• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расфармаванне — гэта не ліквідацыя? Польскае Радые тлумачыць, што адбываецца вокол грамадскіх СМІ ў Польшчы

    Грамадскія СМІ не будуць ліквідаваныя – у будучым на іх месцы будуць створаныя дзяржаўныя медыя-кампаніі паводле іншага прынцыпу.

    27 снежня 2023 года стала вядома, што польскія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі будуць расфармаваныя. Гэтая навіна выклікала шмат каментароў не толькі ў Польшчы, але і за межамі краіны, у тым ліку ў Беларусі. Пры гэтым было бачна, што многія не разумеюць, як арганізаваныя і як працуюць некамерцыйныя СМІ ў Польшчы. Беларуская служба Польскага Радыё вырашыла гэта растлумачыць.

    У часы Польскай Народнай Рэспублікі існавалі Польскае тэлебачанне і Польскае радыё як адна арганізацыйная структура. Пасля грамадска-палітычных перамен на пачатку 1990‑х гадоў тэлебачанне і радыё былі раздзеленыя. Яны сталі акцыянернымі таварыствамі, але 100% акцый знаходзіцца ў руках дзяржавы без права продажу. Функцыянаванне радыё і тэлебачанне, якое ў Польшчы называюць грамадскімі СМІ, рэгулюе Закон аб радыё- і тэлевяшчанні, прыняты яшчэ ў 1992 годзе.

    Згодна са згаданым законам, грамадскія радыё і тэлебачанне фінансуюцца з узносаў, якія павінен плаціць кожны грамадзянін. Дадатковай крыніцай фінансавання з’яўляецца рэклама, хоць у гэтым выпадку існуюць пэўныя абмежаванні ў параўнанні з камерцыйнымі СМІ. Для прыкладу, у дзяржаўных медыя нельга перарываць фільмаў альбо перадач рэкламамі, у камерцыйных гэта дазволена.

    Але на сённяшні дзень узносы плаціць толькі 30% жыхароў краіны. У сувязі з гэтым узнікаюць праблемы з фінансаваннем дзяржаўных радыё і тэлебачання. Таму грамадскія СМІ атрымліваюць датацыі ад дзяржавы.

    У мінулым годзе на гэта было выдаткавана больш за 2 млрд злотых (больш за 462 млн еўра). Акрамя таго, паасобныя каналы Польскага радыё атрымліваюць датацыі з іншых крыніц. Для прыкладу, Другі канал, які займаецца высокай культурай і класічнай музыкай, атрымлівае дадатковае фінансаванне на канкрэтныя праекты з Мінкульту Польшчы. А вось Канал замежнага вяшчання Польскага радыё, часткай якога з’яўляецца і Беларуская служба, цалкам фінансуецца з датацыі МЗС Польшчы.

    Не сакрэт, што палітыкі заўсёды хацелі і хочуць мець уплыў на грамадскія СМІ. Да 2016 года кіраўніцтва Польскага тэлебачання і Польскага радыё выбірала Рэспубліканская рада па справах радыё- і тэлевяшчання. Члены рады выбіраюцца Сеймам і Сенатам, а таксама прызначаюцца прэзідэнтам. Але ў 2016 годзе, калі кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць» (ПіС) прыйшла да ўлады ў выніку перамогі на парламенцкіх выбарах, была створаная Рада нацыянальных СМІ. Трох яе членаў выбірае Сейм і двух прызначае прэзідэнт з ліку кандыдатаў, прапанаваных найбольшымі апазіцыйнымі фракцыямі.

    Мэта Рады нацыянальных СМІ – выбар кіраўніцтва Польскага радыё, Польскага тэлебачання і Польскага агенцтва друку. Паводле шматлікіх юрыстаў і каментатараў, рада была створаная тагачаснай сеймавай большасцю выключна для таго, каб змяніць улады грамадскіх СМІ, які не сімпатызавалі партыі «Права і справядлівасць».

    Пасля стварэння гэтага органу ў Рэспубліканскай рады па справах радыё- і тэлевяшчання засталіся кампетэнцыі рэгулятара камерцыйнага рынку СМІ. Дарэчы, пасля стварэння Рады нацыянальных СМІ Канстытуцыйны суд Польшчы выдаў вердыкт, з якога вынікала, што новы орган не павінен мець кампетэнцый адносна выбару кіраўніцтва грамадскіх СМІ.

    У кастрычніку сёлета ў Польшчы прайшлі парламенцкія выбары. У выніку ў Сейме была створаная кааліцыйная большасць. Такім чынам, кіруючая цягам васьмі гадоў партыя «Права і справядлівасць» была прымушаная перайсці ў апазіцыю. Аднак Польскае тэлебачанне, Польскае радыё і Польскае агенцтва друку заставаліся ў руках ПіС. Прычым дзяржаўныя СМІ часта абвінавачваліся незалежнымі экспертамі ў прапагандзе на карысць кансерватыўна-каталіцкай партыі. Было вядома, што справа змены кіраўніцтва радыё, тэлебачання і агенцтва – гэта толькі пытанне часу.

    Актуальна кіруючая ў Польшчы кааліцыя правацэнтрыстаў, лібералаў, сялянскай партыі і сацыял-дэмакратаў, спасылаючыся на вердыкт Канстытуцыйнага суда, датычанага Рады нацыянальных СМІ, пастанавіла памяняць кіраўніцтва дзяржаўных медыя. Гэта было зроблена на моцы рашэння міністра культуры як прадстаўніка дзяржавы, якая з’яўляецца ўладальнікам 100% акцый грамадскіх СМІ. ПіС лічыць гэты крок нелегітымным, зазначаючы, што толькі Рада нацыянальных СМІ можа змяніць кіраўніцтва. Але справа ў тым, што польскі ўрад і парламенцкая большасць лічаць менавіта раду некампетэнтным у гэтым пытанні органам.

    І Польскае радыё, і Польскае тэлебачанне маюць задоўжанасць у памеры 55 млн злотых (амаль 13 млн еўра). Парламенцкая большасць прыняла закон аб датацыі для дзяржаўных СМІ у памеры 3 млрд злотых. Аднак прэзідэнт Анджэй Дуда, які раней быў членам ПіС, заявіў, што закону не падпіша. У сувязі з гэтым міністр культуры як прадстаўнік уладальніка прыняў рашэнне аб расфармаванні радыё, тэлебачання і агенцтва па эканамічных прычынах.

    Грамадскія СМІ не будуць ліквідаваныя – у будучым на іх месцы будуць створаныя дзяржаўныя медыя-кампаніі паводле іншага прынцыпу. Эксперты ўжо падрыхтавалі праект, згодна з якім уплыў на прызначэнне кіраўніцтва СМІ будуць мець не палітыкі, а прадстаўнікі свету культуры, навукі і грамадскія дзеячы. Ці гэта ўдасца? Пажывём пабачым…

    Чытайце яшчэ:

    В Польше заявили о процессе ликвидации общественных СМИ. Их называли рупором пропаганды прежней власти

    Зачыніўся часопіс «Дзеяслоў», які выходзіў больш за 20 гадоў

    Урад прыняў пастанову аб фінансаванні дзяржаўных выданняў у 2024 годзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці