• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто вінаваты, што члены «Клуба рэдактараў» бачаць у інтэрнэце парнаграфічную рэкламу пра чыйгосьці мужа

    Галоўнай тэмаў абмеркавання ў чарговым «Клубе рэдактараў» на «Беларусь-1» стала… порна. Кіраўнікі дзяржаўных беларускіх і расійскіх СМІ абмяркоўвалі гэтую з’яву, уплыў яе на грамадства, а пасля падышлі да далікатнага пытання порна-рэкламы ў інтэрнэце.

    «Порна пралязае ў газеты і на сайце. Зараз узяць усе нашы інтэрнэт-магутнасці — я маю на ўвазе ў беларускім сегменце «бай» — і там паўсюль можна пабачыць найдзікае дзіўнае парнаграфічнае паведамленне пра аднаго шчаслівага мужа, выкладзенае настолькі гнюсна… Кіраўнікі гэтых СМІ так дбаюць аб маралі грамадства і высокіх словах… І атрымліваецца побач патэтычныя паведамленні пра тое, што адбыўся мітынг, шэсце, пятае-дзясятае. І раптам — «мой муж» і тлумачэнне», — падзяліўся сваім досведам Павел Якубовіч.

    «Нікуды не сыдзеш ад гэтага! І яна там міргае, яна б’ецца!» — падтрымаў яго Генадзь Давыдзька.

    «Вось табе і суседства — высокія словы і надпісы, якія раней былі на сценах школьнага туалета, а цяпер упрыгожваюць рэспектабельныя інтэрнэт-магутнасці. Падумаць ёсць аб чым», — падсумаваў Якубовіч.

    Падумаць насамрэч ёсць аб чым. Падобныя абвінавачванні — сумніўная рэклама парнаграфічнага ўхілу — перыядычна выказваецца як у бок «Нашай Нівы», так і іншых парталаў. Чалавек, неабазнаны ў інтэрнэце, часцяком не разумее механізм працы інтэрнэт-рэкламы.

    На сайце nn.by ёсць блокі з інфармацыяй ад канкрэтных рэкламадаўцаў, якія заключылі дамовы непасрэдна з «Нашай Нівай». У іншых жа блоках адлюстроўваецца кантэкстная рэклама. Што гэта такое?

    Калі карыстальнік, напрыклад, шукае квіткі ў Парыж, Гугл ці Яндэкс запамінае ягоны пошукавы запыт. І ў блоках кантэкстнай рэкламы будзе прапаноўваць рэкламу ад авіякампаній, якія лятаюць у Парыж. Шукалі сабачы корм? На здароўе, вам будуць паказваць прапановы заакрамаў.

    Падобная сітуацыя і з порнарэкламай. Шукаў «гарачых мулатак» ці «чужога мужа» — будуць вам і гарачыя мулаткі, і чужы муж. Паводле правілаў кантэкстнай рэкламы сур’ёзных пошукавікаў такія «18+»-спасылкі мусяць блакавацца, але спрактыкаваныя праграмісты знаходзяць магчымасць абыходзіць гэтыя абмежаванні.

    Не абавязкова мужа з мулаткамі шукалі непасрэдна вы. Калі ў вас агульны IP-адрас з калегай, то разумная машына будзе ўлічваць запыты абодвух.

    Ёсць яшчэ і імавернасць віруса на камп’ютары. Тады варта праверыць камп’ютар на антывірус. Можа, тады гнюснае паведамленне пра мужа знікне. А можа, і застанецца, як і вашыя квіткі ў Парыж, і ваш сабачы корм. «Наша Ніва» тут дакладна ні пры чым.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці