• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як пісаць пра тэракты?

    “Медыякрытыка” прааналізавала рэкамендацыі, выпрацаваныя журналісцкімі арганізацыямі, масмедыя і ўладамі розных краін адносна асвятлення тэрактаў.

    1. СМІ і журналістам рэкамендуецца строга выконваць дзеючае нацыянальнае заканадаўства ў галіне СМІ і барацьбы з тэрарызмам;

    2. Медыя варта памятаць, што яны з’яўляюцца агульнадаступнымі, у тым ліку і для тэрарыстаў. Іх рэакцыя на паведамленні можа быць непрадказальнай і неадэкватнай;

    3. Варта пазбягаць дэталёвых паведамленняў пра антытэрарыстычныя аперацыі;

    4. Журналістам рэкамендуюць ні ў якім разе не браць у тэрарыстаў інтэрв’ю па сваёй ініцыятыве; не даваць ім магчымасці выйсці ў жывы эфір без папярэдніх кансультацый з праваахоўнымі органамі; быць гатовымі ў любы момант перапыніць прамую трансляцыю з месца падзеі; не каментаваць і не аналізаваць патрабаванні тэрарыстаў на дылетанцкім узроўні, без прафесійных кансультацый;

    5. Заўсёды памятаць, што выратаванне людзей важней за права грамадства на інфармацыю. Адкрыта паведамляць, што частка інфармацыі закрытая з меркаванняў бяспекі;

    6. Памятаць пра свой абавязак інфармаваць грамадскасць, а не распаўсюджваць паніку. Сачыць не толькі за сэнсам сказанага, але і за тонам;

    7. Пры асвятленні падзеі не перашкаджаць працаваць праваахоўным органам, медыцынскім і іншым службам, чыя задача – выратаваць людзей;

    8. Не імкнуцца наўмысна абражаць і зневажаць тэрарыстаў, у руках якіх жыццё закладнікаў;

    9. Пазбягаць залішняй сенсацыйнасці і натуралізму пры паказе жорсткасці і гвалту, з павагай ставіцца да маральных і рэлігійных пачуццяў сваёй аўдыторыі;

    10. Не імкнуцца стаць дзеючай асобай ў крытычнай сітуацыі. Не браць на сябе ролю пасярэдніка.

    Поўны тэкст артыкулу

    Страх и ужас пятницы 13-го

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці