• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст у Лацінскай Амерыцы. Як бясплатна адпачываць у пяцізоркавых гатэлях? Частка 3 (ФОТА, АЎДЫЁ)

    Гэта быў слушны ўрок: калі табе дадзена нешта, не трэба шукаць лёгкіх шляхоў. Вобразна кажучы, калі ты бык, не падстаўляй карове с..ку.

    Стала відавочна, што Коста-Рыка – гэта не тая краіна, дзе лёгка вырасці ў плане прафесійным. Ды й знаходзіцца па-за домам, скажу вам шчыра, для мяне нялёгка. Я дык спачуваю людзям, якім дастаткова толькі добрага заробку ды смачна паесці.

    І вось, разумеючы, што хутка вярнуся, расказваю пра гэта сваёй другой палове і раю набыць валізу пабольш. А сам думаю, як бы правесці з карысцю, з размахам апошні месяц у Коста-Рыцы.

    Натуральна, найлепшы шлях – паадпачываць у тутэйшых гатэлях, якія адныя з найлепшых у свеце. Галівудскія зоркі, напрыклад, прыязджаюць сюды з вялікай ахвотай. І нездарма, бо кастарыканская прырода – гэта рай.

    Вось такіх будынкаў імперыялістычнай пары ў кастарыканскіх гарадах няшмат. Тамуў гэтай краіне лепш глядзець прыроду.

    ***

    Што такое Беларусь, у Коста-Рыцы не ведаюць. Але калі чуюць, што вы “журналіст з самага сэрца Еўропы”, ставяцца да вас вельмі паважліва. І вось адразу ж некалькі рэкламшчыкаў прапаноўваюць мне наведаць знакамітыя кастарыканскія гатэлі. З абедамі-вячэрамі і бясплатнымі начлегамі. Чаму не?

    Такім чынам, я ўдзельнічаю ў прамацыйных турах кшталту тых, калі да нас прыязджаюць расійскія журналісты. Толькі я жыў  у куды больш цікавых месцах, і мазгі мне ніхто не прамываў.

    Да прыкладу, прыязджаем у вядомы гатэль Vil­l­aBlan­ka, што ў кантоне Сан-Рамон.

    Гэта воблачныя трапічныя лясы, туманы раніцай, мятлушкі, рознакаляровыя птушкі… Нумар тут каштуе ад 250 даляраў. Але для нас – бясплатна.

    Ці едзем мы ў статусе журналістаў глядзець вулкан Арэналь і наведваемся ў сусветназнакаміты гатэль Taba­con, з яго гарачымі тэрмальнымі водамі, якія цякуць проста з вулканаў.

    Поўны чыл-аўт. Баўлю час, думаючы пра высокае пад гарачымі вадаспадамі.

    Такім жа чынам мы наведваемся на Ціхі акіян, глядзім яшчэ два вулканы.

    ***

    Але і пяцізоркавыя гатэлі, калі там бываць часта, надакучваюць. Ды і аднаму туды лепш не ездзіць – сумна. Пакінем гэтыя месцы для нашай пенсійнай эпохі.

    Таму напрыканцы майго турнэ выпраўляюся ў Пуэртэ Б’еха, што на ўзбрэжжы Карыбскага мора, куды любяць наведвацца маладыя амерыканцы і канадцы. Гэта месца мне разрэкламавалі Верасень і Жэня Манцэвіч, якія ў мінулым годзе аўтаспынам (!) праехалі ад ЗША да Вогненнай зямлі.

    У Пуэртэ Б’еха выпраўляюся за свае грошы, бо жыць збіраюся ў хостэле. Таму на ўзбрэжжы Карыбскага мора мяне чакаюць не пяць зорак, а адна. Такім чынам, еду з Сан-Рамона ў сталіцу Сан-Хасэ (4 даляры ў два бакі). Адтуль – прама ў Пуэртэ Б’еха (20 даляраў у два бакі).  Прыбыўшы на Карыбскае ўзбрэжжа, за якія 20 хвілін знаходжу хостэл Pagalu – 11 даляраў за суткі. І што вы сабе думаеце, куды там гэтым пяцізоркавым гатэлям да майго хостэлу! Атмасфера ліберальная: хочаш – спявай, хочаш – гуляй, хочаш – на галаве стой. Людзі папрыязджалі адусюль: ЗША, Канада, Швейцарыя, Ізраіль, Ірландыя…

    Ды і папрацаваць у Pagalu магчыма: ёсць і хуткасны інтэрнэт, і кава бясплатная.

    Карыбскае ўзбрэжжа Коста-Рыкі – гэта ў асноўным цемнаскурыя людзі. Тут з кожнага кута гучыць рэгі і ля кожнага супермаркета гандлююць марыхуанай. Зусім іншая культура, не лацінаамерыканская.

    ***

    З чыстымі думкамі знаходжу нешта цікавае ў любым кастарыканскім мястэчку. Напрыклад, гуляючы па Сан-Рамоне, бачу цэлы тлум каўбояў і жыўцом чую цоканне конскіх капытаў аб брук. Як у прыгодніцкіх фільмах.

    Размаўлюць каўбоі, натуральна, пра коней, быкоў, жанчын, выпіўку і зброю. Некаторыя новыя сябры паказалі мне, што такое сапраўдны рэвальвер, якія бываюць кулі і г.д. Тут вітаецца, калі нармальны мужык мае зброю і можа абараніць свой дом.

    Пры ўсім пры гэтым тутэйшыя хлопцы ставяцца адно да аднаго з павагай. Канфліктаў на дварэ амаль не здараецца. Калі ты дэбашыр і зняважліва ставішся да людзей, то тут ты – адшчапенец. Рана ці позна атрымаеш кулю ў мяккае месца. Бо людзей трэба паважаць. 

    У Беларусі легальна захоўваць зброю немагчыма. Хіба што калі ты спецслужбіст. Але і мужчыны часта не ўмеюць сябе паводзіць як мужчыны.  Праўда, і ў нас гэта сітуацыя, на маю думку, выпраўляецца.

    ***

    Вось якая яна псіхалогія чалавека! Як толькі я добра паадпачываў і пачаў рыхтавацца да адбыцця, адразу ж з’явіліся варыянты з працаўладкаваннем у Коста-Рыцы. А таксама бліскучыя і рэальныя ідэі па нашым рэгіёне.

    У будучым нечым цікавым з вамі падзялюся…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці