• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што пісалі пра Курапаты ў газетах 1980‑х і 90‑х. Выразкі першых публікацый пра трагедыю

    Шакуючы артыкул “Курапаты — дарога смерці” на апошніх старонках “ЛіМа” выйшаў 3 чэрвеня 1988-га года. А пасля яго — цэлая хваля публікацый. Праўда пра Курапаты, прапушчаная цэнзарам Дома друку, імкліва распаўсюджвалася ў газетах і часопісах па усім Савецкім Саюзе.

    Напярэдадні “Ночы расстраляных паэтаў” у БАЖ звярнулася Фаіна Ціханаўна Рымша. Жанчына беражліва захоўвала публікацыі пра Курапаты з тых самых часоў. Мы прагарталі сотні газетных зацемак і артыкулаў і аблічбавалі самыя цікавыя.

    1988 год

    Беларусы даведаліся пра Курапаты, калі ў газеце “Літаратура і мастацтва” выйшаў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты — дарога смерці”.  Матэрыял, які нечакана прапусціла цэнзура, стаў сапраўднай інфармацыйнай бомбай. 

    Артыкул атрымаў настолькі вялікі розгалас, што газету літаральна перадавалі з рук у рукі. Таму акурат гэтага выдання ў нашым архіве няма, але яго арыгінал калегі адшукалі ў тагачаснага рэдактара «ЛіМа» Анатоля Вярцінскага. — Звычайныя аркушыкі, набраныя на друкаванай машынцы… Я памятаю, як сядзеў позна ўвечары вось у гэтым самым пакоі, чытаў іх. Вядома, уражанне было вельмі моцнае, ад радкоў літаральна прабілі дрыжыкі, — распавядаў Анатоль Вярцінскі.

    З артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты – дарога смерці»:

    «Старажылы расказалі нам, што за два кіламетры на поўнач ад вёскі, паміж кальцавой і заслаўскай дарогамі, у лесе з 1937 па 1941 год кожны дзень і кожную ноч расстрэльвалі людзей, якіх прывозілі сюды на машынах. Там на ўзгорках стаяў стары бор, вакол лясы і глухмень. Кавалак бору гектараў з 10–15 быў абгароджаны высокім, вышэй за тры метры шчыльным дашчаным плотам у накладку – дошка на дошку, абцягнутым зверху калючым дротам. За плотам была ахова і сабакі. Людзей вазілі сюды па гравійнай дарозе, што вяла ад Лагойскага тракта на Заслаўе. Шлях той называлі тады дарогай смерці».

    Ужо праз 11 дзён пасля артыкула Савет міністраў БССР  выдаў пастанову аб стварэнні  ўрадавай камісіі па расследаванні таго, што здарылася ва ўрочышчы Курапаты.

    19 чэрвеня ў Мінску каля 10 тысяч чалавек выйшлі на мітынг памяці ахвяраў сталінізму.

    19 кастрычніка ў Чырвоным касцёле былі створаныя «Мартыралог Беларусі» і грамадская арганізацыя Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне».  А 30 кастрычніка ў Мінску прайшла першая акцыя «Дзяды» пад знакам Курапатаў.

    Мірная вулічная акцыя была жорстка разагнаная: міліцыя прымяніла слезацечны газ, людзей кідалі ў міліцэйскія машыны.

    У 1988 годзе публікацыя пра масавыя забойствы ў Курапатах стала шокавай для грамадства. Навіна пра тое, што ва ўрочышчы пад Мінскам мірных беларусаў тысячамі расстрэльвалі «свае» —  супрацоўнікі НКУС, — перавярнула свядомасць людзей.

    «Название маленького местечка под Минском — Курапаты стало сегодня для все страны символом трагедии тридцатых годов. Счет идет на сотни тысяч. Следствие ведет Прокуратура Белоруссии… Но уже сейчас высказываются мнения: а стоило ли ворошить прошлое?

    Василий Семенович К. — один из тех, кто проводил политику уничтожения собственного народа. Я долго колебался: нужно ли тревожить давно минувшее? Но еще и еще раз вглядывался в фотографии курапатских черепов, представлял голубые, карие, зеленоватые глаза растерзанных и… медленно поднимался по ступенькам…»

    1989 год

    «Курапаты… Гэтае слова ў мінулагоднім чэрвені прагучала ў Беларусі нібы выстрал. З вуснаў у вусны перадавалася трывожнае: «Вы чыталі?» З рук у рукі пераходзіла газета «Літаратура і мастацтва».

    «У адной з раскапаных западзін большасць чарапоў былі жаночыя. На ўсіх агульныя адмеціны — кулявыя адтуліны».

    «Я и видела: ставят людей в ряд — и расстреливают. Мы сразу убегали домой, а после опять шли туда. Как будто хотели все запомнить. Вот и запомнила. Особенно крики людей: «Господи! За что же?»

    «Мы остановились у большой прямоугольной ямы. Мне приказали включить свет, так как время было ночное. Я зажег фары и увидел, что сзади, из кузова, выводят людей. Правда, часть из них уже сидела по краям ямы, ноги свешивались вниз, руки были связаны за спиной.

    Когда полностью края ямы заполнились людьми, их стали расстреливать. Острейко медленно шел вдоль могилы, стрелял из пистолета в затылок, и люди сразу падали в яму».

    «Кажу вам, я не вінаваты! Паверце, я не вінаваты! Именно эти слова чаще всего вспоминают очевидцы расстрелов в Куропатах. Фонограмма из рассказа, которая звучит в зале, где расположена фотография В. Жука «Куропаты», заставляет содрогнуться».

     

    1991 год

    Тэма расстрэлаў НКУС застаецца на першых палосах савецкіх газет і ў пачатку 1990‑х. Раскрываюцца новыя падрабязнасці рэпрэсій не толькі ў Курапатах.

    Орган ЦК ВЛКСМ «Знамя Юности», 20 чэрвеня 1991 года:«Нас построили рядами по четыре и крикнули: — Скорей ложись! — Мы легли ничком… Размышляю, как будут расстреливать. Лежащих на середине шоссе не будут стрелять, пока не прикажут встать… Какая команда ни была бы, все равно не встану, — думаю себе, — успеть бы только скатиться в канаву справа…»

     

    1993 год

    «Пазбавіцца памяці — гэта амаль тое ж самае, што памерці. Чалавеку трэба хоць раз на год думаць аб вечным. Таму нашы продкі зрабілі Дзень памінання — Дзяды — адным з найгалоўнейшых святаў. Апошнія ж семдзесят з гакам гадоў улада імкнулася гэта свята знішчаць».

     

    1994 год

    «Біл Клінтан прыехаў у Курапаты на змярканні. Па дарозе на лясную гару Зянон Пазняк распавёў прэзідэнту падрабязнасці трагедыі курапацкага лесу, дзе на працягу 1937–41 гг. сталіністы амаль штодня расстрэльвалі людзей.

    Здаецца, найбольш крануў прэзідэнта той момант, калі дзеткі спявалі «Магутны Божа». Біл Клінтан узяў за руку адну з дзяўчынак (Рута Вячорка) і разам з ёю паставіў свечку на мемарыяльны знак, дзе па-беларуску і па-ангельску было выбіта: «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці».

    1997 год

    1997 год

    2001 год

    А гэта ўжо амаль найноўшая гісторыя — супрацьстаянне ў Курапатах падчас пашырэння мінскай кальцавой дарогі ў 2001‑м годзе. Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў улады ўзяліся пашыраць МКАД у раёне Курапатаў, а апазіцыйная моладзь амаль год супрацьстаяла гэтаму. Была распачата кругласуткавая варта, якая пратрывала больш за 8 месяцаў.

    2002 год

    Апошні матэрыял, які мы вырашылі ўключыць у гэтую падборку — гэта фотарэпартаж Анатоля Клешчука з курапацкага лагера ў студзені 2002 года:

    «Сёлетнія маразы й моцныя снегапады нібы выпрабоўвалі рашучасць маладых людзей. Аднак у курапацкім намёце ідзе жыцьцё, гарыць вогнішча, гатуецца ежа, заварваецца гарбата, нават ладзяцца набажэнствы…»

    Неўзабаве Беларуская асацыяцыя журналістаў мае намер аблічбаваць усе атрыманыя падшыўкі выданняў і зрабіць іх даступнымі для калег.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці