• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэст: сябры выбарчай камісіі скардзяцца на фотажурналістку, а яна – на іх

    Сябры участковай камісіі №44 у Брэсцкай-Заходняй акрузе №1 перадалі ў акруговы выбаркам заяву з расповедам пра “некарэктнасць паводзінаў” фотакарэспандэнткі незалежнага выдання “Брестский курьер”, сябра ГА “БАЖ” Міланы Харытонавай.


    Мілана Харытонава

    З тэксту заявы вынікае, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на гэтым участку Мілана Харытонава нібыта “непасрэдна каля выбарчай урны пачала ладзіць апытанне выбаршчыкаў, што прагаласавалі, і тым самым перашкаджала іншым выбаршчыкам прайсці ў памяшканне да галасавання”.

    Сцвярджаецца, што ў дачыненні да прадстаўнікоў выбаркаму Мілана Харытонава праявіла “незразумелую агрэсію, грубіла і падвышала голас на сябраў камісіі і старшыню”. Напрыканцы аўтары скаргі адзначаюць, што ім “не зразумела мэта яе (Харытонавай — заўвага.аўт.) з’яўлення на ўчастку для галасавання, паколькі яна не збіралася ладзіць асвятленне правядзення выбараў”. Заява была накіравана ў камісію Брэсцкай-Заходняй акругі №1, а адтуль трапіла ў рэдакцыю газеты “Брестский курьер” з пазнакай “для рэагавання”.

    У сваю чаргу, Мілана Харытонава таксама звярнулася са скаргай у акруговы выбаркам. Паводле меркавання фотажурналісткі, сябры камісіі Валянціна Тараданава і Вольга Тараданава парушылі яе правы прадстаўніка СМІ, якія прадугледжаны артыкулам 13 Выбарачага кодэксу.

    “Я прыйшла на выбарчы ўчастак і адразу паказала сябрам камісіі сваё журналісцкае пасведчанне, адкуль яны вельмі старанна перапісалі ўсе дадзеныя, — распавядае Харытонова. — Пасля пачала працаваць, зрабіла некалькі здымкаў і вырашыла запытацца ў аднаго з выбаршчыкаў (ён ужо кінуў бюлетэнь і накіраваўся да выхаду), чаму ён галасаваў датэрмінова. Аднак дзве жанчыны з ліку сябраў камісіі пачалі казаць, што я не маю права задаваць пытанні. Мне давялося выбачыцца перад хлопцам, у якога я планавала ўзяць каментар, і ён сышоў.

    Я вырашыла высветліць у сябраў камісіі, у чым справа. Жанчыны спачатку сцвярджалі, што маё пытанне выбаршчыку нібыта тычылася таго, за каго ён прагаласаваў. Калі высветлілася, што такога пытання не было, сябры камісіі прыдумалі іншую прычыну. Маўляў, у маім пасведчанні напісана, што я – фотакарэспандэнт, а таму не маю права задаваць пытанні і рабіць відэазапіс, а магу толькі фатаграфаваць. Падчас спрэчкі ад мяне запатрабавалі таксама, каб я прад’явіла нейкія “службовыя інструкцыі”. Такім чынам, інтэрв’ю я не зрабіла і вымушана была сысці з выбарчага ўчастка”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці