• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да Саду надзеі». Новая кніга Аляксандра Тамковіча

    У часе ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу 11 лютага адбылася прэзентацыя кнігі вядомага беларускага публіцыста Аляксандра Тамковіча «Філасофія дабрыні. Ад катастрофы да Саду надзеі», якая ў друкаваным выглядзе ўбачыць свет напярэдадні 30-годдзя самай вялікай у свеце тэхнагеннай аварыі ХХ стагоддзя на Чарнобыльскай АЭС.

    Аляксандр Тамковіч на кніжным кірмашы

    Першая прэзентацыя кнігі прайшла на стэндзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Менавіта дыпламатычнае прадстаўніцтва гэтай краіны вельмі істотна дапамагло ў рэалізацыі задумкі Тамковіча, які праехаў для падрыхтоўкі выдання больш за чатыры тысячы кіламетраў. Прадстаўнікі амбасады прысутнічалі  і на самой прэзентацыі. Як распавёў аўтар, кніга аб’ёмам амаль у 400 старонак будзе надрукаваная на добрай мелаванай паперы, бо змяшчае ў сабе некалькі соцень каляровых і чорна-белых фотаздымкаў. Яна будзе выдадзена на беларускай, рускай і нямецкай мовах.

    Аляксандр Тамковіч паведаміў, што задумаў выдаць кнігу яшчэ дзесяць гадоў таму, калі быў жывы заснавальнік і старшыня Беларускага дабрачыннага фонда «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы.

    «Я шмат разоў размаўляў з ім, але ў яго ўсё не хапала часу. А потым ён і сам цяжка захварэў і праз некалькі гадоў памёр. Пасля сыходу Грушавога ягоная жонка Ірына Грушавая актыўна ўзялася за рэалізацыю гэтага праекта, яна вельмі шмат дапамагла. Я ездзіў у Германію, сустракаўся з тымі людзьмі, якія пачыналі арганізацыю дапамогі ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і супрацоўнічалі з фондам Грушавога. Гэта сапраўды самаадданыя людзі, якія нават пасля таго, як БДФ «Дзецям Чарнобыля» перастаў існаваць, працягваюць аказваць дапамогу чарнобыльцам», — адзначыў публіцыст.

    Менавіта Германія, паводле Аляксандра Тамковіча, сталася найбуйнейшым партнёрам Фонда, які, дарэчы, за час свайго існавання накіраваў на аздараўленне ў дзясяткі краінаў свету каля 600 тысяч беларускіх дзетак. І гэта не ўлічваючы праграм па лячэнні анкалагічна хворых дзяцей, паставак гуманітарнай і медыцынскай дапамогі, іншых дабрачынных праектаў.

    «Сёння тыя людзі, што аказвалі і аказваюць дапамогу чарнобыльцам, са здзіўленнем назіраюць, што ў Беларусі будуецца атамная электрастанцыя. Асабліва востра гэта ўспрымаецца менавіта ў Германіі, якая вырашыла адмовіцца ад выкарыстання АЭС», — адзначае Аляксандр Тамковіч.

    Кніга, якая ў выйдзе ў друкаваным выглядзе ў красавіку бягучага года, скаладаецца з сарака двух артыкулаў, напісаных рознымі людзьмі. Сярод аўтараў гэтых артыкулаў — нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, паэт Уладзімір Някляеў, рэжысёр Юрый Хашчавацкі, пісьменніца Валярына Кустава, публіцыст Сяргей Ваганаў, мастак Алесь Марачкін, журналісты Радыё «Свабода» Алена Панкратава і Алесь Дашчынскі, іншыя вядомыя асобы. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці