• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Касьцюгова ў калёніі мыла посуд, цяпер працуе на швейнай вытворчасьці

    У гомельскую жаночую калёнію № 4 Валерыю Касьцюгову зьмясьцілі ў жніўні, пасьля больш як двух гадоў утрыманьня ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

    Менскі гарадзкі суд прызначыў Касьцюговай пакараньне ў 10 гадоў зьняволеньня, Вярхоўны суд пакінуў вырак у сіле.

    «У кастрычніку ў яе ня будзе тэлефанаваньня і кароткага спатканьня, але настрой збольшага бадзёры», — паведаміў пра Валерыю Касьцюгову яе сябра і калега, палітоляг Вадзім Мажэйка.

    Паводле крыніцы, на якую спасылаецца Вадзім Мажэйка, абмежаваньні ўвялі ад таго, што Валерыя Касьцюгова ўнесеная ў сьпіс тэрарыстаў.

    «Была шчасьлівая, што пабачыла зоркі і месяц, радая флёры і фаўне, асабліва вялікай колькасьці катоў», — так, паводле Мажэйкі, палітзьняволеная расказвала сваякам пра першыя ўражаньні ад калёніі.

    Вадзіму Мажэйка вядома, што пакуль Валерыя была ў карантыне, ёй даводзілася мыць посуд, цяпер жа яна працуе на швейнай вытворчасьці.

    «Казала, што вучыцца шыць і потым на волі будзе шыць дачцэ „прыгожыя рэчы“. Успамінала сваю маці, якая ўмела добра шыць. На тое, што працаваць цяжка, ня скардзілася. Валерыя ўвогуле ня з тых, хто будзе скардзіцца», — расказаў сябра Валерыі Касьцюговай.

    Сябры ўспамінаюць цытату зь ліста, які ў зьняволеньні адправіла Валерыя Касьцюгова сваёй дачцэ Анастасіі: «Аптымізм — гэта не пра тое, што ўсё будзе добра, а пра тое, што, як бы ні было, мы гэтаму дамо рады».

    Вадзім Мажэйка нагадаў, што Валерыя Касьцюгова была рэдактарам і аўтарам «Беларускага штогодніка» — зборніка аналітычных артыкулаў аб праблемах разьвіцьця Беларусі.

    «Яна 20 гадоў рэдагавала штогоднік, але, як трапіла за краты, праект не спыніўся. Нядаўна на кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі, які прайшоў у Гданьску, мы прэзэнтавалі выпуск штогодніка за 2023 год. Справа, якой займалася Валерыя, працягваецца і чакае яе на волі», — сказаў палітоляг Вадзім Мажэйка.

    Валерыя Касьцюгова была асуджаная на 10 гадоў зьняволеньня ў сакавіку 2023 году. Судзьдзя менскага гарадзкога суду Дзіна Кучук прызнала Валерыю Касьцюгову вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у пасобніцтве дзеяньням з мэтай захопу ўлады (арт. 357, ч. 1 КК), у закліку да дзеяньняў, скіраваных на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы (арт. 362, ч. 3) і ў распальваньні сацыяльнай варожасьці і звады (арт. 130, ч. 3).

    Беларускія праваабаронцы прызналі палітоляга Валерыю Касьцюгову палітычнай зьняволенай.

    Чытайце яшчэ: 

    Позиция неопределенности. Как отражает белорусская пропаганда события в Израиле

    Пропал без вести журналист, одним из первых сфотографировавших нападение боевиков ХАМАСа на Израиль

    Фейл пропаганды. В Израиле отреагировали на антисемитскую статью в «Мінскай праўдзе»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці