Беларускія правайдары з 1 студзеня 2016 года будуць захоўваць усю гісторыю прагляду сайтаў карыстальнікамі (ПАСТАНОВА)
У Беларусі зацверджана інструкцыя аб парадку фарміравання і захоўвання звестак аб інфармацыйных рэсурсах, якія праглядаюцца карыстальнікамі інтэрнэт-паслуг.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі №6 ад 18 лютага, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з інструкцыяй, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг з 1 студзеня 2016 года абавязаныя з выкарыстаннем апаратна-праграмнага комплексу фармаваць і захоўваць актуальныя звесткі аб наведаных карыстальнікамі рэсурсах.
Інтэрнэт-правайдарам прадпісана захоўваць звесткі пра карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг: нумар і дату заключэння дамовы на аказанне паслуг электрасувязі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрас карыстальніка, МАС-адрас або ідэнтыфікацыйны нумар канцавой абаненцкай прылады, спіс прагледжаных сайтаў і іншае.
Паводле інструкцыі, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг забяспечваюць захаванне дадзеных звестак напрацягу года.