• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шаноўны карыстальнік! Вітаем цябе на абноўленым сайце baj.by

     

    Чаму гэта было неабходна?

    Напрыканцы 2014 года стала зразумела, што сайту baj.by неабходна не проста змена дызайну, а поўнае абнаўленне. Стары сайт, не абаронены належным чынам, быў моцна пашкоджаны вірусамі. Новая каманда праграмістаў адчайна займалася «рэстаўрацыйнымі работамі» паралельна з распрацоўкай новага сайта.

    Далёка не ўся праца яшчэ скончаная, сёе-тое выглядае і працуе не зусім так, як хацелася б. Мы бачым хібы і змагаемся з імі. Але з‑за збояў у працы старога сайта адкладаць старт было ўжо немагчыма.

     

    Добрае

    Стары сайт даступны па адрасе old.baj.by, так што ўсю патрэбную вам архіўную інфармацыю вы можаце знайсці там.

    На новым сайце мы стараліся пазбегнуць візуальнага перагрузу і спрасціць навігацыю.

    Самыя запатрабаваныя раздзелы («Конкурсы і навучанне», «Вакансіі і рэзюмэ», «Права і СМІ» і інш.) вынесеныя ў верхняе меню. Раздзелы са складанай унутранай структурай («БАЖ», «Права і СМІ», «Маніторынгі») маюць выпадаючае меню для больш хуткага пошуку патрэбнай інфармацыі.

    Астатнія з’яўляюцца на галоўнай старонцы па меры абнаўлення, у калонках «Падзеі» альбо «Аналітыка».

    Новы сайт працуе значна хутчэй.

     

    Не вельмі добрае, але з надзеяй

    З меркаванняў бяспекі немагчыма перанесці змест папярэдняга сайта на новы цалкам. Гэта датычыцца пэўнай часткі кантэнту, а таксама доступу да «Базы экспертаў». 

    Вы захаваеце доступ да старых матэрыялаў, бо пашукавік будзе працаваць адначасова для жывога сайта і для архіўнага. Робатам Google патрэбны пэўны час (каля тыдня), каб пераіндэксаваць матэрыялы, і пасля гэтага пошук перастане выдаваць неактыўныя спасылкі, як гэта адбываецца цяпер.  

    Тыя, хто меў паролі доступу да «Базы экспертаў», найбліжэйшымі днямі атрымаюць па пошце новыя замест страчаных. Калі гэтага не адбудзецца, напішыце нам на press@baj.by. Залагініцца можна будзе непасрэдна са старонкі «Базы».

     

    Падрабязнасці

    Галоўная старонка падзелена на тры асноўных вертыкальных зоны: “Падзеі”, “Аналітыка” і правы сайдбар.

    Сайдбар мае сталы змест і ў такім выглядзе бачны толькі на галоўнай. У ім адлюстроўваюцца блокі “Каляндар”, “Віншаванні”, “Фотабанк” (былы “Фотаархіў”), “Відэа”, “Вольнае слова”, “Кампаніі БАЖ”, “Абажур”. Гэта своеасаблівая “візітоўка” арганізацыі, якая максімальна прэзентуе накірункі яе дзейнасці.

    Многія з гэтых раздзелаў былі і на старым сайце, але некаторыя з іх абнавілі  выгляд. Напрыклад, мяняецца падыход да выгляду “Календара журналіста”: на галоўнай старонцы цяпер бачна не толькі даты, але і канкрэтныя назвы найбліжэйшых падзеяў, якія могуць стаць тэмай для матэрыялу альбо нагодай адправіць заяўку на конкурс.  

    Многія рубрыкі, што існавалі на старым сайце, абнавілі структуру. Да таго ж, з’явіліся і зусім новыя.  

    Прынцыпова новы раздзел – «Сюжэты». Выбраўшы той ці іншы «Сюжэт» («22.9 КаАП», «Доступ да інфармацыі» і інш.), карыстальнік выйдзе на артыкул-агляд, а таксама падборку публікацый па тэме. Калі вы хочаце прагледзець спіс усіх сюжэтаў, клікніце на назву гэтага блока на галоўнай (ён месціцца ў слупку «Аналітыка»).

    З’явілася свая старонка ў Камісіі па этыцы. Тут можна даведацца пра правілы працы Камісіі, азнаёміцца з яе папярэднімі рашэннямі, а таксама накіраваць зварот ці скаргу праз электронную форму.

    «Права і СМІ» займеў больш упарадкаваую ўнутраную структуру: “Бібліятэка” (брашуры, кнігі і інш.), “Кансультацыі” (адказы на пытанні журналітаў, карысныя парады, онлайн-форма для адпраўкі пытанняў юрысту), “Экспертыза і каментары” (юрыдычная ацэнка нарматыўных актаў), “Заканадаўства” – актуалізаваныя спасылкі на ўсе нарматыўны акты, якія рэгулююць дзейнасць СМІ ў Беларусі.

    Раздзел “Віншаванні” робіцца інтэрактыўным: цяпер наведнікі могуць павіншаваць кожнага імянінніка-калегу асобна ў каментарах на ўнутранай старонцы раздзелу.

    “Фотабанк” цяпер прэзентуе фотаальбомы ў выглядзе фотагалерэй з подпісамі да фота.

    Праца працягваецца. Мы будзем удзячныя за дасланыя на press@baj.by заўвагі і пажаданні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці