстае доктар ці медыцынская сястра, як у адным, так і другім выданні вельмі шмат. Таксама газеты друкуюць парады наконт таго, як захаваць сябе і сваё здароўе, статыстыку захворванняў па Ганцавіцкаму раёну, асветніцкую і прафілактычную інфармацыю. Прыкладна адзін матэрыял у кожным нумары “Ганцавіцкага Часу” прысвечаны культуры, адукацыі ці гісторыі.
Афіцыйная тэматыка дамінуе ў “Савецкім ПАЛЕССІ”. Інфаграфіка паказвае, што газета мае тры асноўныя тэматычныя накірункі. Гэта “Мясцовыя ўлады, рашэнні і навіны краіны”, “Соцыум”, “Здарэнні, крымінал”. Менш за ўсё “Савецкае ПАЛЕССЕ” піша пра спорт. Газеты маюць аднолькавыя паказчыкі па тэме “Задроўе”: 7 артыкулаў у незалежнай газеце, 6 – у афіцыйнай.
Сабраныя дадзеныя таксама дазваляюць правесці моўны аналіз і адказаць на пытанне, якой мовай карыстаюцца рэгіянальныя выданні ў Ганцавічах. Калі палічыць матэрыялы за травень на рускай і беларускай мовах, прыведзеныя ў табліцы вышэй, атрымоўваецца наступная сітуацыя:
Высновы
“Савецкае ПАЛЕССЕ” – трыбуна мясцовых уладаў. Газета працуе па прыкладу “друкаванага органа” райвыканкама і Савета дэпутатаў і актыўна выкарыстоўвае гэты статус пры зборы і апрацоўцы інфармацыі. Амаль усе паведамленні ў газеце на любую тэму так ці інакш звязаныя з дзейнасцю дзяржструктур, афіцыйнымі мерапрыемствамі, акцыямі ці асобамі чыноўнікаў. У рэдакцыі бачаць інфармацыйную нагоду не з пункту погляду асвятлення яе з розных бакоў і прадстаўлення фактаў і розных пунктаў погляду, а як магчымасць распавесці пра дзейнасць мясцовых уладаў і афіцыйных асобаў. Аўтарамі газеты часта выступаюць не толькі журналісты, але і загадчыкі аддзелаў, спецыялісты мясцовых уладаў і дэпутаты. Сферы дзе прысутнасць дзяржаўных структур зведзеная да мінімума, як напрыклад “спорт”, у газеце амаль не асвятляюцца. А пра тыя сферы, у якіх дзяржава дамінуе, – медыцына, адукацыя, правапарадак, — “Савецкае ПАЛЕССЕ” дае багата матэрыялу.
“Ганцавіцкі ЧАС” працуе, як кажуць “на зямлі”. У газеце шмат кароткіх змястоўных паведамленняў з канкрэтных месцаў, вёсак і пра канкрэтных людзей. Канешне, маючы такую такую інфармацыйную канцэпцыю, “здарэнні” падаюцца самай удзячная тэматыкай. Аднак пульс жыцця рэгіёна адбіваюць не толькі парушальнікі і хуліганы. Таму трохі пазітыву на першых старонках выдання было б нялішнім. Стыль у якім працуе “Ганцавіцкі ЧАС” вельмі лаканічны і дынамічны. Загалоўкі чапляюць і запамінаюцца. Назвы артыкулаў (напрыкл.,«Водитель кобылы столкнулся со стадом коров», Воровал из машин? На скамью подсудимых!, “Ты куда сынок, продукты поволок?”, «Со здания магазина снова украли флаг» і г.д.) дэманструюць своеасаблівы запал, таблоідную смеласць, мясцовы каларыт, лёгкасць і прастату з якой калектыў падыходзіць да справы. Гэта рэзка кантрастуе з паказным нафталінавым пафасам “Савецкага Палесся”, які рэдакцыя выцягвае на першыя старонкі газеты ў форме загалоўкаў-кодаў мінулых часоў (напрыкл. “Праца, май і песня!”, “Не старэюць душой ветэраны” “Дзяцінства пара непаўторная” і г.д. ).
Як аднаму так і другому выданню былі б вельмі дарэчы паведамленні з Мінску ад уласнага карэспандэнта пра галоўныя падзеі краіны, а таксама каментары і меркаванні пра тое, як цэнттральныя падзеі паўплываюць на Ганцавічы і раён.
Аналіз выявіў цікавы сімбіёз дзяржаўнай і незалежнай прэсы: тэмы якія абыходзіць увагай “Ганцавіцкі час” вельмі актыўна асвятляе “Савецкае ПАлессе” і наадварот. Інфармацыя не паўтараецца і не дублюецца. Не гледзячы на тое, што выданні працуюць на аднолькавым матэрыяле, кожная газета мае свой пазнавальны стыль, твар. Аднак рэгіянальным брэндам можна лічыць толькі “Ганцавіцкі час”. Чаму? Таму, што актуальнасць – важны крытэр як для брэнда, тым больш для газеты. А маючы назву са словам “савецкае” быць актуальным у сучасным кантэксце немагчыма.
Інфармацыйныя агенцтвы
Для аналізу паведамленняў інфармагенцтваў у красавіку 2015 былі выбраныя дзяржаўнае прадпрыемства “Белта. Белорусское телеграфное агенство” і прыватнае інфармацыйнае агенцтва “Беларуская інфармацыйная кампанія Белапан.” Даследаванне праводзілася метадам падліку паведамленняў па ключавым словам.
Замеры здзяйсняліся паводле дадзеных пошукавых сістэмаў сайтаў інфармагенцтваў www.belapan.by і www.belta.by. Ключавыя словы выкарыстоўваліся на рускай мове.
Ключавыя словы падбіраліся па прынцыпу прамой асацыяцыі, альбо ўласныя імёны ўдзельнікаў падзеяў ці назвы месцаў месцаў, дзе гэтыя падзеі адбываліся. Такі метад дазваляе выявіць як шырокую статыстыку па тэме (напрыклад, паведамленні са словам “победа”), так і вузкую. Агульна сабраныя лічбы павінны даць уяўленне пра інфармацыйную карціну па выбраных тэмах, якую ў траўні стварылі дзяржаўнае і недзяржаўнае інфармагенцтва.
Асноўныя тэмы, травень 2015 |
Ключавое слова |
БелТА, колькасць узгадванняў |
БелаПАН, колькасць узгадванняў |
Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай Вайне, 9 траўня |
«победа» |
476 |
148 |
«парад» |
27 |
24 |
|
Дзяржаўны візіт у Беларусь Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна |
«Китай» |
94 |
33 |
«Цзиньпин» |
48 |
10 |
|
Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс. Апошні званок і заканчэнне навучальнага года |
«образование» |
54 |
43 |
«болонский» |
7 |
5 |
|
Візіт Аляксандра Лукашэнка на ОАО “Мінскі Трактарны Завод” |
«лукашенко» |
249 |
201 |
«МТЗ» |
15 |
13 |
|
Саміт праграмы суседства Еўрапейскага Саюза “Усходняе Партнёрства” у Рызе, Латвія |
«Рига» |
30 |
48 |
«Макей» |
33 |
42 |
|
З’езд Прафсаюзаў |
«профсоюзы» |
42 |
12 |
«выборы» |
26 |
50 |
Апісанне атрыманых дадзеных
Найвялікшы выяўлены паказчык належыць інфармагенцтву БелТА па ключавому слову “победа”. Гэтая слова з’яўлялася ў навіннай стужцы амаль 500 разоў, а гэта значыць прыкладна 22,6 разоў кожны працоўны дзень. Канешне, трэба мець на ўвазе, што слова мае агульнае значэнне і яго ўзгадаванні звязаныя не толькі з юбілеем Перамогі (а таксама са спартыўнымі дасягненнямі і інш.). Тым не менш, статыстычная розніца паміж колькасцю паведамляенняў дзяржаўнага і недзяржаўнага інфармагенцтва, ускосна сведчыць пра магутны акцэнт, які дзяржаўнае агенцтва надало падзеі. Больш вузкае значэнне, якое павінна было выявіць інфармацыю пра канкрэтнае ўрачыстае мерапрыемства 9 траўня — “парад”, — інфармагенцтвы выкарысталі амаль аднолькавую колькасць разоў.
БелаПАН у траўні прапанаваў больш за БелТА інфармацыі на тэму адукацыі і ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс.
Традыцыйна БелТА у сваіх паведамленнях больш за БелаПАН узгадвала прэзідэнта А. Лукашэнка. Аднак інфармацыі з абрэвіятурай МТЗ інфармагенцтвы выдалі амаль аднолькавую колькасць. Гэта дазваляе меркаваць, што да візіт прэзідэнта на завод, інфармагенцтвы аднесліся з аднолькавай увагай. Рэдкі выпадак калі колькасныя замеры па тэме афіцыйных мерапрыемстваў супадаюць.
Белапан больш увагі надаў саміту “Усходняга Партнёрства” у Рызе. І больш за БелТА у сваіх паведамленнях узгадваў Міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея.
Цікавая статыстыка па словах “прафсаюзы” і “выбары”. З сабраных дадзеных вынікае, што дзяржаўнае агенцтва надало больш увагі прафсаюзнай тэматыцы – інфармацыйных паведамленняў на БелТА з гэтым ключавым словам у траўні было ў 3,5 разы больш, чым на БелПАН. Белпан выдаў амаль у 2 разы больш за дзяржаўнае інфармагенцтва паведамленняў са словам “выбары”. Якую выснову можна зрабіць з гэтай статыстыкі? Незалежнае кампанія бачыць выбары, як яшчэ адну інфармацыйную нагоду, а дзяржаўнае, не ўзгадваючы выбары наўпрост, надае большую ўвагу падзеям з удзелам афіцыйных асобаў.
Кітай БелТА ў траўні ўзгадвала амаль ў тры разы часцей, чым БелПАН. А таксама дзяржаўнае інфармагенцтва выдала амаль у 5 больш за незалежнае інфармацыі з прозвішчам старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Гэтая статыстыка вылучаецца са звычайнай вялай увагі БелТА да міжнародных падзеяў (статыстыка па міжнароднай тэматыцы за час назірання амаль заўсёды была на карысць незалежнага інфармагенцтва). Вялікая колькасць інфармацыі ў дадзеным выпадку можа сведчыць пра выключнасць самой падзеі: дзяржаўныя візіты главаў замежных краінаў у Беларусь з’ява не частая. Да таго ж візіт кітайскага лідэра суправаджаўся выключна эйфарычнай рыторыкай з боку афіцыйных асобаў. Можна сказаць, што дзяржаўнае інфармагенцтва падтрымала гэты тон і падмацавала афіцыйную пазіцыю колькасцю выдадзеных у эфір матэрыялаў.
Высновы
Статыстыка ў траўні не такая роўная, як у папярэднія месяцы. Выяўлена шмат колькасных разрываў. З гэтага можна зрабіць выснову, што інфармацыйная палітыка агенцтваў змяняецца. Магчыма гэта звязана з вялікай палітычнай кампаніяй гэтай восені – прэзідэнцкімі выбарамі. Калі так, то колькасныя разрывы ў наступным месяцы, асабліва па афіцыйнай тэматыцы, будуць павялічвацца.
Рэгіянальнае тэлебачанне, мясцовыя навіны. Без сенсацыяў і нечаканасцяў
У траўні для аналізу тэлевізійнага кантэту былі выбраныя тэлевізійныя кампаніі Брэста “ООО Тэлекампанія “Буг-ТВ” і “Тэлерадыёкампаніі “Брэст” — рэгіянальнае структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Прадмет даследавання — тэмы навінаў.
Дзеля аналізу быў выкарыстаны наступны метад:
На афіцыйных сайтах кампаній былі вылучаныя ўсе тэмы навінаў за травень. З прадукцыі “Буг ТВ” пад увагу былі ўзятыя навіны рубрык “Гарадскія Навіны”, “Афіцыйныя навіны рэгіёна”. З навінаў на ТРК “Брэст” у даследаванне ўвайшлі тэмы рубрыкі “Рэгіянальныя навіны”. Для аналізу выкарыстаная толькі ўласная інфармацыя каналаў (ТРК Брэст актыўна карыстаецца іншымі крыніцамі www.vb.by, www.media-polesye.by, www.belta.by, www.radiobrest.by, www.ont.by і інш.,). Пасля першаснага адбору, тэмы навінаў былі класіфікаваныя па рубрыкам: мясцовыя ўлады, эканоміка, грамадства і культура. Статыстыка па колькасці навінаў у кожнай з вызначаных рубрык на рэгіянальных каналах выглядае наступным чынам:
Табліца ніжэй змяшчае загалоўкі рэгіянальных навінаў, якія выйшлі ў эфір на тэлевізійным канале “Буг-ТВ” і ў эфіры “Тэлерадыёкампаніі “Брэст” у траўні 2015 года. Інфармацыя паводле афіцыйных сайтаў кампаній www.bugtv.by і www.trkbrest.by
Тэматыка |
Загалоўкі рэгіянальных навінаў, якія выйшлі ў эфір на тэлевізійным канале “Буг-ТВ” у траўні 2015 г. |
Загалоўкі рэгіянальных навінаў, якія выйшлі ў эфіры “Тэлерадыёкампаніі “Брэст” у траўні 2015 г. |
Мясцовыя ўлады, палітыка |
2015-05-05 г. Брест. Пресс-конференция губернатора региона А. Лиса. 2015-05-06 г. Брест. Прием в г. Дрогичин граждан главой региона А. Лисом. 2015-05-06 г. Брест. Встреча А. Лиса с ветеранским активом. Телекомпания Буг-ТВ. 2015-05-11 г. Брест. Подписание договора о побратимстве между ингушским городом Малгобек и белорусским городом Брест. 2015-05-12 г. Брест. ДК ПРОФСОЮЗОВ. Открытие после реконструкции ДКУ профсоюзов с участием председателя БФП М. Орды. 2015-05-15 г. Брест. Встреча мэра c представителями религиозных конфессий. 2015-05-22 г. Брест.Выездное заседание Брестского облисполкома. 2015-05-25 г. Брест. Майская прямая телефонная линия губернатора. 2015-05-26 г. Брест. Встреча главы региона А. Лиса с главными врачами. 2015-05-28 г. Брест. Встреча мэра с делегацией Боливарианской республики. |
НАВАСЕЛЛЕ Ў РУБЕЛІ. Тут урачыста расчыніў дзверы новы дзіцячы садок. У цырымоніі яго адкрыцця ўзяў удзел кіраўнік вобласці Анатоль Ліс. 01 мая 2015 13:58
ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН. Дыялог выканаўчай улады з насельніцтвам працягваецца. 06 мая 2015 13:56
15 мая 2015 13:47
25 мая 2015 13:39
26 мая 2015 13:38
28 мая 2015 13:33
29 мая 2015 13:29
|
Эканоміка |
2015-05-12 г. Брест. Белорусско-китайский бизнес-форум в г. Минске. |
20 мая 2015 13:43 |
Грамадства |
2015-05-01 г. Брест. Церемония награждения «Человек года». 2015-05-05 г. Брест. Церемония награждения журналистов. 2015-05-05 г. Брест. Агитпоезд «Цветами Великой Победы».
2015-05-11 г. Брест. ДЕНЬ ГЕРБА И ФЛАГА. 2015–05-14г. Брест. Узник концлагеря Заксенхаузен Э. Зимовец. 2015-05-15 г. Брест. Вручение Орденов Матери. 2015-05-28 г. Брест. «Моя приемная семья».
|
07 мая 2015 13:56
В Беловежской пуще на этой неделе обнаружен и обезврежен снаряд времен Великой Отечественной войны 08 мая 2015 13:54
25–26 мая в Каменецком районе состоится открытие кемпинговой площадки 11 мая 2015 13:52
С 15 мая по 1 июня в Ивановском районе пройдёт профилактическая акция «Не оставляйте детей одних!» 11 мая 2015 13:51
14 мая 2015 13:49
АБНОЎЛЕНЫ БУДЫНАК У Пружанах пасля рэканструкцыі адкрыўся новы будынак раённага суда. 18 мая 2015 13:46
19 мая 2015 13:45
19 мая 2015 13:44
День открытых дверей пройдёт в белорусских агроусадьбах 21 мая 2015 13:42
22 мая 2015 13:40
27 мая 2015 13:35
29 мая 2015 13:32
ПАГРАНІЧНАЯ ЗАСТАВА У дзень прафесійнага свята пагранічнікаў нашы карэспандэнты пабывалі ў Белавежскай Пушчы 29 мая 2015 13:30 |
Культура |
2015-05-01 г. Брест. Открытие нового поэтического троллейбуса. 2015-05-08 г. Брест. БРГТУ. Научно-практическая конференция, посвященная юбилею Великой Победы 2015-05-08 г. Брест.«70 поездов к 70-летию Победы».
2015-05-11 г. Брест. Портретная зарисовка: Пименова К.М. и Обухова А.А. 2015-05-13 г. Брест. Праздничные мероприятия ко Дню Победы. 2015-05-14 г. Брест. «История и традиции 4‑го бронетанкового батальона». 2015-05-21 г. Брест. Фотовыставка БелТА «Победа – одна на всех». 2015-05-22 г. Брест.«Поезд дружбы ветеранов против нацизма». 2015-05-27 г. Брест. Подведение итогов конкурса кулинаров-кондитеров.
|
Автопробег по местам боевой славы прошёл в Дрогичинском районе 07 мая 2015 13:55
В Иваново 9 мая пройдут торжественные мероприятия, посвященные 70‑й годовщине Победы 07 мая 2015 13:55
ПАД МІРНЫМ НЕБАМ Урачысты канцэрт, паказальныя выступленні вайскоўцаў — кінолагаў, і салдацкая каша. 07 мая 2015 13:54
В деревне Стойлы Пружанского района проходит пленэр резчиков по дереву «Тропами Николая Тарасюка» 08 мая 2015 13:53
08 мая 2015 13:52
12 мая 2015 13:51
18 мая 2015 13:45
25 мая 2015 13:39
С 29-го по 31‑е мая Пинск примет песенный форум Брестской области «С любовью к Песне» 27 мая 2015 13:36
29 мая 2015 13:32
29 мая 2015 13:30 |
Апісанне атрыманых дадзеных
Відавочна, што дадзеныя не вельмі адрозніваюцца. Буг-ТВ нават больш за дзяржаўны канал надае ўвагі мясцовым уладам і мерапрыемствам з удзелам чыноўнікаў. Афіцыйныя навіны на “ТРК Брэст” “звязваюць” рэгіён з Мінскам: канал распавядае пра візіты афіцыйных асобаў у горад ці вобласць, працу цэнтральных міністэрстваў і рашэнні, якія тычацца жыцця Брэста.
6 з 9 навінаў рубрыкі “культура” “Буг-ТВ” прысвячае 70-годдзю перамогі ў Другой сусветнай вайне. Прыкладна столькі ж навінаў па тэме 70-годдзя Перамогі было на “ТРК Брэст”.
На тэму жыцця грамадства дзяржаўны тэлеканал прапануе гледачам больш шырокую і разнастайную навінную палітру. У навінах на абодвух каналах мала гавораць пра мясцовую эканоміку, ЖКГ і спорт.
Высновы
Тэматычным акцэнтам навінаў на мясцовым тэлебачанні ў Брэсце у траўні было святкаванне 70-годдзя перамогі ў Другой Сусветнай Вайне. Абодва ТВ-канала аддаюць перавагу афіцыйным нагодам, асабліва мерапрыемствам з удзелам мэра горада і главы рэгіёна. Каналы маюць вельмі падобнае тэматычнае напаўненне сваіх выпускаў навінаў і падобныя канцэпцыі навіннага вяшчання.
Калі ўлада з’яўляецца галоўным news-maker’ам? Калі СМІ служаць ёй. Улада – асноўны замоўшчык медыя прадукта. У ідэале, замоўцам павінна быць грамадства. Тады СМІ мае свабоду ў фармаванні ўласнага кантэнту і неад’емнае права крытычна ставіцца да дзяржавы і яе прадстаўнікоў. На жаль, рэгіянальныя тэлебачанне, а таксама дзяржаўная газета, разгледжаная ў межах даследавання, працуюць па схеме “дзяржаўнай прэсы”. Якая карысць грамадству ад такой працы?