• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тысячы долараў штрафаў журналістам. Што найбольш раздражняе ўлады ў працы “Белсату”

    Каля 13 тысячаў долараў атрымала дзяржава ад журналістаў "Белсату" за гэты год. Штрафы, запужванні і пераслед працягваюцца ў чаканні восеньскіх пратэстаў, што анансавала апазіцыя.

    Больш за палову выпадкаў пераследу журналістаў сёлета – у дачынені белсатаўцаў

    Са 157 зарэгістраваных Беларускай асацыяцыяй журналістаў выпадкаў пераследу недзяржаўных медыяў за гэты год, 82 — гэта пераслед журналістаў і аператараў «Белсату».

    Затрыманні і штрафы пачаліся з сярэдзіны сакавіка, калі акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3 набралі моцы па ўсёй краіне. Журналістам недзяржаўных медыяў перашкаджалі дабірацца да месца падзеяў, затрымлівалі на дарозе нібыта для праверкі дакументаў, трымалі ў РУУСах у Воршы, Віцебску, Рагачове, Гомлі, Барысаве і іншых гарадах.

    Ціск уладаў сціх разам з пратэстамі амаль для ўсіх беларускіх медыяў, але не для журналістаў Белсату. Паступова хваля рэпрэсіяў з рэгіёнаў перакінулася і на Менск. З шафы дасталі скаргу прадпрымальніка Андрэя Белякова, які аспрэчваў правы на брэнд «Белсат». На мінулым тыдні адбылося адразу пяць судоў над белсатаўцамі, за адзін дзень суддзі вынеслі вырак на 2000 долараў штрафаў.

    «Для нас нічога не спынілася. Улады рыхтуюцца да восеньскіх пратэстаў, бо разумеюць, што Белсат будзе іх асвятляць і хочуць перашкодзіць нам гэта рабіць так, як мы хочам. Паказваюць, што журналісты пад наглядам. Гэта запалохванне журналістаў, і накіравана не столькі супраць Белсату, колькі супраць канкрэтных журналістаў, бо штрафы даюць ім, а не непасрэдна тэлеканалу», — кажа Аляксей Мінчонак, прадстаўнік тэлеканалу ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці