• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мужнасць. Марына Золатава намінаваная на прэмію «Рэпарцёраў без межаў»

    У канцы лістапада ў 31-ы раз адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) за свабоду прэсы. Адна з намінантак — Марына Золатава, якая цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Яе вылучылі ў катэгорыі «Мужнасць».

    Цырымонія адбудзецца 28 лістапада ў Бруселі. У гэтым годзе на прэмію вылучаны 21 намінант з 18 краінаў. У тым ліку 13 рэпарцёраў, 5 фотакарэспандэнтаў, два СМІ і адна асацыяцыя журналістаў. Апроч трох традыцыйных намінацыяў — «Мужнасць», «Уздзеянне», «Незалежнасць» — з’явілася новая катэгорыя. Гэта фотапрэмія, якая называецца «Лукас Далега-SAIF». Яна носіць імя маладога фатографа, які быў забіты ў 2011 годзе туніскай паліцыяй падчас асвятлення пратэстаў. Новая намінацыя падтрымліваецца Таварыствам аўтараў візуальных мастацтваў і фатаграфіі (SAIF).

    Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава, якая была асуджаная на 12 гадоў зняволення, вылучана на прэмію ў намінацыі «Мужнасць». Апроч яе ў гэтай катэгорыі — журналісты з Гаіці, Пакістана, Егіпта і Ірана. Хто яны?

    ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ЧЫТАЧОЎ | PATREON

    Беларусь. Марына Золатава​

    Беларускую журналістку «Рэпарцёры без межаў» называюць сімвалічнай фігурай, якая заўсёды люта абараняла незалежнасць свайго СМІ і медыя ў цэлым, нягледзячы на неаднаразовы пераслед. RSF цытуе зняволеную галоўную рэдактарку Tut.by: ««Вінаваціць СМІ ва ўсіх праблемах — гэта ўсе роўна, што крыўдзіцца на люстэрка», — напісала яна за дзень да вынясення прысуду. Яна працягвае пісаць і адпраўляць паведамленні надзеі з турмы, каб супрацьстаяць дэгуманізаваным наступствам турэмнай сістэмы».

    Гаіці. Роберсан Альфонс

    Журналіст газеты Le Nou­vel­liste і рэдактар навінаў Radio Magik9 актыўна асвятляў палітычныя падзеі і злачынствы мясцовых злачынных груповак. У кастрычніку 2022 года (у той год у Гаіці былі забітыя шэсць журналістаў) ён перажыў замах. Па яго аўтамабілю вялася мэтанакіраваная стральба. Машыну літаральна зрашэцілі кулямі рэпарцёр атрымаў цяжкія раненні. Злачынцы дагэтуль не знойдзеныя.

    Роберсану Альфонсу прыйшлося з’ехаць у ЗША, ён працягвае працаваць для газеты і радыёстанцыі, але цяпер дыстанцыйна.

    Іран. Элаха Махамадзі і Нілафар Хамідзі

    Журналістка іранскай газеты Ham-Mihan Элаха Махамадзі і яе калежанка Нілафар Хамідзі з выдання Al Sharq (арабская штодзённая газета, якая выдаецца ў Катары) былі арыштаваныя ў пачатку іранскіх пратэстаў у 2022 годзе. Ім прысудзілі вялікія тэрміны (12 і 13 гадоў, адпаведна) «за супрацоўніцтва з варожай краінай ЗША», «за змову супраць бяспекі краіны» і «за прапаганду супраць бяспекі краіны». Гэта была жорсткая помста іранскага рэжыму за асвятлення падзеяў, якія адбываліся пасля забойства рэлігійнай паліцыяй за парушэнне ісламскага дрэс-кода 22-гадовай Джыны Махса Аміні.

    Гэтыя дзве журналісткі сталі сімваламі іранскага пратэснага руху, падкрэсліваецца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў».

    Пакістан. Беназір Шах

    Галоўная рэдактарка GEO Fact Check (тэлевізійнага праекта па фактчэкінгу пакістанскага тэлеканала Geo Tele­vi­sion) і намеснік рэдактара амерыканскага часопіса Newsweek узначаліла рух супраць кампаніі кіберзапужвання, накіраваную супраць журналістак, якія дэманструюць занадта вялікую незалежнасць ад афіцыйнай лініі грамадзянскіх і ваенных уладаў.

    Беназір Шах асвятляла вельмі далікатныя палітычныя і рэлігійныя пытанні, напрыклад, кампанію вакцынацыі ад поліяміеліту, якую літаральна ненавідзяць ісламісты Пакістана, а таксама феномен жанчын-смяротніц.

    Егіпет. Махамед Радван

    Махамед Радван вядомы як Махамед Кісларод дзякуючы свайму блогу Egyp­t’s Oxy­gen. Ён быў асуджаны на пяць гадоў турмы і вызваліўся толькі ў 2019 годзе. Улады забаранялі яму займацца блогерствам, аднак калі ўспыхнулі пратэсты ў верасні 2019-га, ён асвятляў гэтыя падзеі. Яго прыхільнасць праву на інфармацыю была расцэненая ўладамі як акт непадпарадкавання. 

    Блогера арыштавалі і прысудзілі яшчэ да пяці гадоў пазбаўлення волі за «публікацыю ілжывых навін». У сённяшнім Егіпце імя Махамеда Кісларода з’яўляецца сінонімам смелай журналістыкі.

    Чытайце яшчэ:

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    Дзве журналісткі, арыштаваныя падчас іранскіх пратэстаў, асуджаныя на вялікія тэрміны

    «Рэпарцёры без межаў» правялі акцыю салідарнасці з беларускімі зняволенымі журналістамі ў 12 краінах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці