• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што стала з забранай на мяжы цягам года друкаванай прадукцыяй?

    У кнізе Андрэя Пачобута "System Białoruś" экстрэмізму не знайшлі, а вось агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі за 2014 год” па-ранейшаму на экспертызе.

    Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” высвятляла лёс друкаванай прадукцыі, забранай на беларускіх мытнях цягам мінулага года.

    Апошні такі выпадак адбыўся 9 жніўня, калі ў журналіста “Беларускага Радыё Рацыя” Аляксея Трубкіна папрасілі на экспертызу кнігу Андрэя Пачобута «Sys­tem Białoruś», а таксама «Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі” за 2010 год. Між тым, даследавалі выданні вельмі хутка і экстрэмізму ў іх не знайшлі.

    – Літаральна праз месяц мне патэлефанавалі з гродзенскай мытні і паведамілі, што ніякага экстрэмізму ў выданнях не знойдзена і іх можна прыехаць забраць, – распавёў Алясей Трубкін прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    А вось у Ашмянах такі ж “Агляд-хроніка”, толькі за 2014 год, праходзіць экспертызу ўжо больш за паўгады. 47 асобнікаў хронікі забралі 13 сакавіка ў праваабаронца са Смаргоні Алеся Дзергачова.

    – Гісторыя цягнецца ўжо сем месяцаў. Падчас перасячэння мяжы мытнікі склалі акт адбору проб і ўзораў, але экспертыза не адбылася нават у жніўні. Мытнікі абяцалі яе ў верасні, але ўжо прайшоў кастрычнік, а кнігі мне так і не вярнулі, – гаворыць Алесь Дзергачоў.

    Вось якія яшчэ выданні прайшлі экспертызу на экстрэмізм і былі вернутыя альбо чакаюць вяртання гаспадарам:

    1. Зборнікі “Стоп цэнзура!” (Забраныя ў групы беларускіх журналістаў 20 красавіка 2015 года, украінска-беларуская мяжа);

    2. Кнігі Зянона Пазняка (Забраныя 13 кастрычніка 2014 года ў палітыка Паўла Севярынца, польска-беларуская мяжа);

    3. Кнігі “108 дзён і начэй у засценках КДБ” (Забраныя 9 мая 2015 года ў палітыка Анатоля Лябедзькі, літоўска-беларуская мяжа);

    4. Кнігі “Чарвяк” (Забраныя 30 кастрычніка 2014 года у палітыка Змітра Дашкевіча, літоўска-беларуская мяжа);

    5. Даклад РПГА “БХК” і The Equal Rights Trust “За паўгадзіны да вясны”, надрукаваны ў Вялікабрытаніі і дасланы па пошце ў Беларусь (Затрыманы на мытні аэрапорта Мінск‑2 у жніўні 2014 года. Так і не трапіў да адрасатаў з‑за неабходнасці вялікіх выдаткаў (каля 10 млн рублёў) на аплату мытнага складу на час правядзення экспертызы);

    6. Зборнікі філасофскіх артыкулаў і дакладаў Таццяны Шчытцовай «Антрапалогія. Этыка. Палітыка» (Забраныя 9 красавіка 2015 года ў выдаўца Ігара Логвінава, літоўска-беларуская мяжа).

    Выпадкі вынятку друкаванай літаратуры на мяжы (2012–2015 г.г.) табліца, абнаўляецца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці