• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «СБ» абнародавала «праслушку» тэлефонаў затрыманых журналістак tut.by

    Выданне Адміністрацыі прэзідэнта — газета "СБ. Беларусь сегодня" апублікавала матэрыялы следства па "справе БЕЛТА". У матэрыяле за аўтарствам "Аддзела журналісцкіх расследаванняў" з'явіўся гуказапіс тэлефоннай размовы паміж супрацоўніцамі парталу tut.by Марынай Золатавай і Ганнай Калтыгінай. Паведамляецца, што запіс перададзены ў выданне следчымі ораганамі. 

     Фота: pixabay.com

    Расшыфроўка размовы:

    Золатава: «Ну, мы ж БЕЛТА тырым? Фактычна, вы бераце тыя навіны, якія ў адкрытым доступе? Ці ж вы бераце навіны з падпіскі, не чакаючы таго, як яны з’явяцца ў адкрытым доступе?»

    Калтыгіна: «Я табе шчыра скажу: я карыстаюся падпіскай і нават не адчыняю сам сайт БЕЛТА. Ну, практычна ніколі. Таму што па падпісцы гэта з’яўляецца хутчэй. На прэсухах нейкіх і гэтак далей гэта, у прынцыпе, важна. Таму, у прынцыпе, так — мы яе юзаем, мы яе тырым».

    Запіс сведчыць, што тэлефоны журналістак tut.by праслухоўвалі ўжо нейкі час. 

    Нагадаем, што сёння адбыліся ператрусы ў офісах tut.by і БелаПАН, а таксама дома ў некаторых журналістаў. Вядома пра затрыманне прынамсі шасці журналістаў і рэдактараў: з tut.by затрымалі Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, ​​Галіну Уласік, Ульяну Бабаед, Дзмітрыя Бобрыка, Ганну Ермачонак, з БелаПАН — Таццяну Каравянкову. 

    Заява з нагоды ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці