• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як жартаваў Байнэт: 15 «навінаў» на 1 красавіка

    Першакрасавіцкімі жартамі пацешылі ня толькі мэдыі, але і некаторыя камэрцыйныя кампаніі. А ў некаторых навінах цяжка зразумець, ці гэта ня жарт.

    На 1 красавіка, у міжнародны Дзень дурня, жартавалі хіба не на кожным кантынэнце. Так, BBC «адкрыў» краму сваіх відэа на касэтах, а Google дадаў у пошце опцыю «скончыць размову, кінуўшы мікрафон» (на апошнюю скардзіліся — давялося адключыць). Жарт пра сябе ў ролі трэнэра футбольнага клюбу «Арсэнал» ацаніў брытанскі прэм’ер Тоні Блэр. Жартавалі і беларусы.

    Naviny.by зрабілі цэлую падборку «навінаў» на 1 красавіка — пра бясплатнае таксі, жыроўкі за побыт у месцах пазбаўленьня волі, пэнсіі дармаедам з кішэні алігархаў, зьмену формы Нацыянальнай бібліятэкі з алмазу на судзіну і сетку крамаў-канфіскатаў маёмасьці апазыцыянэраў.

    <>

     

    Беларускае аддзяленьне «альтэрнатыўнага таксі» Uber паведаміла пра запуск воднага таксі ў Менску.

    Вядоўца дзяржаўнага тэлеканалу АНТ зачытаў навіны спорту рэпам.

    Сайт Рыма-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі распавёў пра прыбыцьцё ў менскую парафію парэштак сабакі сьвятога Роха.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла аб карыкатуры Char­lie Heb­do пра Беларусь.  

    «Камсамольская праўда» пачала шукаць памочніка амбасадара Беларусі ў Манака.

    «Наша Ніва» паведаміла пра асаблівыя зьніжкі для беларусаў у польскім Падляшшы.

    Kyky.org «знайшоў» пярсьцёнак Вітаўта за 400 тысяч даляраў.

    Kraj.by «стварыў» Маладэчанскую вобласьць.

    «Рэгіянальная газэта» «забараніла» размаўляць на любой мове акрамя беларускай на некаторых вуліцах Маладэчна. 

    Сапраўднасьць твітэра нібыта Аляксандра Лукашэнкі вырашыў праверыць кісялёўскі «Спутнік».

    «Прэсбол» «прызначыў» славутага нарвэскага біятляніста Оле-Эйнара Б’ёрндалена трэнэрам Дар’і Домрачавай.  

    ІТ-партал dev.by паведаміў пра інвэстыцыі з боку буйнога міжнароднага бізнэсоўца Майкла Арынгтана, а Probusiness.by пахваліўся тым, што нібыта купіў буйны расейскі партал vc.ru.

    Да першакрасавіцкіх жартаў далучылася і Свабода — мы распавялі пра нібыта «мадэрнізаваныя» беларускія рублі з «выбітнымі дзеячамі Беларусі». На грошах кіраўнікоў савецкай Беларусі, канешне, пакуль не малююць, але вуліцы і плошчы ў іх гонар ёсьць у розных гарадах краіны. Здаецца, некаторыя чытачы нават не адразу здагадаліся, што гэта жарт.

    Былі і навіны, у якіх насамрэч цяжка зразумець, ці жартуюць іх аўтары.

    Так, Onliner.by сабраў сэрвісы беларускіх мабільных апэратараў вельмі сумнеўнай карыснасьці, а Tut.by у вельмі сур’ёзным відэа распавёў пра новыя здольнасьці беларускіх байцоў пасьля траўмаў галавы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці