• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгіяналы ідуць наперад (спіс пераможцаў)

    Вынікі конкурсу “Найлепшая рэгіянальная газета”, які трэці год запар арганізуецца Асацыяцыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”, засведчылі несумненны медыйны прарыў мясцовых СМІ. Прычым гаворка не толькі пра павелічэнне колькасці чатычоў і клікаў на нэт-платформах газет, а і пра рэальную грамадскую карысць рэгіянальных СМІ.

    У гэтым конкурсе найлепшай стала маладзечанская “Рэгіянальная газета”. Яе супрацоўнікі ўзялі і найбольшую колькасць прызоў у асобных намінацыях. Карацей кажучы, прагрэс гэтага выдання відавочны. 

    Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар “Рэгіянальнай газеты”:

    – Мы выходзім на беларускай мове. У нас маладая і вельмі таленавітая каманда, што засведчылі вынікі гэтага конкурсу. Мы проста рабілі паслядоўныя крокі. І сёлетні поспех – гэта вынік працы цэлай каманды, якая склалася ў адно цэлае. Калі гаварыць шчыра, то каманда ў любой справе – гэта ўсё.

    Трэба адзначыць, што на гэты раз вельмі складана было “судзіць” дасланыя конкурсныя матэрыялы. Якасць рэгіянальнай журналістыкі адназначна вырасла.

    Ганна Ягорава, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі рэгіянальных выдаўцоў:

    – Я ўпэўнена, што конкурс “Найлепшая рэгіянальная газета-2015” – гэта выдатны стымул для прафесійнага развіцця беларускіх рэгіянальных выданняў. Канкурэнцыя дадае азарту і імпэту, жадання павышаць свае паказчыкі год ад году.  У гэтым годзе 12 рэгіянальных газет ўдзельнічалі ў 10 конкурсных намінацыях, мы атрымалі 193 артыкулы (ці серый артыкулаў) ад 91 журналіста.

    – “Знак якасці”, які прысуджае журы, варта размяшчаць на першых палосах  газет і на галоўных старонках сайтаў – каб і вашы чытачы ведалі, што атрымліваюць якасны інфармацыйны прадукт, – прапанавала намесніца старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец, віншуючы ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу.

     

    Пераможцы-2015:

     

    I ЛЕПШАЯ РЭГІЯНАЛЬНАЯ ГАЗЕТА ГОДА 

    «Рэгіянальная газета»

     

    II ЛЕПШЫ ІНТЭРНЭТ-САЙТ ГАЗЕТЫ

    1 месца: «Intex-press»

    2 месца: «Рэгіянальная газета»

    3 месца: «Інфа-Кур’ер»

     

    III ЛЕПШЫ АНАЛІТЫЧНЫ МАТЭРЫЯЛ

    1 месца: Вольга Шуманская, «Intex-press». «Рынок труда города стремительно сужается».

    2 месца: Наталля Тур, «Рэгіянальная газета». «Па талоны прыходзьце ў пяць раніцы».

    3 месца: Алег Завадскі, «Брестская газета». Серыя матэрыялаў пра цяжкі фінансавы стан футбольнага клуба «Дынама-Брэст».

    IV ФОТАЖУРНАЛІСТЫКА

    1 месца: Аляксандр Чугуеў, «Вечерний Бобруйск», «Путешествие на край света».

    2 месца: Алег Рубчэня (Алесь Дастанка), «Інфа-Кур’ер». «Мы до сих пор не верим, что это последние дни работы завода».

    3 месца: Андрэй Вышынскі і Людміла Хмялеўская, «Информ-прогулка». «Лунінец. Лета. Свята».

    V КУЛЬТУРА, ГІСТОРЫЯ І КРАЯЗНАЎСТВА

    1 месца: Зоя Хруцкая, Наталля Тур, Настасся Роўда, «Рэгіянальная газета»: «Я была проста жонкай».

    2 месца: Пётр Гузаеўскі, «Ганцавіцкі час». «Чаго чакаць калгаснікам ад рэформы СВК?», «Ад яўрэяў па-суседску», «Дзе ж мы жывем, жылі?»

    3 месца: Александр Казак, «Вечерний Бобруйск», цыкл «Забытыя словы роднай мовы», «Што і як лічылі нашы продкі».

    VI ЛЕПШАЕ ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ І ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ З ЧЫТАЧАМІ

    1 месца: Ю. Палеская, «Ганцавіцкі час». «Какие товары в магазинах должны упаковывать в бесплатные пакетики?».

    2 месца: Алена Зелянко, «Intex-press». Цыкл артыкулаў («Алкотестер всегда прав?», «Медицинская справка против алкотестера: шансы есть?».

    3 месца: Людміла Хмялеўская, «Информ-прогулка». Серыя з чатырох публікацый: «Девять лет беспредела, или Даёшь правопорядок!», «На повестке дня — долой беспредел!», «ГСПК «Большой» — лёд тронулся!», «ГСПК «Большой» — спектр мнений».

     

    VII ЛЕПШАЯ САЦЫЯЛЬНАЯ АКЦЫЯ ГАЗЕТЫ

    1 месца: Вікторыя Капская, «Інфа-Кур’ер». «Поддержка детей помогла победить».

    2 месца: Юлія Палеская, «Ганцавіцкі час». «Голас  Ганцаўшчыны – 2015 — Віталь Макаед».

    3 месца: Настасся Роўда, «Рэгіянальная газета». «РГ» зладзіла квэст для моладзі».

     

    VIII ЛЕПШЫ ВІДЭАМАТЭРЫЯЛ НА САЙЦЕ ГАЗЕТЫ

    1 месца: Сяргей Пятрухін, «Брестский курьер». Відэафільм-даследаванне «Мой город Брест».

    2 месца: Настасся Роўда, «Рэгіянальная газета». «Гісторыя Насці са школы-інтэрната для дзяцей са слабым зрокам».

    3 месца: Марта Махун, Аляксей Скрыннікаў, «Інфа-Кур’ер». Відэа-апытанне «Вуліцы імя герояў».  

                   Таццяна Некрашэвіч, «Intex-press». «Девяностодвухлетняя бабушка из Барановичей каждый день подтягивается на турнике».

    IX ЛЕПШЫ ЖУРНАЛІСЦКІ МАТЭРЫЯЛ АБ АДУКАЦЫІ

    1 месца: Іна Хоміч, «Брестский курьер». «Мы вучылi вас шчырасцi. Ну-ну…»

    2 месца: Наталля Тур, «Рэгіянальная газета». «Плаціць за каледж меней, чым за садок».

    3 месца: Ганна Валадашчук, «Газета Слонімская». «А так хочется больше доброго и красивого, или о том, насколько рационально используются пожертвования в дошкольных учреждениях».

    X ЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ НА ПРАВААБАРОНЧУЮ ТЭМАТЫКУ

    1 месца: Алег Супрунюк, «Брестский курьер». «Денежный оброк на свободу слова».

    2 месца: «Рэгіянальная газета» (аб’ядналі матэрыялы 2 аўтараў)

                  — Зоя Хруцкая. «Людзі не хочуць задыхацца».

                  — Настасся Роўда. «Маладзечанцы ставяць пытанні аб свінакомплексе».

    3 месца: Пётр Гузаеўскі, «Ганцавіцкі час». «Райисполком и Ганцевичский РУПС: принудительной подписки в районе нет!».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці