• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пресса под прессом: Сергей Гордиевич, который помогает людям. История журналиста из Дрогичина

    Сергей Гордиевич — корреспондент популярного в Брестской области интернет-издания «Першы рэгіён» (31 декабря 2021 года власти заблокировали сайт). Журналист жил и работал в Дрогичине.
     

    В декабре 2020 года его задержали сотрудники ОМОНа, когда он ехал в Брест. Ему предъявили обвинение в клевете, оскорблении президента и представителя власти. Согласно версии следствия, он писал оскорбительные комментарии в одной Viber-группе, которая позже была удалена.

    Несколько месяцев корреспондент провёл под домашним арестом. В августе 2021-го его осудили на полтора года колонии. Журналист вину не признал.

    «Их [правоохранительные органы] больше волновало не само подозрение в совершенных преступлениях, а именно моя профессиональная деятельность. <…> Складывается впечатление, что следствие руководствовалось некогда смешной репликой: „самое главное во время следствия — не выйти на самого себя». Я заявляю, что не имею отношения к этим преступлениям, свою вину не признаю. Обвинение не смогло доказать мою вину, оно всё основывается на домыслах, на твёрдых убеждениях людей, которые не пользуются интернетом», — сказал в своём последнем слове Сергей Гордиевич.

    Правозащитные организации признали журналиста политзаключённым. Его историю рассказывают коллеги и друзья.

    Этот материал взят из проекта Press Club Belarus «Пресса под прессом», где коллеги собирают свидетельства репрессий против независимых медиа и журналистов в Беларуси

     

    «ЁН ЖУРНАЛІСТ, ЯКІ ДОБРА РАЗУМЕЕ, ШТО ЦІКАВІЦЬ ЛЮДЗЕЙ»

    Пётр Гузаеўскі, галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час» і сайта «Першы рэгіён»

    З Сяргеем пазнаёміліся выпадкова. Мы займаліся мясцовымі праблемамі, навінамі, збіраліся працаваць і ў іншых раёнах Брэсцкай вобласці. Рэдактар нашага сайта «Першы рэгіён» Павел Дайлід сказаў: «Ёсць цікавы чалавек, ён не журналіст па адукацыі, Сяргей Гардзіевіч. Актыўны, неабыякавы. Яго паважаюць людзі, многіх ведае». Я патэлефанаваў яму, пазнаёміліся.

    Так у снежні 2018-га мы ўзялі Сяргея да нас у штат. Паколькі мы працавалі дыстанцыйна, асабіста сустракаліся рэдка, але заўсёды былі на сувязі.

    Усе яго матэрыялы тычыліся не палітыкі, а ў асноўным людскіх праблемаў: рамонта дарог, жыллёва-камунальных пытанняў, працоўных спрэчак. А яшчэ былі дабрачынныя ініцыятывы. Сяргей дапамог жанчыне з Драгічанскага раёну сабраць сродкі на аперацыю на вачах. Я памятаю, як ён радаваўся, што гэта атрымалася і што аперацыя была паспяховай.

    У Сяргея выдатныя задаткі рэпарцёра, хаця і няма прафесійнай адукацыі. Ён журналіст, які добра разумее, што цікавіць людзей. Сяргей рабіў добрыя відэаапытанкі. Гэта таксама талент: умець падысці да чалавека, пагаварыць, правільна сфармуляваць пытанні, бо шмат хто саромеецца, баіцца камеры.

    Ён карыстаўся аўтарытэтам сярод жыхароў рэгіёну, людзі яго паважалі, у тым ліку чыноўнікі. Можа, гэта звязанае і з яго працай, але ў першую чаргу таму, што ён шчыры і добры чалавек. Не ведаю, чаму так здарылася, што яго там палічылі нейкім небяспечным з пункту гледжання палітыкі.

    Я калісьці напісаў: «Калегі, мы павінны памятаць важную рэч, што мы працуем у СМІ. Журналіст павінны ў любы час заставацца журналістам. Не актывістам. Не палітыкам. Журналіст павінен быць заўсёды аб’ектыўным і даваць розныя пункты гледжання, не займаць нічыю пазіцыю. Канечне, у кожнага ёсць сваё меркаванне, але для гэтага існуюць аўтарскія калонкі».

    Сяргей пасля гэта часта казаў: «Ты мяне навучыў. Трэба заставацца аб’ектыўным і трымацца журналісцкага правіла. І гэта спрацоўвае, калі чыноўнік пасля выхаду артыкула бачыць, што яго словы перадалі так, як ёсць, што няма ніякага старонняга дачынення. Пасля гэтага і паразуменне знаходзіцца, і праблемы часта вырашаюцца».

    Мы так і працавалі. Дапамагалі жыхарам рэгіёну вырашаць пытанні, нават дробныя. Недзе куча пяску доўга ляжыць на дарозе, дзесьці ямы ствараюць небяспеку. Людзі паскардзяцца Сяргею, ён напіша артыкул, возьме каментар. Глядзіш, пачынаецца рух. А калі пытанне вырашаецца хутка, то апублікуем падзяку чыноўкам за аператыўнасць – пастараліся, значыць, для людзей.

    Сяргей працаваў для дабрабыту людзей, для росквіту нашай краіны. Бо калі кожны пастараецца вырашаць у сваім асяроддзі нават невялічкія праблемы, то перамены будуць відавочныя.

    ЦКАВАННЕ І НАЎМЫСНЫ ПЕРАСЛЕД

    Сяргея абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Гэта вельмі цяжка зразумець. У Viber-чаце ноччу быў надрукаваны нейкі допіс ці каментар, у якім было адно слова, быццам бы абразлівае, пра кіраўніка дзяржавы. Сяргей казаў, што ён гэтага не рабіў. І я яму веру. У групе было некалькі «Гардзіевічаў», фэйкавых акаўнтаў.

    Гэтаму абвінавачванню папярэднічаў нейкі канфлікт у праваахоўных органах, на чым ён грунтаваўся, мне цяжка сказаць. І нават яшчэ да выбараў Гардзіевіча спрабавалі выклікаць нейкімі павесткамі, невядома па якіх справах. Я бачыў гэта, што чалавека проста адрываюць ад працы, не разумеў, за што чапляюцца, таму адпраўляў яго ў камандзіроўкі, каб займаўся працай і каб яго не затрымалі.

    Былі пераслед і цкаванне – гэта дакладна. Сяргею дасылалі розную «чарнуху»: лісты, кляўзы нейкія. З нецэнзурнымі словамі, карцінкамі. Дзіву даваўся: гэта ж якая нянавісць людзьмі кіруе. Што ў іх галовах робіцца? А ў сэрцах? Такое могуць пісаць толькі людзі з чорнымі душамі.

    Калі Сяргея затрымалі, яго доўга і, лічу, незаконна трымалі пад вартай. Я тэлефанаваў пракурору, чаму журналіста затрымалі і пасадзілі пад хатні арышт. Па гэтым артыкуле злачынства не прадстаўляе вялікай грамадскай небяспекі. Але яго арыштавалі. І праз тры месяцы суд Драгічанскага раёна гэта фактычна пацвердзіў: Гардзіевіча вызвалілі з‑пад варты.

    Аднак пазней з’явіліся дзве іншыя справы: завялі за абразу нейкіх супрацоўнікаў міліцыі. Чым ён там іх абразіў, не ведаю. Сяргей не прызнаў віны.

    Разумею, як цяжка было працаваць пад пагрозай крымінальнага пераследу. Але Сяргей стараўся не паказваць хваляванняў і працаваў. Працаваў, зноў жа рэагуючы на запыты людзей і шукаючы справядлівасць. Апошні яго артыкул дарабілі нашы карэспандэнты. Сам ён не паспеў. І яшчэ некалькі матэрыялаў засталіся недапрацаванымі. Сяргей казаў, што ёсць тэмы, для якіх патрэбна сабраць інфармацыю. Магчыма, там і была небяспека для тых міліцыянтаў. Бо ўзгадвалася адна асоба ў пагонах і сумнеўныя здзелкі з выкупам нерухомасці, ільготнымі крэдытамі. Вернецца – дапіша.

    «СУРОВЫ ПІЯНЕРСКІ ЛАГЕР»

    Атрымаў ад яго адзін ліст. Бачна, што намагаецца трымацца. Кажа, што гэта нагадвае суровы піянерскі лагер. Спрабуе жартаваць, але зразумела, што гэта цяжка. Сяргей перажывае, як і любы чалавек, калі не зразумела, за што пераслед і крымінальныя справы.

    У канцы ліпеня Сяргей ішоў і страціў прытомнасць. У яго са здароўем кепска стала, а ён моцны, станісты мужчына. Гэта ўсё нервы. У яго забралі паўтары гады жыцця і нават больш. Бо колькі ён перанёс стрэсаў за гэты час… Гэта не толькі не па закону, але і не па-чалавечы.

    Гардзіевіч – мужны, у яго моцны характар, ён не здасца. Я думаю, што ён вернецца і яшчэ будзе працаваць журналістам, бо любіць гэтую справу.

    Мы яго чакаем. Увесь калектыў паважае і любіць Сяргея. Яго не хапае, вельмі не хапае.

     

    «У ДРАГІЧЫНЕ АДЗІН ВЫКОНВАЎ ФУНКЦЫЮ ЦЭЛАЙ РЭДАКЦЫІ»

    Павел Дайлід, рэдактар «Першага рэгіёна»

    Пазнаёміліся мы недзе ў 2015 годзе. Сяргей быў даволі актыўным жыхаром Драгічына. У 2015‑м, калі ў горад прыязджала кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч, Гардзіевіч працаваў у саўгасе. Дык на той дзень яго некуды адкамандзіравалі, каб яго не было ў горадзе.

    Ён прыйшоў да нас працаваць на «Першы рэгіён», пачаў пісаць. Пісаў пра ўсё – хутка, якасна. Здарылася нейкая аварыя – ён імчыць на месца, фатаграфуе, рыхтуе матэрыял. Дзякуючы яму мы нярэдка першымі публікавалі інфармацыю.

    Сяргей заўсёды ў гушчы падзеяў, у яго вельмі добрая база кантактаў, яго ведае ўвесь Драгічын. Калі нешта здаралася, яму званілі, пісалі, усё паведамлялі.

    Сяргей вельмі шмат ахвяраваў журналістыцы, нават калі гэта замінала яго асабістаму часу: пакідаў свае хатнія справы, адмяняў усё і ехаў працаваць. Няважна, працоўны гэта дзень ці выходны.

    Ён вельмі хутка рос у прафесійным плане: літаральна за два-тры гады з караценькіх нататак пра аварыі ён перайшоў да журналісцкага расследавання. Не кожны можа паказаць такія вынікі.

    Сяргей падрыхтаваў грунтоўны матэрыял пра тое, як у адной з вёсак Драгічанскага раёна будавалі аграгарадок, а той «праваліўся». Гардзіевіч даў аналіз па лічбах, пагаварыў са старшынёй і мясцовымі. Ён паказаў, што там пабудавалі воданапорную вежу, у выніку яна не спатрэбілася. Паказаў, што ўбухалі мільярды, а аграгарадок не атрымаўся. Дарабіць артыкул Сяргей не паспеў, яго затрымалі ў снежні 2020 года. Ён быў у СІЗА спачатку, потым пад хатнім арыштам, мы не маглі з ім звязвацца, была забарона. Таму дапрацавалі і апублікавалі матэрыял ужо без яго.

    Прычынай пераследу, напэўна, сталі яго праўдарубства і актыўнасць. У сацсетках вёў сталую дыскусію, размаўляў з людзьмі, асвятляў тое, што ёсць, выконваў звычайную працу журналіста.

    Ён быў «на карандаше», як кажуць. Распявадаў, што ў дзень выбараў супраць яго была правакацыя. Сказаў, што да яго падаслалі чалавека, каб пабіўся з ім. Гэта было ў Пінску, мы яго адправілі туды ў камандзіроўку.

    Але сітуацыя тычыцца не толькі Сяргея. Яго жонку звольнілі з працы яшчэ да выбараў, яна працавала ў санстанцыі. Як Сяргей распавядаў, ёй сказалі: «Калі твой муж не супакоіцца…»

    Сяргей мог, але не хацеў з’язджаць з Беларусі. Ён не лічыць сябе вінаватым, не збіраўся нікуды і ні ад каго ўцякаць.

    «У СЯРГЕЯ ТАКАЯ НАТУРА: ЁН НЕ АПУСЦІЦЬ РУКІ»

    Сяргею нядаўна споўнілася пяцьдзясят. Для свайго ўзросту ён вельмі хутка вучыцца. Напрыклад, навучыўся здымаць відэа.

    Ён вельмі цікаўны. Заўсёды цягнецца да пазнання новага. Ён вучыўся ў сельгасакадэміі, але ў яго адразу атрымалася з журналістыкай, лёгка працаваў і збіраў матэрыялы. У Драгічыне Сяргей адзін выконваў функцыю цэлай рэдакцыі. У некаторых раёнах трэба трымаць штат журналістаў, каб дасягнуць вынікаў такой высокай эфектыўнасці. Думаю, яму ў дзяржаўных СМІ зайдросцілі.

    Сяргей – вельмі таварыскі чалавек, душа кампаніі. У яго на любую сітуацыю ёсць анекдот.

    У лістах піша, што шмат чытае, зацікавіўся філасофіяй. Нейкая рамантыка, як ў той савецкай легендзе пра рэвалюцыянераў у турме: яны за кратамі чытаюць літаратуру, пішуць кнігі. Вось і ён будзе чытаць кніжкі, колькі зможа.

    Каб ён зараз апынуўся на волі, то я яго абняў бы і спытаў, ці сапраўды ёсць тая рамантыка ў турме. Яе, канечне, няма. У мяне продкі многія сядзелі і пры Сталіне, і пры Хрушчове ў турмах. Але ў Сяргея такая натура, што ён не апусціць рукі. Будзе чытаць, будзе далей развівацца.

    Адрес для писем и открыток
    ИК №17, 213004, Шклов, ул. 1‑я Заводская, 8, Могилёвская область
    Сергей Андреевич Гордиевич

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Фото: архив редакции «Першага рэгіёна» и Face­book-страница Сергея Гордиевича

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці