• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Джон Сільвэр — палітвязень? Тлумачыць Стэфановіч

    Эдуард Пальчыс можа быць прызнаны палітвязьнем, можа — вязьнем сумленьня. Але пакуль невядома, у чым дакладна яго абвінавачваюць, і таму нельга сказаць, ці прызнаюць яго такім.

    Сьледчы камітэт цяпер працягвае расьсьледаваньне адносна экстрадзіраванага ў Беларусь Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псэўданімам Jhon Sil­ver — стваральніка блога 1863x. Справа ўзбуджана паводле артыкулаў за распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні, а таксама за распаўсюд парнаграфіі.

    Хто такі Джон Сільвэр? 10 фактаў пра арыштаванага блогера

    Сайт Пальчыса, як сьцьвярджаецца на ім, займаўся «выкрыцьцём мітаў, на якіх трымаецца пракрамлёўская ідэалёгія ў Беларусі». Ці гэта значыць, што Пальчыс — палітвязень?

    Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць Свабодзе: сумнеўна, што Пальчыса прызнаюць вязьнем сумленьня, а ці прызнаюць палітзьняволеным — пакуль цяжка казаць:

    «Ці ведаеце вы сутнасьць абвінавачаньняў, выстаўленых яму? У чым канкрэтна гэта выражалася, вядома толькі са словаў (знаёмага Пальчыса Паўла Юхневіча і расейскіх прапагандыстаў з сайта „Спутник и погром“ — РС). А трэба чытаць канкрэтныя экспэртызы, ведаць канкрэтныя тэксты, дзе, як лічаць сьледчыя, распальваецца варожасьць. Толькі пасьля аналізу гэтых тэкстаў можна рабіць высновы».

    Стэфановіч нагадвае: бывае, што тэксты сапраўды распальваюць варожасьць па той ці іншай прыкмеце, і калі тэксты Пальчыса сапраўды такія, гэта сапраўды злачынства на глебе нянавісьці, і палітвязьнем яго прызнаваць ня стануць.

    Ён прыгадвае прызнаньне экстрэмісцкім альбома Belarus Press Pho­to — «альбом з выявамі соваў і вавёрак», сьмяецца праваабаронца. Калі сьледчыя знайшлі «экстрэмізм» такога кшталту, то гэта палітычна матываваны перасьлед і «спроба прыцягнуць справу за вушы». Таксама быў выпадак пакараньня за распальваньне рэлігійнай варожасьці былога рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова, чыя газэта перадрукавала карыкатуры на прарока Мухамэда. Яму далі тры гады, але адпусьцілі праз тры месяцы. Зьдзьвіжкова прызнавалі вязьнем сумленьня, згадвае Стэфановіч, бо «рэлігія, як і любая ідэалёгія, можа падвяргацца сатыры, і гэта было выказваньне свайго меркаваньня, карыкатура не распальвала варожасьць».

    Сам артыкул, які інкрымінуецца чалавеку, не ўплывае на прызнаньне ці непрызнаньне палітвязьнем, робіць выснову праваабаронца. Але ўсё залежыць ад таго, што менавіта было ў публікацыях, да якіх сьледчыя маюць прэтэнзіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці