• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бастунец: Працэс над “рэгнумаўцамі” выклікае сур’ёзную занепакоенасць з пункту гледжання свабоды слова і журналістыкі наогул

    Старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” каментуе першы дзень судовага працэсу над Дзмітрыем Алімкіным, Юрыем Паўлаўцом і Сяргеем Шыптэнкам.

    — Гэты судовы працэс выклікае сур’ёзную занепакоенасць з пункту гледжання свабоды слова і з пункту гледжання наогул журналістыкі ў Беларусі, — лічыць Андрэй Бастунец.

    — Мы нарэшце даведаліся, у чым палягае абвінавачанне фігурантам дадзенай справы. Даволі дзіўна для мяне выглядае, што пастаўлены знак  роўнасці паміж журналісцкай працай і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца без рэгістрацыі з карысных мэтаў, ды атрыманнем ганарараў за напісанне артыкулаў.

    Такі падыход ставіць пад пытанне працу ўсіх журналістаў-фрылансераў, якія не працуюць у штаце таго ці іншага выдання.

    Што ж тычыцца абвінавачанняў у распальванні нацыянальнай варожасці, то заўтра падсудныя выкажуць сваё меркаванне на гэты конт, сваё меркаванне патлумачаць эксперты.

    Але я мяркую, што абраная рэакцыя беларускай дзяржавы на крытычныя выказванні ў публікацыях — найменш адэкватная з магчымых, — гаворыць  Андрэй Бастунец.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці