• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юрыст Павел Сапелка: «Нельга адным ці двума паведамленнямі ў сацсетцы распаліць варожасць ці варажнечу»

    Больш за 200 крымінальных справаў заведзена апошнімі днямі у сувязі з каментарамі з нагоды гібелі 28 верасня супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і мінчука Андрэя Зельцэра. Згодна са звесткамі, якія сабраў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, больш за 110 чалавек затрыманыя па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Юрыст “Вясны” Павел Сапелка тлумачыць, чаму палітычныя матывы зняволення людзей у гэтай крымінальнай справе відавочныя.

    Па звестках, якія атрымалася сабраць праваабаронцам на 4 кастрычніка, было затрымана больш за 110 чалавек. Аднак лічба ўвесь час ўдакладняецца. У дачыненні да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады) і па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці). Большасць затрыманых не выйшла на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання, сваякі часткі з іх дагэтуль не ведаюць месцазнаходжанне сваіх родных.

    “Наступствы перастрэлкі ў Мінску могуць мець разбуральны эфект для рэштак законнасці і правоў грамадзян: мы зноў назіраем дзяржаўную палітыку двайных стандартаў, калі адзін з бакоў узброены і ўтрымлівае ўладу, а таму — мае рацыю.

    Наогул жа прынцыпы свабоды выказвання меркавання заснаваныя на разуменні таго, што “свабода выказвання меркавання і роўнасць з’яўляюцца базавымі правамі і іх рэалізацыя неабходная для ажыццяўлення і абароны ўсіх правоў чалавека. … Плюралізм і разнастайнасць з’яўляюцца крытэрамі свабоды выказвання меркавання. Рэалізацыя права на свабоду выказвання меркавання дае магчымасць для жывога, шматбаковага грамадскага абмеркавання, з розных перспектываў і розных пунктаў гледжання. Няроўнасць прыводзіць да выключэння пэўных галасоў, падрываючы гэтыя ідэі. Права кожнага быць пачутым, казаць і браць удзел у палітычным, культурным і сацыяльным жыцці, у сваю чаргу, з’яўляецца неабходнай умовай для дасягнення і ажыццяўлення роўнасці. Калі людзі пазбаўленыя голасу і магчымасці ўдзелу ў жыцці грамадства, іх праблемы, досвед і хваляванні робяцца нябачнымі, і яны больш уразлівыя перад нецярпімасцю, прадузятым стаўленнем і маргіналізацыяй”.

    Змест аднаго з прынцыпаў такі: «Палітыкі і іншыя лідары ў грамадстве павінны пазбягаць заяваў, якія могуць спрыяць дыскрымінацыі ці ўшчамляць роўнасць». Аднак адкрыты заклік да тэрору і гвалту «ў адказ», які прагучаў ад старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алега Белаконева, застаўся беспакараным, а больш за сотню звычайных грамадзянаў затрыманыя і пазбаўленыя волі за выказванні, якія дакладна не былі прычынай акту гвалту — гэта ўжо была рэакцыя на тое, што адбылося. Якой бы гэтая рэакцыя ні была, яна дакладна не павінна зрабіцца нагодай для знявагі, жорсткага абыходжання і зняволення, прынамсі — да прысуду.

    Наогул паводле арт. 130 КК караюцца «наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці». У чым я шчыра ўпэўнены: нельга адным-двума паведамленнямі ў сацыяльнай сетцы распаліць варожасць ці варажнечу, гэты працэс адбываецца не так хутка. Нават такое эпічнае выказванне, як у дэпутата-генерала, само па сабе не прывядзе да таго, што хтосьці (нават у балаклавах) пабяжыць забіваць у адказ на гібель калегі — гэта не працуе так проста.

    Яшчэ адным стандартам, толькі ўжо з галіны працэсуальных правоў, з’яўляецца прэзумпцыя на карысць ужывання мераў стрымання, не звязаных з пазбаўленнем волі, да таго часу, пакуль неабходнасць ужывання такіх жорсткіх мер не будзе абгрунтавана. Прычым спасылкі на нейкія надзвычайныя акалічнасці і нават на адну толькі цяжкасць абвінавачванняў такімі падставамі не з’яўляюцца.

    Таму відавочныя палітычныя матывы пазбаўлення волі дзясяткаў, а то і сотняў людзей, для кожнага з якіх гэта — трагедыя, якая можа ўзмацняцца жорсткімі ўмовамі ўтрымання».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці