• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пісьменніца, якая хоча жыць дома». Даследаванне рэакцыі СМІ на «тэму Алексіевіч»

    Сусветныя СМІ працягваюць трымаць “тэму Алексіевіч” навідавоку. На мінулым тыдні лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры дала эксклюзіўнае інтэрв’ю “Нямецкай хвалі”.  “Я – пісьменнік, які хоча і павінен жыць дома”, – зазначыла яна ў часе гутаркі.

    Але акурат “дома” пра поспех пісьменніцы пішуць далёка не ўсе. Праз некалькі месяцаў пасля ўручэння прэміі Марыя Савушкіна вярнулася да тэмы і прапануе вынікі свайго даследавання.    

    Уручэнне Нобелеўскай Прэміі праз прызму дзяржаўных і незалежных друкаваных выданняў і інфармацыйных агенцтваў

    10 снежня 2015 года ў Стакгольме адбылася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Падзея сусветнага маштабу: Нобелеўская прэмія – самая прэстыжная і вядомая ў свеце. Медыя ўсяго свету пільна сачылі за ўсімі этапамі падзеі: намінацыяй, абвяшчэннем пераможцаў і цырымоніяй уручэння. Асобы лаўрэатаў будуць згадвацца наступныя гады і дзесяцігоддзі.

    10 снежня “Святлана Алексіевіч” і “Беларусь” гучала на ўвесь свет. Як падзея прагучала ў нашай краіне? Як адрэагавалі медыі – дзяржаўныя і незалежныя – на гістарычную навіну? Ці стала ўручэнне прэміі ў Стакгольме найгалоўнейшай інфармацыйнай нагодай сярэдзіны снежня 2015 г.?

    Каб адказаць на гэтыя пытанні, быў праведзены аналіз дзяржаўнай друкаванай прэсы і паведамленняў інфармацыйных агенцтваў у дні Нобелеўскіх урачыстасцяў.

    Нобелеўская прэмія ў люстэрку дзяржаўных друкаваных СМІ: маўчанне як знак згоды?

    Мэта аналізу – выявіць, колькі ўвагі беларускія газеты надалі падзеі і, адпаведна, змясцілі матэрыялаў на тэму “Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч. Падзеі Нобелеўскага тыдня”. Часавыя рамкі даследавання – з 6 па 12 снежня 2015 г. Гэта тыдзень Нобелеўскіх урачыстасцяў у шведскай сталіцы. Храналогію падзеяў Нобелеўскага тыдня змяшчаў афіцыйны сайт Нобелеўскага камітэта. Згодна з афіцыйным календаром, апошняя падзея Нобелеўскага тыдня ў Стакгольме адбылася 11 снежня:

    Дзень Афіцыйная падзея Нобелеўскага тыдня ў Стакгольме,
    крыніца Nobel Week in Stock­holm and Nobel Peace Prize Events in Oslo 2015
    Пятніца, 4 снежня 1. Адкрыццё выставы “Nobel Cre­ations” ў Музеі Нобеля
    Субота, 5 снежня 2. Прэс-канферэнцыя Нобелеўскага тыдня ў Стакгольме ў Музеі Нобеля.
    Нядзеля, 6 снежня 3. Прес-канферэнцыя лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч у Шведскай Акадэміі
    4. Прэс-канферэнцыя лаўрэатаў па псіхалогіі і медыцыне.
    Панядзелак, 7 снежня 5. Прэс-канферэнцыя лаўрэатаў па фізіцы, хіміі і эканоміцы.
    6. Адкрытая лекцыя лаўрэата па псіхалогіі ці медыцыне.
    7. Прэс-брыфінг пра праекты нобелеўскага цэнтра ў Музеі Нобеля.
    8. Лекцыя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч у Шведскай Акадэміі.
    Аўторак, 8 снежня 9. Адкрытыя Нобелеўскія лекцыі па фізіцы, хіміі і эканамічных навуках, Стакгольмскі ўніверсітэт.
    10. Прэс-брыфінг пра праекты Нобелеўскага цэнтра ў Музеі Нобеля.
    11. Канцэрт у Стакгольмскай канцэртнай зале.
    Серада, 9 снежня 12. Дыялог Нобелеўскага тыдня ў Шведскім выставачным і кангрэс-цэнтры.
    13. Прэс-брыфінг аб праектах Нобелеўскага цэнтра ў Музеі Нобеля.
    Чацвер, 10 снежня 14. Дзень Нобеля ў Музеі Нобеля, адкрытае мерапрыемства.
    15. Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі, Канцэртная зала Стакгольма.
    16. Бенкет з нагоды ўручэння прэмій, Гарадскі цэнтр Стакгольма.
    Пятніца, 11 снежня 17. Прыём і банкет у Каралеўскім палацы.

     

    Амаль усе пералічаныя мерапрыемствы былі дасяжныя для публікі і СМІ. З 17 афіцыйных мерапрыемстваў Нобелеўскага тыдня тры былі наўпрост звязаныя са Святланай Алексіевіч – гэта лекцыя, прэс-канферэнцыя і цырымонія ўручэння прэміі. Таксама лаўрэатка выступіла з прамовай на ўрачыстым прыёме 10 снежня ў гарадской ратушы Стакгольма.

    Палова з пералічаных мерапрыемстваў – прэс-канферэнцыі і брыфінгі, што азначае безліч інфармацыйных нагодаў і матэрыялаў для публікацый, магчымасцяў для інтэрв’ю, каментароў і стварэння паведамленняў. Ці даведаліся пра гэтыя падзеі чытачы беларускіх дзяржаўных і незалежных друкаваных газет?

    Друкаваныя СМІ, адбор, апісанне. Дзеля аналізу былі выбраныя нумары чатырох дзяржаўных і незалежных друкаваных выданняў. Сярод іх – штодзённыя выданні з найвялікшымі накладамі – “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” і дзяржаўная “СБ-Беларусь Сегодня”, выданні “Звязда” і “Народная Воля”, незалежныя штотыднёвікі “СН-Свободные новости плюс”, “Наша Ніва” і “БелГазета”, дзяржаўныя газеты культурніцкай скіраванасці “Літаратура і Мастацтва” і “Культура”, мясцовае выданне “Вечерний Минск”. (Больш падрабязную інфармацыю пра газеты, іх выдаўцоў і наклады глядзіце ў табліцах ніжэй.)

    Нумары адзначаных вышэй выданняў, якія выйшлі ў перыяд з 6 па 12 снежня, былі прааналізаваныя на прадмет прысутнасці матэрыялаў па тэме “Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч. Падзеі Нобелеўскага тыдня”. Загалоўкі выяўленых артыкулаў змешчаныя ў табліцы. Усяго было прааналізавана 22 нумары друкаваных выданняў, з іх 10 незалежных і 12 дзяржаўных.

    Svet­lana Alex­ievich, Nobel Prize in Lit­er­a­ture, Num­bers of Arti­cles in Belaru­sian State and Inde­pen­dent Print Media, Decem­ber 6–12, 2015
    Cre­ate your own info­graph­ics

     

    Недзяржаўныя выданні Нумары, якія выйшлі з 6 па 12 снежня Матэрыялы на тэму “Уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч, Нобелеўскі тыдзень”.
    Загалоўкі матэрыялаў, паласа размяшчэння ў друкаванай версіі газеты
    “КП-Комсомольская правда в Белоруссии”.
    Выдавец – ЗАТ “БелКП-ПРЕСС”, наклад каля 40 тыс асобнікаў,
    штосераду – каля 240 тыс.
    Аўторак,
    8 снежня №221 (4150)
    1. “Диктофон Светланы Алексиевич стал экспонатом Нобелевского музея», 1 і 6 палосы
    2. “За вручением премии можно следить из кафе”, 6 паласа
    3. “Где посмотреть трансляцию церемонии?”, 6 паласа
    4. “В Нобелевском музее хранится пробирка лауреата по медицине”, 6 паласа
    Серада,
    9 снежня №222 (4151)
    5. “Завтра Светлана Алексиевич получит Нобелевскую премию”, 2 паласа
    6. “Как посмотреть церемонию вручения Нобелевской премии?”, 2 паласа
    Чацвер,
    10 снежня, № 223 (4152)
    7. “Светлана Алексиевич будет сидеть за одним столом с королевой Швеции”, загаловак, 1 паласа
    8. “Сегодня белорусская писательница Светлана Алексиевич получит Нобелевскую премию (см. стр. 7) В связи с этим наш вопрос: А вы как будете отмечать это событие?”, апытанне, 3 паласа
    9. “Светлана Алексиевич будет сидеть за одним столом с королевой Швеции”, 7 паласа
    Пятніца,
    11 снежня № 224 (4153)
    Не выяўлена матэрыялаў
    Субота,
    12 снежня №225 (4154)
    10. “Светлана Алексиевич: Меня называют писателем катостроф, а я ищу слова любви”, загаловак, 1 паласа
    11. “Светлана Алексиевич получила Нобелевскую премию из рук шведского короля. Пять самых важных для белорусов моментов вручения премии”, 4–5 палосы
    12. “Светлане Алексиевич ученики ее родной школы аплодировали стоя”, 5 паласа
    13. “Светлана Алексиевич на нобелевском банкете: Наша революция не победила, но герои революции у нас есть”, 5 паласа
    “Народная Воля”
    Выдавец – унітарнае прадпрыемства “Народная Воля”, наклад 26 тыс. асобнікаў
    8 снежня, 2015 г.
    № 96 (4041)
    1. “Эфір з цырымоніі ўганаравання лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, сярод якіх і беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, бясплатны, але замест трансляцыі са Швецыі ў нас вырашылі паказваць расійскага шоўмена Малахава … Ці ж не дзікунства гэта беларускіх тэлерадыёначальнікаў і тых, хто імі камандуе?” Загаловак, 1 паласа
    2. “Нобелевский банкет. Дама-писательница всегда сидит с королем”, 1 паласа
    3. “Чаму Алексіевіч засталася па-за ўвагай БТ?”, 1 паласа
    4. “Святлана Алексіевіч: «Мы зноў уступілі ў эпоху варварства», 1 паласа
    5. «Три дома Светланы Алексиевич», 2 паласа
    6. “Наряды для лауреата. Главная просьба к дизайнеру одежды для Стокгольма”, 2 паласа
    7. “В раже?” рубрыкі “Альтернативное мнение”, “От редакции”, 2 паласа
    11 снежня, 2015 г. № 97 (4042) 8. “З 6 снежня працягваецца нобелеўскі тыдзень у Стакгольме. Учора беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч “за шматгалосае гучанне яе прозы і ўвекавечанне пакут і мужнасці” была ўручана найвышэйшая прэмія. Віншуем, Святлана Аляксандраўна!” Загаловак, 1 паласа
    9. “Віталь Гарбузаў апярэдзіў шведскага караля”, удакладненне інфармацыі, 1 паласа
    10. “О проигранной битве. Нобелевская лекция Светланы Алексиевич”, поўны тэкст, 3 паласа
    11. “Нобелевская премия: интересные факты”. 5 паласа
    “Снплюс.Свободные новости плюс”
    Заснавальнік – ТАА «СНПЛЮС», наклад каля 30 тыс. асобнікаў
    15 снежня аўторак,
    2015 №49 (644)
    1. “Светлане Алексиевич вручена нобелевская премия по литературе”, 1 паласа
    2. “Наша революция не победила, но герои революции у нас есть”, 1 паласа
    Светлана Алексиевич: “Время надежды сменило время страха. Время повернуло вспять”, загаловак, 1 паласа
    3. “Нация без героев”, рубрыка “Личное мнение Валерия Карбалевича”, 2 паласа
    Светлана Алексиевич: “Время надежды сменило время страха. Время повернуло вспять” … Нобелевская лекция Светланы Алексиевич”, поўны тэкст, 8–9 палосы
    “Наша Ніва”, штотыднёвік
    Выдавец – прыватнае прадпрыемства “Суродзічы”, наклад 6 тыс асобнікаў
    9 снежня 2015 г.
    № 46 (931)
    1. “Алексіевіч няма”, 1 паласа
    2. “Святлана Алексіевіч. Нобелеўская лекцыя беларускай лаўрэаткі”, поўны тэкст, 2 паласа.
    3. “Аб прайгранай бітве. Нобелеўская лекцыя беларускай лаўрэаткі”, поўны тэкст, працяг, 3 паласа.
    4. “Алексіевіч паляцела ў Стакгольм з сябрамі”, 4 паласа
    5. “Вам хацелася стогнаў? Гэта не пра Святлану”, 4 паласа
    “БелГазета”,
    Заснавальнік і выдавец – ТАА “Белгазета”, наклад 10 тыс. асобнікаў
    14 снежня 2015г.
    №48 (1024) 
    1. Людям – праздник, им – поминки: Нобель – это не “дожинки”, хроники недели
    2. “Святланка, дзе вышыванка? События. Оценки”, частка штотыднёвага агляду “БелГазеты”

     

    Сабраныя дадзеныя сведчаць, што недзяржаўнай прэса надала падзеі значную ўвагу. Штодзённік “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” амаль кожны дзень Нобелеўскага тыдня звяртаўся да тэмы. Матэрыялы ў асноўным тычыліся асобы Святланы Алексіевіч, трансляцыі цырымоніі ўзнагароджання, нобелеўскай лекцыі (цытаты), урачыстага банкета. Таксама выданне прадставіла чытачам станоўчыя рэакцыі на падзею ў Беларусі (матэрыялы “Светлане Алексиевич ученики её родной школы аплодировали стоя», апытанне «А вы как будете отмечать это событие?»).

    У пяці разгледжаных нумарах “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” змясціла 13 інфармацыйных адзінак па тэме. Тры разы тэма Нобелеўскай прэміі з’яўлялася на першай паласе як галоўны матэрыял нумара (у выглядзе часткі артыкулаў альбо загалоўкаў-анонсаў). Газета прысвяціла падзеі цэлы газетны разварот (“Светлана Алексиевич получила Нобелевскую премию из рук шведского короля. Пять самых важных для белорусов моментов вручения премии”, 4–5 палосы, нумар за 12 снежня №225 (4154)) і рэйтынгавыя газетныя плошчы (матэрыялы “Завтра Светлана Алексиевич получит Нобелевскую премию”, і “Как посмотреть церемонию вручения Нобелевской премии?”, 2 паласа, нумар за 9 снежня №222 (4151)).

    “Народная Воля” ў разгляданы перыяд часу выдала два нумары, у якіх выяўлена 11 інфармацыйных адзінак – артыкулаў, навінаў, аналітыкі і меркаванняў. Большасць тэкстаў на тэму “Уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч” у “Народнай Волі” змешчаны на 1‑й альбо 2‑й паласе. Газета падае поўны тэкст Нобелеўскай лекцыі Святланы Алексіевіч (“О проигранной битве. Нобелевская лекция Светланы Алексиевич”, “Народная Воля”, 11 снежня, 2015 г. № 97 (4042))

    Пры аналізе штотыднёвікаў былі выбраныя нумары газет, што выйшлі ў свет бліжэй да даты падзеі – 10 снежня. З разгледжаных выданняў – “Снплюс. Свободные новости плюс”, “Наша Ніва”, “БелГазета” – больш за ўсё ўвагі тэме надалі “Снплюс. Свободные новости плюс” і “Наша Ніва”. У абодвух выданнях выяўлена аднолькавая колькасць тэматычных інфармацыйных матэрыялаў – пяць. Абедзьве газеты друкуюць поўны тэкст нобелеўскай лекцыі Святланы Алексіевіч. У абодвух выданнях падзея з’яўляецца галоўнай тэмай нумара – уручэнню Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч прысвечана першая паласа.

    “БелГазета” абмежавалася кароткімі інфармацыйнымі заметкамі пад агульнымі “шапкамі” рубрык “Хроники недели” і штотыднёвага агляду на апошняй старонцы.

    Дзяржаўная прэса, загалоўкі выяўленых артыкулаў на тэму “Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч. Падзеі Нобелеўскага тыдня”:

    Дзяржаўныя выданні

    Колькасць нумароў, якія выйшлі з 6 па 12 снежня

    Матэрыялы на тэму “Уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч. Падзеі Нобелеўскага тыдня”.

    “СБ-Беларусь Сегодня”, Выдавец – Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Рэдакцыйная рада, наклад каля 400 тыс. асобнікаў

    Аўторак, 8 снежня №237 (24867)

    1. “Слово Лауреату”, 4 паласа

    Серада, 6 снежня №238 (24868)

    1. “Светлана Алексиевич: “Правду нужно давать, как она есть” Из мемориальной нобелевской лекции лауреата”, 10 паласа.
    2. “Потрясение человеком”, 10 паласа
    3. “От редакции”, 10 паласа

    Чацвер, 10 снежня №239 (24869)

    Не выяўлена

    Пятніца, 11 снежня № 240 (24870)

    1. Награда. Рубрыка “Одним словом”, 1 паласа.

    Субота, 12 снежня № 241 (24871)

    1. “Нобель – наш!”, 3 паласа
    2. “Какое лицо у войны?” 3 паласа

    “Звязда”,

    Заснавальнікі – Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

    Наклад 20 тыс.

    8 снежня, аўторак №237 (28095)

    не выяўлена

    9 снежня серада №238(28096)

    не выяўлена

    10 снежня, чацьвер № 239 (28097)

    Беларусь – радзіма нобелеўскіх лаўрэатаў. Красворд. 8‑я (апошняя) паласа.

    11 снежня, пятніца № 240 (28098)

    не выяўлена

    12 снежня, субота № 241 (28099)

    Святлана Алексіевіч: “Мяне цікавіць гісторыя душы”, 6 паласа

    “Вечерний Минск”

    Наклад 105 тыс.

    10–16 снежня 2015 г. № 49 (12 656)

    не выяўлена

    “Літаратура і Мастацтва”

    Заснавальнікі – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда»

    Наклад 1,9 тыс.

    11 снежня 2015, № 49 (4849)

     

    Nobeldagen.by, 3 паласа

    Газета “Культура”

    Заснавальнік – Міністэрства культуры РБ, наклад 5,2 тыс.

    12 снежня, 2015 № 50 (1128)

     

    «Я стаю на гэтай трыбуне не адна», 1 паласа.

     5 паласа (працяг).

    Відавочна, што дзяржаўная прэса надала падзеі значна менш увагі, чым незалежная. Ахарактарызаваць манеру інфармавання аўдыторыі пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч разгледжанымі дзяржаўнымі выданнямі можна словамі “суха”, “сціпла”, без акцэнту на падзеі.

    Газета “СБ-Беларусь Сегодня”, якая штодзённа літаральна засыпае краіну сваім накладам у 400 тыс. асобнікаў, размясціла па тэме 7 інфармацыйных матэрыялаў (у нумарах, якія выйшлі ў разгледжаны перыяд часу, з 6 па 12 снежня). Гэта ўдвая менш, чым недзяржаўная штодзённая газета “КП-Комсомольская правда в Белоруссии”.

    10 снежня, у дзень уручэння прэміі, у “СБ-Беларусь сегодня” не выяўлена ніводнага матэрыяла па тэме, а 11 снежня на першай паласе рэдакцыя паведаміла чытачам пра падзею “Одним словом”: “Вчера, когда номер был подписан в печать, из Стокгольма пришло сообщение, что Светлане Алексиевич была вручена Нобелевская премия по литературе. Награду вручил король Швеции Карл XVI Густав», – піша “СБ”. У нумары за 12 снежня (№238 (24868)) рэдакцыя аддае падзеі цэлую паласу – 10‑ю, на якой друкуе вытрымкі з лекцыі Святланы Алексіевіч, а таксама каментар рэдакцыі. Усяго па разгляданай тэме ў “СБ” выяўлена 7 інфармацыйных матэрыялаў (у нумарах, якія выйшлі з 8 па 12 снежня 2015 г.).

    Іншае штодзённае дзяржаўнае выданне – “Звязда” – надрукавала толькі адзін матэрыял па тэме і красворд з імёнамі Нобелеўскіх лаурэатаў, якія паходзяць з Беларусі. Таксама па адным паведамленні пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы з’явілася ў афіцыйным выданні Міністэрства культуры РБ – газеце “Культура” (“Я стаю на гэтай трыбуне не адна”, пачатак на першай паласе, працяг – на 5‑й, газета “Культура” № 50 (1128) 12 снежня, 2015) і ў “газеце беларускай інтэлігенцыі” – “Літаратура і Мастацтва” (ЛіМ). ЛІм даў назву інфармацыйнаму артыкулу па тэме “Nobeldagen.by”. Ні адзін з дзяржаўных штотыднёвікаў не згадаў імя лаўрэаткі ў загалоўку. У разгледжаным нумары “Вечернего Минска” інфармацыі пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч не выяўлена.

    Такім чынам, у вылучаных дзяржаўных выданнях усяго выяўлена 10 тэматычных матэрыялаў, плюс красворд (“Беларусь – радзіма нобелеўскіх лаўрэатаў”, “Звязда”, 10 снежня, чацвер № 239 (28097), 8‑я (апошняя) паласа).

    Параўнальны аналіз

    Атрымліваецца, што ўся дзяржаўная прэса разам напісала менш пра пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч, чым асобна “Народная Воля” ці “КП-Комсомольская Правда в Белоруссии”. Перавага ў асвятленні гэтай падзеі відавочна за незалежнай прэсай. Незалежныя газеты актыўна згадваюць імя лаўрэаткі ў загалоўках. У незалежных газетах ёсць і інфармацыйныя паведамленні, і віншаванні, а таксама меркаванні і каментары.

    Сярод дзяржаўнай прэсы матэрыялы па тэме ў розных жанрах – “каментар рэдакцыі”, аўтарскае меркаванне і калонка – выяўлены толькі ў “СБ-Беларусь сегодня”. Астатнія дзяржаўныя газеты адгукнуліся сціплымі інфармацыйнымі паведамленнямі пра падзею.

    “ЛіМ” і “Культура”, маючы на ўвазе сваю профільную культурніцкую і літаратурную скіраванасць, маглі б надаць падзеі большую ўвагу і надрукаваць, напрыклад, вытрымкі з твораў С. Алексіевіч. Але рэдакцыі гэтага не зрабілі. Ніводная з разгледжаных газетаў не напісала пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі ні слова больш за “СБ-Беларусь сегодня”.

    Высновы

    “Уручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч. Падзеі Нобелеўскага тыдня” – пазітыўная, сусветная навіна, наўпрост датычная Беларусі, якая не мае яўнай палітычнай афарбоўкі. Тым не менш, тактыка асвятлення тэмы дзяржаўнымі газетамі неадпаведная і, мякка кажучы, асцярожная.

    Гэта гаворыць пра тое, што ўся дзяржаўная прэса, у тым ліку і культурніцкая, моцна залежыць ад уніфікаванай медыяпалітыкі. Увасабляе гэтую палітыку газета “СБ-Беларусь сегодня”. “Маўчыць “СБ” – маўчым і мы”. Рэдактары і журналісты дзяржаўных газет аглядаюцца і спраўджваюць сваю пазіцыю на прадмет супадзення з арыенцірам, – самым “смелым” у выказваннях выданнем “СБ-Беларусь сегодня”. Выключнасць інфармацыйнай нагоды паказвае, што дзяржаўная медыя палітыка рэгламентуе не толькі палітычныя тэмы, але тактыку інфармавання аўдыторыі пра ўсе значныя і важныя падзеі.

    Недзяржаўная прэса значна больш свабодная. Разгледжаныя газеты актыўна друкуюць інфармацыю, цытаты, думкі, меркаванні, “свецкую хроніку”, суправаджальныя матэрыялы па тэме (напрыклад, дзе паглядзець цырымонію ўручэння прэміі, як была апранутая лаўрэатка і г.д.). Рэдакцыі падышлі да тэмы шырока. Але трэба адзначыць, што сярод матэрыялаў амаль не было (ці было вельмі мала) інфармацыі пра падзеі Нобелеўскага тыдня ў Стакгольме, інтэрв’ю, інфармацыі пра іншых нобелеўскіх лаўрэатаў, аналітыкі. Паведамленні пра ўручэнне прэміі у незалежных газетах тэматычна былі сфармаваныя вакол асобы Святланы Алексіевіч, яе нобелеўскай лекцыі, цырымоніі ўручэння прэміі і адмовы трансляцыі дзяржаўным тэлебачаннем. Тэмы матэрыялаў у незалежных газетах падобныя. Гэта гаворыць пра пэўную аднатыпнасць мыслення ў рэдакцыях незалежных газет, – асвятляючы падзею, яны проста плылі на інфармацыйнай хвалі.

    Ці можна сказаць, што дзяржаўная прэса змаўчала? Так. Ці набыла падзея выключны медыйны характар? Не зусім. Незалежная прэса надала падзеі важнае, але не выключнае значэнне. Друкаваныя выданні знялі інфармацыйныя “вяршкі” і не капалі вельмі глыбока. Матэрыялы не абцяжараныя творчай біяграфіяй гераіні, вытрымкамі з яе творамі ці інтэрв’ю. Хаця нагода, каб даць аўдыторыі большае ўяўленне пра тое, хто такая Святлана Алексіевіч, – найлепшая з усіх, якія маглі б быць.

    Чытачы незалежных беларускіх медыя, магчыма, даведаліся пра прэмію і пачулі прозвішча лаўрэата, але ці даведаюцца яны пра яе творы і іх герояў… Увогуле, ці ставілі рэдакцыі сабе за мэту вырашэнне гэтай медыйнай звышзадачы?

    БелТА: адна прэмія – адна навіна

    Аналіз паведамленняў беларускіх інфармацыйных агенцтваў БелаПАН і БелТА на тэму “Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч” і пра падзеі Нобелеўскага тыдня ў Стакгольме, Швецыя, 6–12 снежня 2015 г.

    Мэта аналізу – высветліць, як падзея адбылася ў люстэрку дзяржаўнага і незалежнага беларускіх інфармацыйных агенцтваў. Былі прааналізаваная навінныя стужкі Дзяржаўнага прадпрыемства “БелТА. Белорусское телеграфное агентство” і Прыватнага інфармацыйнага агенцтва “Беларуская інфармацыйная кампанія БелаПАН” у дні Нобелеўскага тыдня, з 6 па 11 снежня 2015, а таксама ў суботу, 12 снежня (дзень, у які маглі з’явіцца навіны паводле падзеяў 11-га снежня). Мэта аналізу – вылучыць і прааналізаваць навіны (загалоўкі навінаў) на тэму “Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч. Падзеі Нобелеўскага тыдня”.

    Метад збору дадзеных, апісанне. Дадзеныя былі сабраныя пры дапамозе пошукавых сістэм сайтаў інфармацыйных агенцтваў www.belapan.by і www.belta.by.

    1. Дзеля таго, каб даследаваць загалоўкі ўсіх навінаў, выдадзеных агенцтвам у канкрэтны дзень Нобелеўскага тыдня, у пошуку сайта выстаўлялася канкрэтная дата, (напрыклад, “пашыраны пошук”, “паказаць усе навіны” з “10 снежня 2015 г.” па “10 снежня 2015 г.”).
    2. Пошукавай сістэме сайта БелПАН не дастаткова толькі даты, і сістэма запытвае ключавое слова альбо рубрыку. Таму ў якасці ключавога слова быў выбраны фармальны моўны элемент, якім кампанія карыстаецца, афармляючы ўсе свае інфармацыйныя паведамленні. Так, паведамленні БелаПАН пачынаюцца з указання месца і даты, дзе адбылася інфармацыйная нагода (напрыкл. «Минск, 10 декабря»). Зыходзячы з таго, што ўсе інфармацыйныя паведамленні афармляюцца такім чынам, а дата выстаўлена ў пашукавік, у якасці ключавога слова была выбрана назва месяца ў форме роднага склона на рускай мове – «декабря».
    3. Такіх ж падыход быў выкарыстаны для збору дадзеных пры дапамозе пошукавай сістэмы сайта БелТА www.belta.by.

    Дадзеныя паводле пошукавых сістэмах сайтаў інфармацыйных агенцтваў БелаПАН і БелТА.

    Svet­lana Alex­ievich, Nobel Prize in Lit­er­a­ture, Bela­PAN and BelTA Cov­er­ing, Decem­ber 6–12, 2015
    Cre­ate col­umn charts

    Дзень “Нобелеўскага тыдня”

    Паведамленні на БелаПАН

    Паведамленні на БелТА

    Пятніца, 4 снежня

     

    Не выяўлена

     

    Не выяўлена

     

    Субота, 5 снежня

    1. Светлана Алексиевич отправилась в Стокгольм на вручение Нобелевской премии

     

     

    Не выяўлена

     

    Нядзеля, 6 снежня

    1. Светлана Алексиевич: Ощущение третьей мировой войны висит в воздухе
    2. Участники курсов «Мова нанова» со всей Беларуси записывают поздравительный ролик Светлане Алексиевич
    3. Алексиевич: Нужно делать свое дело спокойно, без отчаяния

     

     

    Не выяўлена

     

    Панядзелак, 7 снежня

    1. Светлана Алексиевич: Теперь я не уверена, что дописала историю «красного» человека
    2. Алексиевич: Если бы я выросла в другой стране, то не смогла бы пройти этот путь
    3. Светлана Алексиевич передала Нобелевскому музею свой первый диктофон

     

    Не выяўлена
     

    Аўторак, 8 снежня

    1. Споры об Алексиевич разделили независимое белорусское сообщество

     

     

    Не выяўлена

     

    Серада, 9 снежня

    1. Главными политическими событиями 2015 года белорусские эксперты назвали президентские выборы, экономический кризис и Нобелевскую премию Алексиевич
    2. Светлана Алексиевич отреагировала на критику ее нобелевской лекции
    3. Посольство США в Беларуси приглашает на просмотр церемонии вручения Светлане Алексиевич Нобелевской премии

     

     

     

    Не выяўлена

     

    Чацвер, 10 снежня

    1. Светлане Алексиевич вручена Нобелевская премия по литературе
    2. Вопрос о налогообложении Нобелевской премии Алексиевич будет решаться в общем порядке, если не появится отдельный указ президента
    3. Министр культуры Беларуси не считает, что государство скромно поздравило Светлану Алексиевич

     

     

    Культура. Белорусской писательнице Светлане Алексиевич вручена Нобелевская премия по литературе

     

    Пятніца, 11 снежня

    1. В посольстве США в Минске прошел публичный показ вручения Нобелевской премии Светлане Алексиевич
    2. Первый секретарь посольства США: Светлане Алексиевич требовалось немалое мужество, чтобы откровенно говорить о том, что замалчивали власти
    3. Жители Гомеля организовали просмотр вручения Нобелевской премии Светлане Алексиевич и собрали для нее поздравления
    4. Белорусы устроили коллективные просмотры церемонии награждения Нобелевской премией Светланы Алексиевич
    5. Властям следовало бы понять: Алексиевич работает не на оппозицию, а на Беларусь
    6. Светлана Алексиевич о Беларуси: Наша революция не победила, но герои революции у нас есть

    Не выяўлена
     

    Субота, 12 снежня

    1. Алексиевич: Любовь — это утешение, чтобы не так страшно было умирать
    2. Во время встречи в Королевском драматическом театре в Стокгольме Светлана Алексиевич рассказала о своих произведениях, рассуждала о свободе и современных угрозах

     

     

    Не выяўлена
     

    Апісанне атрыманых дадзеных

    У сярэднім у Нобелеўскі тыдзень на сайце БелаПАН штодзень з’яўлялася 3–4 навіны на вызначаную тэму. На сайце БелаПАН выяўлена 22 тэматычныя навіны.

    Сярод паведамленняў ёсць навіны-рэакцыі (“Главными политическими событиями 2015 года белорусские эксперты назвали президентские выборы, экономический кризис и Нобелевскую премию Алексиевич”, “Участники курсов «Мова нанова» со всей Беларуси записывают поздравительный ролик Светлане Алексиевич”), паведамленні-навіны (“Светлана Алексиевич отправилась в Стокгольм на вручение Нобелевской премии”, “Жители Гомеля организовали просмотр вручения Нобелевской премии Светлане Алексиевич и собрали для нее поздравления”). Незалежнае агенцтва актыўна цытуе нобелеўскую лаўрэатку – 6 загалоўкаў утрымліваюць цытаты С. Алексіевіч. А таксама ўзнімаюцца “несвяточныя” праблемныя тэмы (“Вопрос о налогообложении Нобелевской премии Алексиевич будет решаться в общем порядке, если не появится отдельный указ президента”). Здабытая інфармацыя пра фінансавы аспект падзеі, а таксама тэматычная распрацоўка гэтага інфармацыйнага накірунка з’яўляецца безумоўным плюсам для незалежнага агенцтва, паколькі пашырае інфармацыйнае поле, дае ўяўленне і пра розныя вымярэнні падзеі.

    На сайце БелТА выяўлена толькі адно паведамленне пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч, якое з’явілася 10 снежня ў раздзеле “Культура”. Памер артыкула – каля 3 тыс. знакаў, што не перавышае памеру звычайнага інфармацыйнага паведамлення.

    Высновы

    У стужцы БелаПАН з’яўлялася разнастайная інфармацыя па вылучанай тэме. Агенцтва карысталася рознымі крыніцамі. Мяркуючы па загалоўках, сярод іх былі дзяржаўныя службоўцы (напрыклад, прадстаўнікі Міністэрства культуры), амбасадары (навіна “Первый секретарь посольства США: Светлане Алексиевич требовалось немалое мужество, чтобы откровенно говорить о том, что замалчивали власти”), сведкі і арганізатары звязаных з уручэннем прэміі мерапрыемстваў (напрыклад, праглядаў Нобелеўскай цырымоніі). Сама С. Алексіевіч стварыла шмат інфармацыйных нагодаў, што БелПАН выкарыстаў, працытаваўшы яе выступы і выказванні ў сваёй інфармацыйнай стужцы. У цэлым можна сказаць, што БелаПАН надаў шмат увагі падзеі, агенцтва аператыўна рэагавала на інфармацыйныя нагоды.

    Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва праігнаравала “Нобелеўскі тыдзень”. Інфармацыі пра падзею ў Стакгольме ў стужцы БелТА амаль не было. Адзіны выяўлены матэрыял не дазваляе казаць пра тое, што агенцтва хоць неяк звярнула ўвагу на Нобелеўскую прэмію па літаратуры беларускай пісьменніцы. Рэакцыя БелТА на ўручэнне “Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч” не з’яўляецца адпаведнай статусу інфармацыйнага агенцтва і прафесійным стандартам журналістыкі. Аўдыторыя агенцтва не атрымала дастаткова інфармацыі па дадзенай тэме. Калі б БелТА была адзінай крыніцай інфармацыі ў краіне, аўдыторыя гэтую сусветную навіну, хутчэй за ўсё, не заўважыла б.

    Інфармацыйная дамінанта. Пра што пісалі газеты ў дні Нобелеўскіх урачыстасцяў? Тэматычны аналіз

    Ці стала ўручэнне прэміі ў Стакгольме найгалоўнейшай навіной сярэдзіны снежня 2015 г., калі глядзець праз прызму друкаваных выданняў? Ці былі іншыя тэмы і падзеі, якія засланілі сабой Святлану Алексіевіч у нашым медыяэфіры? Каб адказаць на гэтыя пытанні, быў праведзены тэматычны аналіз першых палосаў штодзённых дзяржаўных і незалежных друкаваных выданняў. Аналізаваліся нумары газет, якія пабачылі свет у кульмінацыйныя дні Нобелеўскіх урачыстасцяў – дзень уручэння Нобелеўскай прэміі, 10 снежня 2015 г., і дзень прыёму ў гонар лаўрэатаў у каралеўскім палацы ў Стакгольме, 11 снежня 2015 г.

    Дзеля аналізу былі выбраныя незалежныя газеты “Народная Воля” (выдавец – унітарнае прадпрыемства “Народная Воля”) і “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” (выдавец ЗАТ “БелКП-ПРЕСС”), а таксама дзяржаўныя штодзённыя выданні “СБ-Беларусь Сегодня” (выдавец – Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Рэдакцыйная рада) і “Звязда” (заснавальнікі – Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь).

    Гартайце і павялічвайце курсорам выяву, каб пабачыць першыя палосы і загалоўкі асноўных тэм і артыкулаў абраных выданняў.

    З усіх разгледжаных газет заўважную інфармацыю пра Нобелеўскую прэмію на першай паласе размясцілі незалежныя выданні “Народная Воля” і “КП-Комсомольская правда в Белоруссии”.

    У “Народнай волі” (нумар за 8 снежня) з 13‑і выяўленых загалоўкаў на першай паласе чатыры прысвечаны ўручэнню Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч. Наступная па значнасці тэма першай паласы нумара – дыскусія вакол формаў кіравання ў Беларусі. Таксама на першай паласе газета змяшчае аўтарскія калонкі, надвор’е, навіны, рэкламу.

    У нумары “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” за 10 снежня адзін з 6 загалоўкаў на першай паласе датычны ўручэння Нобелеўскай прэміі.

    Дзяржаўныя выданні на сваіх першых паласах нумароў за 10 снежня пра падзею не згадалі. Што было галоўным?

    І “Звязда”, і “СБ-Беларусь сегодня” тэмай нумара падаюць візіт А. Лукашэнкі ў В’етам.

    У нумарах за 11 снежня інфармацыйныя прапорцыі паўтараюцца: больш за ўсё загалоўкаў па тэме выяўлена ў “Народнай волі” – 2 з 10. Астатнія выданні пішуць на розныя тэмы. “КП-Комсомольская правда в Белоруссии” тэмай нумара падае выпадак на канцавой станцыі мінскіх тралейбусных лініяў, гераіняй якога стала Ксенія Маргунская, якія апынулася заблакаванай у салоне тралейбуса і праз вакно ўцякла ад кантралёраў. Дзяржаўныя газеты «Звязда” і “СБ-Беларусь сегодня» галоўнай падзеяй падаюць візіт А. Лукашэнкі ў Туркменістан (“У адным напрамку. Беларусь і Туркменістан поўныя рашучасці нарасціць аб’ёмы таваразвароту”, Звязда 11 снежня № 240 (28098) і “Восток открывает душу Беларуси”, “СБ-Беларусь сегодня”, пятніца, 11 снежня № 240 (24870).

    Высновы

    Акцэнтам “Народнай волі” сталі нобелеўскія ўрачыстасці: газета паслядоўна надала ўвагу гэтай падзеі ў двух разгледжаных нумарах.

    Дзяржаўныя газеты 10 і 11 снежня 2015 года таксама мелі акрэслены інфармацыйны акцэнт – гэта візіт А. Лукашэнка ў В’етнам і Туркменістан. Газеты “Звязда” і “СБ-Беларусь сегодня” адзінадушна аддаюць падзеі першую паласу, друкуюць адпаведныя фота і загалоўкі буйным шрыфтам. Заўважнай інфармацыі пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч на першых палосах дзяржаўных выданняў не выяўлена (за выключэннем рубрыкі «Одним словом» у “СБ-Беларусь сегодня” у №240 (24870) за пятніцу, 11 снежня, дзе ў слупку за словам “Награда” газета друкуе 2 сказы па разгляданай тэме).

    Можна сцвярджаць, што выразнай інфармацыйнай дамінантай у час кульмінацыі Нобелеўскага тыдня для дзяржаўнай прэсы былі візіты А. Лукашэнкі ва ўсходнія краіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці