• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёў: незалежную журналістку будуць судзіць

    Фрылансерку з Магілёва Аліну Скрабунову абвінавачваюць у парушэнні часткі 2 арт. 22.9 Закона “Аб СМІ” (“незаконны выраб прадукцыі СМІ”). Разгляд адміністрацыйнай справы адбудзецца ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва 23 ліпеня а 16-й гадзіне.

    21 ліпеня ў кватэру Аліны Скрабуновай завіталі супрацоўнікі міліцыі і ўручылі ёй позву ў Ленінскі РАУС г. Магілёва для азнаямлення з матэрыяламі ўзбуджанай адміністрацыйнай справы.

    У той жа дзень у 15.30 журналістка наведала пастарунак разам з сваім прадстаўніком, праваабаронцам Барысам Бухелем, але яго да азнаямлення са справай не дапусцілі.

    Па словах Аліны Скрабуновай, яе абвінавачваюць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. У пратаколе не ўказаны канкрэтны сродак масавай інфармацыі – пазначана толькі, што ў яе адсутнічала акрэдытацыя.

    Між тым, у матэрыялах фігуруе шмат прозвішчаў людзей, якіх супрацоўнікі праваахоўных органаў апыталі наконт відэаматэрыялу пра магілёўскі завод “Строммашына”. Сюжэт быў зняты ў маі г.г. і пазней з’явіўся на тэлеканале “Белсат”.

    Журналістка кажа, што супрацоўнікі міліцыі хацелі скласці пратакол апытання, аднак яна адмовілася даваць якія-кольвек тлумачэнні.

    Аліна Скрабунова знаходзілася ў Ленінскім РАУС каля трох гадзін. Адзін з міліцыянтаў не выпускаў журналістку з будынку, пакуль ёй не ўручылі позву ў суд. Аліна пакінула скаргу на дзеянні супрацоўніка міліцыі ў Кнізе заўваг і прапаноў РАУС.

    Нагадаем, што ў той ж дзень,23 ліпеня, у Глыбокім будуць судзіць журналіста Змітра Лупача, якога звінавачваюць у парушэнні гэтага ж артыкула КаАП. 

     

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці