• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Журналісцкае» майстэрства, альбо Як правільна напісаць дыскрэдытацыйны матэрыял?

    ­У навіннай праграме «Аб’ектыў» (07.03.09) канала «Белсат» паглядзеў рэпартаж, прысьвечаны сумнай падзеі — самагубству. Паведамлялася таксама, што напярэдадні трагедыі «галоўная газэта краіны» надрукавала матэрыял, дзе нябожчыца Яна Палякова выступае адным з герояў.

    Прачытаў, спрабуючы зразумець — ці падштурхнуў ён да жахлівага ўчынку. Але потым злавіў сябе на думцы, што артыкул насамрэч ставіць пытанне шырэй. А менавіта — што робяць у нашым дэмакратычным грамадстве праваабаронцы?! Хто яны такія? І ці адэкватныя гэта людзі?


    Я. Палякова (фота ўзята з сайта Наша Ніва)  

    Акрамя нябожчыцы Яны Паляковай, у артыкуле фігуруе яшчэ адзін герой — міліцыянт Пугачоў. А драматургія артыкула будуецца на супрацьпастаўленьні станоўчага (міліцыянт) і нэгатыўнага (Палякова) вобразаў.

    Коратка гісторыя стасункаў паміж імі выглядае так: міліцыянт нібыта зьбіў жанчыну. (Заўважым, што гэта неверагодны сюжэт, бо затрыманых міліцыянты ў нас не зьбіваюць). Далей аўтар «СБ» (К. Супэрфасфатаў, ён жа, відаць, П. Якубовіч) тыпалягізуе адмоўнага героя. І той ператвараецца ў праваабаронцу. Наступны драматургічны прыём — плян узбуйняецца, і адмоўны герой выходзіць на міжнародную сцэну. Як піша аўтар, «Такие теперь политически подкованные у нас некоторые граждане! Из любого фингала могут состряпать цветной триллер с большим международным шумом».

    Ну, а што ж адбываецца са станоўчым героем? Ён працягвае рабіць сваю добрую справу: «Пугачёв все больше ходил по квартирам, мирил разбушевавшихся супругов да следил на небольшом участке за общественным порядком». І тут — ну трэба ж! — «А Полякова взвалила на свои хрупкие плечи всю мировую скорбь, обозвала себя правозащитницей…». Карацей, узброіўшыся праваабарончай дзейнасьцю і заклікаўшы сабе на дапамогу «мировую скорбь», вырашыла выступіць супраць міліцыянта.

    У тэорыі драматургіі гэтая сытуацыя характарызуецца так: пазыцыі аголеныя, сутыкненьне непазьбежнае. Злая сіла правакуе добрую. І што ж далей?

    А далей усё кепска. Тэатр пачынае ператварацца ў рэальнае жыцьцё. Злая праваабаронца падае ў суд. Але міліцыянт працягвае рабіць сваю добрую справу і не заўважае сытуацыі, пакуль начальства не кажа яму: «Иди, говорят, капитан, к следователю прокуратуры, объясняйся».

    І тут высьвятляецца: не вінаваты ён! Абгаварыла і апаганіла яго праваабаронца! А што ж астатнія праваабаронцы са сталіцы нашай Радзімы? А нічога — «живут основным инстинктом» ды «бабкі косяць». А каб нейкім чынам гэтыя бабкі «адмазваць», ваду баламуцяць. «Вроде нелепых, но ярких выходок г‑на Ноздрева!».

    У гэтай гісторыі ёсьць і яшчэ адзін герой. Той таксама дзейнічае і нібыта забясьпечвае алібі аўтару артыкулу. Гэта Леанід Мархотка, якога «Белорусский Хельсинкский комитет командировал в Солигорск». Вярнуўся ён у Мінск «разочаровавшимся и немногословным. В интервью „Свободе“ разъяснил это состояние души так:

    — Сомневаюсь вообще, что Полякова — политик и правозащитница. Видали её, правда, и в Париже, и в Лондоне, и в Варшаве, но…».

    Дарэчы, я таксама хацеў бы сумнявацца. Але чаму гісторыя жыцьця прыватнай асобы так зацікавіла аўтара «СБ»? Ці не для таго, каб спрактыкаваны чытач яшчэ раз пераканаўся: ну, не могуць нармальныя людзі ў нашай краіне займацца праваабарончай дзейнасьцю! Бо плятуць свае злавесныя інтрыгі супраць усіх, хто зь’яўляецца ўвасабленьнем дабра.

    І апошняе. Ці не падштурхнуў артыкул да самагубства? Ня буду рабіць высновы за прафэсіяналаў. Але лёгіка вымагае, каб ён фігураваў у справе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці