• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Звальненне з «Unistar»: «згода бакоў» ці ўсё ж ідэалогія?

    Многія СМІ 17 ліпеня паведамілі пра звальненне журналіста FM-радыё «Unistar» Сяргея Грудніцкага «за выкарыстанне ў выпуску навінаў паведамленняў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН».

    «Супрацоўніцтва з радыё «Unistar» з падачы Мінінфарма на гэтым сканчаецца. Нагодай сталі дзве БелаПАНаўскія навіны ў эфіры (цалкам, дарэчы, бяскрыўдныя). Але для іх, як вядома, важна не толькі ШТО, але і АДКУЛЬ», — напісаў Сяргей Грудніцкі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

    20 ліпеня, дарэчы, гэтага допісу на старонцы журналіста ўжо не было – толькі падзяка за чалавечую салідарнасць. Як патлумачыў сам Сяргей Грудніцкі прэс-службе ГА «БАЖ», ён зняў допіс па просьбе кіраўніцтва радыё з‑за вялікага розгаласу, што атрымала гэтая гісторыя 17 ліпеня. Між тым, ад сваіх словаў журналіст не адмаўляецца і па-ранейшаму сцвярджае, што прычынай скасавання працоўных стасункаў сталі зачытаныя ў эфіры навіны БелаПАН. Падрабязней на гэтую тэму ён будзе гатовы пагутарыць пазней.

    Профіль вядоўцы на сайце «Unistar» дагэтуль ёсць, і афіцыйна ён там яшчэ працуе.

    Гэта пацвердзіў прэс-службе ГА “БАЖ” праграмны дырэктар радыё Аляксандр Налівайка. Ён паведаміў, што Сяргей Грудніцкі пакуль задзейнічаны на выпусках навінаў і будзе працаваць яшчэ некалькі дзён. Але працоўныя стасункі з ім сапраўды скасоўваюцца з фармулёўкай «па згодзе бакоў».

    Інфармацыю пра тое, што прычынай сталі навіны БелаПАН, сп. Налівайка аспрэчыў. «Ніякай ідэалагічнай падаплёкі тут няма. Мы займаемся музыкай, а не палітыкай», – некалькі разоў падкрэсліў ён. Па словах праграмнага дырэктара, на радыё проста адбываюцца арганізацыйныя і кадравыя змены – напрыклад, пасады кіраўніка інфармацыйнай службы, якую займаў Сяргей Грудніцкі, цяпер наогул не будзе.

    Аляксандр Налівайка кажа, што забароны на выкарыстанне нейкіх крыніц інфармацыі на «Юністар» няма. Ёсць пералік СМІ, з якімі радыё мае дамовы пра супрацоўніцтва, але БелаПАН – не ў іх ліку. На пытанне, ці ўмешваецца Мінінфармацыі ў дзейнасць радыёстанцыі, праграмны дырэктар сказаў: «Коратка адказваючы на ваша пытанне – не».  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці