• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд прызнаў кнігу пра Курапаты экстрэмісцкай. Пазьняк: Няма ніякага прымірэньня вакол Курапатаў

    Вярхоўны суд Беларусі прызнаў кнігі Зянона Пазьняка пра Курапаты і гісторыю фатаграфіі экстрэмісцкімі. Выданьні затрымалі ў 2015 годзе. Экспэртыза і суд занялі 2 гады.

    Кнігі «Абарона Курапатаў: Народны мэмарыял» і «Добрая фатаграфія» беларускія мытнікі канфіскавалі 27 верасьня 2015 году ў адказнага сакратара ўправы КХП-БНФ Алеся Чахольскага ў Берасьці. Экстрэмісцкай літаратурай кнігі Пазьняка суд прызнаў яшчэ раней. Вярхоўны суд канчаткова пацьвердзіў гэтае рашэньне.

    Чахольскі: Нічога нечаканага для нас няма. Змаганьне за Курапаты — гэта змаганьне з КГБ, якое там страляла. Яны ня могуць дараваць Пазьняку, што ён знайшоў цела нябожчыка, рэчавы доказ іх злачынства. Гэтая кніга ёсьць у вольным доступе ў Інтэрнэце. Дык дзякуй за рэкляму гэтак званым экспэртам. Цяпер мы будзе зьвяртацца ў Камітэта па правах чалавека ААН, каб паказаць увесь маразм гэтай улады.

    Аўтар кніг, старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк, распавёў Свабодзе, што лічыць экспэртызу і судовае рашэньне спробай зьнішчыць «доказы злачынства» ў Курапатах.

    Пазьняк: Яны то дарогу там рабілі, то крыжы пілавалі, будавалі «Бульбаш-Хол», але нічога ў іх не атрымліваецца. Цяпер яны хочуць туды залезьці пад выглядам дабрадзеяў, каб усё зьнішчыць. Кажуць пра прымірэньне. Няма і ня можа быць ніякага прымірэньня. Гэта тактыка па зьнішчэньні Курапатаў. І рашэньне пра кнігу ў гэтую іх тактыку ўкладаецца. Гэты вэрдыкт суду нічога не мяняе, бо сапраўдныя экстрэмісты — гэта яны самі, гэты рэжым, і іх папярэднікі, якія ўчынілі злачынства ў Курапатах.

    «Абарона Курапатаў: Народны мэмарыял» — гэта збор аўтарскіх артыкулаў, успамінаў, матэр’ялаў, фатаграфіяў і перадрукаў пасьвечаных тэме абароны Курапатаў.

    «Добрая фатаграфія» — гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсэ пра фатаграфію, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя і да 2012 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці