• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як бяспечна чытаць навіны ў Беларусі

    Чытаць навіны ў Беларусі даўно стала небяспечна: большасць медыя прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі», за распаўсюджванне якіх можна атрымаць 15 сутак. І хоць чытанне падпіскай не з'яўляецца, немагчыма спрагназаваць, што будзе, калі ў вашым тэлефоне знойдуць нейкія сляды «экстрэмісцкіх» СМІ. Таму «Медыязона» раіць, як у Беларусі чытаць сумленныя навіны больш бяспечна.

    Як засцерагчы свой тэлеграм? Ніякіх падпісак, лайкаў і каментароў

    Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і хочаце чытаць у тэлеграме «экстрэмісцкія» каналы, на іх неабавязкова (і непажадана) падпісвацца. Чытаць можна без падпіскі — праз пошук.

    Калі вы прачыталі ўсе навіны, не забывайце ачысціць гісторыю пошуку. Для гэтага націсніце на радок пошуку ўверсе экрана, а затым «ачысціць» (або clear).

    Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!

    Не чытайце «экстрэмісцкія» рэсурсы на працы і ў публічных месцах. На камп’ютары трэба чысціць тэчку Telegram desk­top, дзе захоўваюцца загружаныя медыяфайлы. На розных камп’ютарах яна можа знаходзіцца ў розных месцах. Пачаць пошук такой тэчкі на Win­dows можна з «Мой камп’ютар», тэчкі «загрузкі». На macOS — файлавага менеджара Find­er.

    Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці перыядычна ездзіце туды, не пакідайце рэакцыі на пасты ў чатах і каналах, не пішыце каментары пад  рэсурсамі, прызнанымі «экстрэмісцкімі», не перасылайце пасты ў публічныя чаты (а ў асабістых і закрытых чатах выдаляйце, калі суразмоўцы прачытаюць).

    Вось яшчэ некалькі парад, якія зробяць ваш тэлеграм больш бяспечным:

    • У дыялогах і чатах можна паставіць аўтавыдаленне паведамленняў, каб у выпадку затрымання ў вашых перапісках не знайшлі «экстрэмісцкіх спасылак» (або замест гэтага выдаляць небяспечныя паведамленні ў сябе і суразмоўцы ўручную). За «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» вы можаце атрымаць 15 сутак арышту.

    • Не забывайце перыядычна чысціць кэш. Калі ён неачышчаны, сілавікі могуць адкрыць тэчку з кэшам і ўбачыць фота і відэа з каналаў, якія чытаў карыстальнік. 

    • Для ачысткі зайдзіце ў налады, націсніце «Даныя і сховішча» — «Выкарыстанне сховішча» і «Ачысціць увесь кэш».

    • Усталюйце ў наладах двухфактарную аўтэнтыфікацыю — гэта доўгі пароль на выпадак, калі ваш тэлеграм захочуць узламаць. Пароль трэба запомніць — яго трэба будзе ўводзіць, калі вырашыце залагініць свой тэлеграм на новым тэлефоне або камп’ютары. Кожны раз пры адкрыцці тэлеграма яго ўводзіць не трэба.

    • На гэты выпадак ёсць яшчэ адзін пароль. Ён называецца «хмарны пароль», або «код-пароль». Уводзіць яго трэба кожны раз, калі адкрываеце тэлеграм на сваім тэлефоне — гэта абарона ад непажаданых чытачоў, якія могуць узяць ваш тэлефон.

    • Акрамя таго, праверце іншыя свае сацсеткі — «УКантакце», Insta­gram, ТыкТок, «Аднакласнікі», Фэйсбук — наконт наяўнасці падпісак і рэпостаў «экстрэмісцкіх каналаў». Калі знойдзеце — выдаляйце.

    Выкарыстоўвайце ў браўзеры і на ютуб рэжым «інкогніта»

    Пры пераходах па спасылках у браўзеры ўключайце рэжым «інкогніта». У Google Chrome з тэлефона дастаткова націснуць на тры кропкі ў правым куце і адкрыць новую ўкладку ў рэжыме інкогніта. 

    У мабільнай праграме Safari зайдзіце ва ўкладкі (кнопка ў ніжнім правым куце), націсніце кнопку ў выглядзе спісу (яна можа называцца «група ўкладак»), выберыце «Прыватны доступ» і націсніце «Гатова». У рэжыме «інкогніта» не захоўваецца гісторыя і кэш браўзера — нічога чысціць не трэба.

    У браўзеры Opera націсніце на лагатып у левым верхнім куце і абярыце «Новае прыватнае акно». 

    У Fire­fox для актывацыі рэжыму «інкогніта» націсніце тры кропкі ў верхнім правым куце і клікніце на «Прыватны».

    Калі вы выкарыстоўваеце звычайны рэжым, то абавязкова чысціце гісторыю і кэш браўзера.

    Рэжым «інкогніта» таксама існуе і ў ютубе. Пры працы гэтага рэжыму гісторыя пошуку і праглядаў не захоўваецца, а падборкі і рэкамендацыі складаюцца без уліку вашых падпісак і прагледжаных раней відэа.

    Уключыць рэжым «інкогніта» можна толькі ў дадатку ютуба на тэлефоне. Для гэтага націсніце на свой уліковы запіс уверсе і ўключыце рэжым «інкогніта» ў наладах. Калі вы праглядаеце ролікі ў звычайным рэжыме, не забывайце чысціць гісторыю пошуку, лайкі і падпіскі:

    • Націсніце на значок свайго профілю ў Gоogle;

    • Націсніце на «Упраўленне акаўнтам Google — Даныя і канфідэнцыйнасць — Гісторыя пошуку і прагляду YouTube»;

    • Выдаліце ўсё. Тут жа можаце паставіць аўтаматычнае выдаленне (мінімальны час — 3 месяцы);

    • Далей клікніце раздзел «Узаемадзеянне» і выдаліце лайкі (уручную, так), падпіскі і каментары.

    Яшчэ адзін спосаб выдаліць гісторыю праглядаў на ютубе:

    • На камп’ютары зайдзіце ў свой акаунт і націсніце на ўкладку «Гісторыя»;

    • Адкрыецца спіс прагледжаных вамі відэа — з яго можна выдаліць кожнае відэа (навядзіце мышку на яго і націсніце крыжык).

    • Можна ачысціць усю гісторыю за адзін раз або выбраць «не захоўваць гісторыю прагляду».

    • Гісторыю можна выдаліць і ў дадатку ютуба на тэлефоне. Адкрыйце праграму, перайдзіце ў свой профіль, насупраць «Гісторыя» націсніце «Паглядзець усё». Затым, націскаючы на тры кропкі каля відэа, выдаліце яго.

    Выкарыстоўвайце VPN

    Уключайце VPN заўсёды. Пры выбары сэрвісу звярніце ўвагу на краіну яго паходжання: кампанія павінна быць з дэмакратычнай краіны. Калі вам патрэбны VPN выключна для чытання навін, то вы можаце выбраць бясплатны тарыф у наступных сэрвісах: Pro­ton­VPN, Wind­scribe, Hide.me, Hotspot­Shield, Tun­nel Bear.

    З платных VPN сэрвісаў можаце выкарыстоўваць Nord VPN, Express VPN, Vypr VPN.

    Калі вы не зразумелі што-небудзь з гэтага гайда ці не знойдзеце, як выдаліць і пачысціць гісторыю, папрасіце дапамогі ў чалавека, якому давяраеце. Заўсёды лепш перастрахавацца.

    Чытайце яшчэ:

    Кампанія з расейскімі каранямі выкарыстоўвае ChatGPT, каб шпіёніць за карыстальнікамі ў сацсетках

    Фабрика уехала, эльфы остались. Белорусы создали ботоферму, чтобы комментировать политические новости

    Как вычислять агентов режима. Советы от специалистов «Киберпартизан»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці