• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Зняволеныя журналісты церпяць за прафесію». Пра што гаварылі прадстаўнікі БАЖ падчас анлайн-марафона салідарнасці

    Галоўнай падзеяй выходных, безумоўна, стаў анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!». У ім прынялі ўдзел больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыўся да акцыі. Намеснік старшыні Барыс Гарэцкі распавёў у эфіры пра ўмовы для зняволеных журналістаў, верагодныя мэты рэжыму і што можа цяпер зрабіць асацыяцыя.

    Тры гады за нататку

    — Дзякуй усім медыйшчыкам, хто задзейнічаны ў марафоне і хто сочыць за лёсамі нашых калег, — у першую чаргу зазначыў Барыс Гарэцкі.

    Ён падкрэсліў, што прадстаўнікі медыя трапілі пад пераслед на падставе прафесіі. Многія з іх нават не былі на пратэстах і маглі займаць розную пазіцыю, аднак зараз церпяць за рэпарцёрства.

    У якасці прыкладу намеснік старшыні БАЖ прывёў выпадак з Генадзем Мажэйкам. Супрацоўніка «Комсомольской правды» в Беларуси» затрымалі за тое, што ён узяў каментар у сувязі з перастрэлкай паміж айцішнікам Андрэем Зэльцарам і супрацоўнікам КДБ. Фактычна журналісту вынеслі вырак у тры гады зняволення за нейтральную нататку.

    — Але гэта яшчэ не самы вялікі тэрмін, — дадаў Барыс Гарэцкі. — Андрэю Аляксандраву, Дзянісу Івашыну і іншым калегам прысудзілі значна больш вялікія тэрміны.

    Хтосьці вызваляецца, аднак рэжым затрымлівае новых прадстаўнікоў СМІ

    Драматызму надае тое, у якіх умовах знаходзяцца многія палітвязні, у тым ліку журналісты.

    — Па сутнасці, чалавек аказваецца ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі і без належнай медыцынскай падтрымкі, — расказаў намеснік старшыні БАЖ. — Напрыклад, Ксенія Луцкіна, якая пасля пратэстаў звольнілася з дзяржтэлебачання і занялася ўласным праектам, за што, як я разумею, і была пакараная. Яна ўжо два гады знаходзіцца ў турме, нягледзячы на дыягнаставаную пухліну ў мозгу.

    Паводле звестак БАЖ, ад пачатку выбарчай кампаніі 2020 года пад рэпрэсіі трапілі каля 300 нашых калегаў. Яны прайшлі праз затрыманні, збіццё, турэмныя тэрміны. Цяпер за кратамі знаходзяцца больш за 30 чалавек, і гэта лічба не зніжаецца: хтосьці вызваляецца, аднак рэжым затрымлівае новых прадстаўнікоў СМІ.

    — Ёсць выпадкі, калі сядзяць і муж, і жонка. Такі лёс напаткаў Ігара і Дар’ю Лосік, — нагадаў Барыс Гарэцкі. — Улады ствараюць найбольш жорсткія ўмовы для тых, хто, як яны мяркуюць, кіраваў пратэстамі. Лосік у гэтым спісе. Ён быў адным з блогераў, якога затрымалі яшчэ да выбараў.

    Для ўлады зляпаць крымінальную справу — нескладаная задача

    Інфармацыйная ізаляцыя палітвязняў — сродак, які актыўна цяпер выкарыстоўвае рэжым для аказання ціску.

    — Ёсць з дзясятак людзей, якіх мы, як грамадства, губляем, — прызнаў намеснік старшыні БАЖ. — Адвакаты да іх трапіць не могуць, лісты не даходзяць. У такім становішчы — Бабарыка, Статкевіч, Лосік, Севярынец, Івашын.

    На пытанне, ці можа Лукашэнка зразумець Дар’ю Лосік, якая хацела расказаць пра любоў, Барыс Гарэцкі адказаў так:

    — Упэўнены, яму пляваць на такіх людзей, як Дар’я Лосік. Мы жывем у час людскіх трагедый. У нас жа каля 1500 палітзняволеных.

    Усе родныя палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, — героі, — заўважыў намеснік старшыні БАЖ. — Бо кожны з іх знаходзіцца пад прыцэлам. Сёння для ўладаў зляпаць крымінальную справу супраць іх — нескладаная задача.

    Зайшла гаворка пра тое, як усё ж такі падтрымаць тых, хто знаходзіцца за кратамі. Журналіст Радыё «Свабода» Алег Груздзіловіч (былы палітвязень, вызваліўся ў мінулым годзе), які браў інтэрв’ю, узгадаў уласны досвед знаходжання ў месцах несвабоды, а дакладней — размову двух ахоўнікаў. Убачыўшы прозвішча рэпарцёра на дзвярах ШІЗА, яны сказалі: «Гэта той чалавек, пра якога шмат пішуць». На яго думку, увага грамадскасці і рэгулярнае ўзгадванне ў медыя маглі паўплываць на іх пазіцыю.

    — Зараз выкарыстоўваюцца ўсе магчымасці перадаць інфармацыю за краты, — запэўніў Барыс Гарэцкі. — Гэта дазваляе пасылаць палітзняволеным кропелькі салідарнасці. Таму я заўсёды кажу, што лісты варта пісаць, нават калі ёсць мізэрная верагоднасць, што яны трапяць да адрасата.

    Алег Груздзіловіч нагадаў, што са зняволенымі таксама ёсць магчымасць падтрымліваць сувязь праз званкі. Нядаўна жонка Дзяніса Івашына змагла датэлефанавацца да мужа і паведаміць, што яго па-ранейшаму ўсе падтрымліваюць. «Калі такое чуў за кратамі, гэта акрыляла», — сказаў Алег Груздзіловіч.

    — Я сябе матывую тым, што працую, мушу рабіць сваю справу да таго часу, пакуль нашыя калегі не вызваляцца, — падсумаваў Барыс Гарэцкі. — Мы з вамі — іх голас у свеце. Можам казаць пра іх праблемы, дамагацца вызвалення, звяртацца да сусветнай супольнасці. Вельмі важна, каб сітуацыя ў Беларусі не сыходзіла ў шэрую зону.

    Чытайце яшчэ:

    Подпісу Лукашэнкі не паказалі. Заключныя фрагмэнты кнігі Алега Груздзіловіча

    «Прапаганда называла мяне этнічным палякам — а я беларус». Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» пра яе гісторыю, нападкі рэжыму і нечаканыя кнігі ў топе спамповак

    Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці