• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экспрэс-фактчэкінг. Як заўважыць фэйк і спыніць маніпуляцыю?

    Чаму журналісты распаўсюджваюць фэйкі, навошта ведаць заробкі і як дзяржава маніпулюе праз сацыялагічныя апытанні? Сваё тлумачэнне гэтым з'явам даў галоўны рэдактар Kyky.org Віктар Малішэўскі падчас варкшопаў, што ладзяцца ў межах Фактчэк-марафону «Давярай, але правярай» праекта Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім. Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа». 

    Галоўнае — не распаўсюдзіць фэйк самім

    Ці атрымаецца з вас фактчэкер? Напрыклад, вось гэты просты і кароткі тэст ад Прэс-клуба на прафесійную пільнасць можна было прайсці за некалькі хвілін. Але нават вядомы журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў з Belling­cat не змог зрабіць яго без памылак —– нягледзячы на тое, што тэст падрыхтаваны на аснове інтэрв’ю з ім самім, распавёў галоўны рэдактар Kyky.org Віктар Малішэўскі.

    «Я таксама не прайшоў, у мяне было недзе восем», — кажа выступоўца. Такі вынік Віктар Малішэўскі тлумачыць проста: тэст паказвае, наколькі па-рознаму можна зразумець інфармацыю, атрыманую ад аднаго і таго ж чалавека. Таму ў журналісцкай працы вельмі важна правяраць факты. Усё звыклае можа быць няпраўдай — і наадварот.

    «Самае галоўнае, пра што я перасцерагаю журналістаў — не распаўсюдзіць фэйк самім. Бо гэта зрабіць вельмі проста», — дадае спікер.

    Гэта можа адбыцца, калі той, хто чытае, згодны з навіной, або калі навіна выклікае ваў-эфект. У абедзвюх сітуацыях у журналіста можа быць недастаткова часу, каб спраўдзіць інфармацыю.

    Непраўдзівыя навіны могуць быць апублікаваныя не толькі ў выглядзе фэйкаў,  але і маніпуляцый (фэйк заўважыць прасцей). У любым з выпадкаў трэба сфармуляваць гіпотэзу аб тым, што не так з тэкстам, і праверыць, ці адпавядаюць сцверджанні фактам. У 90% выпадкаў праверыць можна не праз сакрэтную базу ў даркнэце, а праз пошук у Google, працу з адкрытымі крыніцамі інфармацыі, сустрэчы і размовы са звычайнымі людзьмі.

    Стандарты – нудна, але неабходна

    Хутка вызначыць фэйкавую навіну можна па тым, ці адпавядае яна журналісцкім стандартам. Віктар Малішэўскі прапануе абапірацца на пяць асноўных стандартаў BBC.

    Паўната інфармацыі. У непраўдзівай публікацыі няма «нязручных» фактаў і недастаткова кантэксту.

    Дакладнасць. Кожны факт альбо меркаванне павінны суправаджацца спасылкай на крыніцу. Лепш за ўсё прамая спасылка альбо пазнака, што інфармацыя атрыманая з першых рук, з месца падзеі ці хаця б ад відавочцы.

    Дакладнасць — гэта значыць дакладныя цытаты, адсутнасць паўпраўды і некарэктных тэрмінаў (напрыклад, не блытаць сярэдні і медыянны заробак). Загалоўкі павінны адпавядаць зместу тэксту.

    Баланс меркаванняў. У публікацыі патрэбныя пазіцыі ўсіх бакоў, пры гэтым адзін з бакоў не можа апісваць меркаванне апанента — той павінен гаварыць сам за сябе.

    Меркаванні аддзеленыя ад фактаў. Фактамі не з’яўляюцца гіпотэзы, таксама факты безэмацыйныя і не суправаджаюцца словамі накшталт: кожны, заўсёды, ніколі, усё і г. д. Насцярожыць мусіць метафарычнасць:

    «Ёсць такі сайт — banki24.by, які раней працаваў якасна, я ім карыстаўся. Але некалькі месяцаў таму ён змяніўся, і зараз там можна ўбачыць: «Чужаземцы расхапалі беларускую нерухомасць», «заробкі скокнулі», «эканоміка рванула», — прыводзіць прыклад Віктар Малішэўскі.

    «Новыя лічбы можна знайсці… на фотаздымках з афіцыйных мерапрыемстваў»

    Журналіст здольны хутка вызначаць фэйкі, калі ён у тонусе і валодае базавымі лічбамі кшталту сярэдняга заробку, памеру ВУП і г. д.

    «Шмат палітыкаў вельмі высокага рангу дагэтуль лічыць, што ў Беларусі жыве 10 мільёнаў чалавек. Насамрэч — 9,2 мільёны. Насельніцтва Беларусі вярнулася да ўзроўню 1973–1974 гадоў, практычна адкацілася на 50 гадоў», — распавядае Віктар Малішэўскі.

    Дзе браць лічбы? На сайтах дзяржаўных органаў: з іх спампоўваць дакументы і рабіць скрыншоты. Таксама новыя лічбы можна знайсці ў нечаканых месцах — напрыклад, на фотаздымках з афіцыйных мерапрыемстваў, дзе звесткі могуць быць на слайдах.

    «Можна карыстацца статыстыкай — але частка яе не захоўваецца на сайце Белстата пастаянна і абнаўляецца (выдаляюцца старыя звесткі і з’яўляюцца новыя). Пэўных дадзеных увогуле няма з нядаўняга часу — напрыклад, па знешнім гандлі — разам з тым іх жа можна знайсці ў статыстыцы ААН ці адсочваць іншым чынам», — прапаноўвае Віктар Малішэўскі.

    «Такіх няма» vs «няма такіх». Як дзяржава маніпулюе праз інфаграфіку

    Маніпуляцыя больш складаная за фэйк, і ў ёй недастаткова проста праверыць факты. Яна будуецца праз нюансы, і давядзецца ўзважваць усю публікацыю агулам.

    Як выглядае маніпуляцыя? Напрыклад, калі танальнасць навіны вынікае не з факта, а з кантэксту. Віктар Малішэўскі прыводзіць прыклад навіны пра медыянны заробак у Беларусі, які год таму склаў 1096 рублёў.

    «Медыянны заробак азначае, што палова людзей атрымлівае больш за гэтую суму, палова — менш. То бок танальнасць навіны задае не сам факт, а кантэкст», — тлумачыць рэдактар.

    Таксама ён зазначае: вельмі шмат маніпуляцый прыпадае на інфаграфіку ў сацыялогіі. Напрыклад, на гэтай інфаграфіцы са звесткамі пра давер уладам можна знайсці тры амаль аднолькавыя адказы:

    • яшчэ няма такіх,

    • такіх няма,

    • нікому (…) не давяраю.

    Тое, што важна і магчыма праверыць у публікацыях, Віктар Малішэўскі раіць браць у працу. Што складана — пакідаць на потым і ствараць «кансерву», то бок нарыхтоўку для будучага тэксту, тлумачыць ён. Пры гэтым галоўнае — вызначыць для сябе меру ў публікацыях, прысвечаных абвяржэнню фэйкаў і маніпуляцый.

    «Фактчэкінг можа стаць такой гульнёй у абвяржэнне інфармацыі дзяржавы. У такія моманты медыя адмаўляюцца ад свайго парадку дня і не шукаюць уласныя навіны. З аднаго боку, гэта цікава, з іншага — надакучвае аўдыторыі, а тэматыка медыя з гэтага часу фармуецца дзяржавай», — кажа галоўны рэдактар Kyky.org.

    Чытайце яшчэ:

    Закладнік уласнай сістэмы. Чаму прапаганда так нязграбна рэагавала на знікненне Лукашэнкі

    Выйшла новае відэа Пасольства Германіі ў Мінску. Гэтым разам — на тэму свабоды прэсы

    «Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці