• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дудзінскі — пра мудрасць каліноўцаў, жахі вайны і чаму прапаганда на БТ ніколі не стане салаўёўскай

    Журналіст і вядучы Дзяніс Дудзінскі, калі вывозіў жонку Кацю Раецкую з-пад ракет у першыя дні вайны, паабяцаў Украіне, што абавязкова вернецца. Ён хацеў вярнуць доўг за тое, што краіна прыняла і абагрэла яго, калі ён бег з Беларусі ад пераследу сілавікоў. 

    Дзяніс, з якім многія беларусы пачыналі раніцу, уключаючы на БТ «Добрай раніцы, Беларусь», якога шмат хто ведае як вядоўцу культавага для лукашэнкаўскай Беларусі фестывалю «Славянскі базар», трапіў у няласку, калі выступіў супраць гвалту пасля выбараў 2020 года ў Беларусі. Тады за ўдзел у пратэстах тэлевядоўца атрымаў 10 сутак. Кар’ера на дзяржТБ пасля гэтага таксама засталася ў мінулым. У сакавіку 2022-га Дзяніс вярнуўся ва Украіну ўжо як ваенны карэспандэнт Белсату. У інтэрв’ю ТОК ён распавядае пра тое, што бачыў на свае вочы, як цудам ацалеў, калі побач выбухнула ракета, кажа пра тое, як яго змяніла вайна. Адказвае на пытанні ўкраінцаў і прэтэнзіі беларусаў, распавядае пра тое, чаму беларуская прапаганда цяпер такая, якая яна ёсць. І ўспамінае дыялогі з мамай пра Лукашэнку і вайну, некаторыя эпізоды з мінулага, як, напрыклад, удзел у карпаратывах сілавікоў.

    00:00 — што ў выпуску
    00:39 — пра размовы з мамай
    04:14 — аб прапагандзе ў Беларусі і Расіі
    11:00 — пра тых экс-калег БТ, з якімі сядзелі пад кустамі гасцініцы «Планета» на пратэстах
    14:30 — як дапамагаў «твар з тэлевізара»
    16:01 — пра размову з Кацяй, калі вырашыў ехаць на вайну
    19:18 — пра беспаспяховыя спробы прабіцца ў ТРА і гатоўнасць забіць чалавека
    21:39 — як праспаў вайну
    27:07 — як кпілі ўкраінцы
    29:04 — як адказваць украінцам, якія пытаюцца, чаму беларусы не спынілі ракеты і танкі
    33:20 — ці справядліва цяпер ставіць у піку ўкраінцам падтрымку Лукашэнкі ў мінулым
    36:48 — тое, да чаго нельга прызвычаіцца на вайне
    44:00 — пра чалавека ў Чарнігаве, які страціў усё
    47:14 — як змяніла вайна
    49:33 — пра тое, як ледзь не загінуў
    54:52 — ці ёсць штосьці страшнейшае за смерць
    56:10 — пра пазіцыю «не ўсё так адназначна»
    58:37 — трагедыя аднаго пасёлка, Ягаднае
    1:03:32 — як дзеці пражываюць вайну
    1:05:51 — пра беларусаў, якія ваююць за Украіну
    1:12:01 — пра канфлікт паміж беларусамі ў краіне і ў эміграцыі
    1:14:09 — як проста жыць, калі ідзе вайна
    1:17:04 — як Беларусь навучыла быць свабодным
    1:19:04 — пра карпаратывы КДБ
    1:29:00 — як тэлевядоўцы пазбягаюць транслявання прапаганды ў сацсетках
    1:30:55 — ці вярнуў ужо доўг Кіеву

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці