• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто ў беларускім ютубе робіць крутыя відэагутаркі? Шэсць рэкамендацый для прагляду

    За апошнія гады ў ютубе з'явілася шмат беларускіх праектаў, якія ўводзяць гледачоў з расійскай інфармацыйнай прасторы і спрабуюць зацікавіць беларускім парадкам дня. Свае ток-шоу, свае кулінарныя батлы, свае вечаровыя перадачы. «Наша Ніва» расказвае пра тое цікавае, што можна паглядзець. У гэтай частцы — каналы з інтэрв'ю.

    ТОК | TALK

    Кожныя два тыдні Наста Роўда з камандай прэзентуе відэагутаркі з вядомымі беларусамі. Сярод нядаўніх ролікаў — кранальнае інтэрв’ю з экс-палітзняволенай Вольгай Гарбуновай, філасофская размова з дызайнерам Уладзімірам Цэслерам, пазітыўная і нязломная БЧБ-нявеста і былы дыпламат Павел Слюнькін з цікавымі інсайдамі, назапашанымі ў кулуарах беларускай палітыкі. І канечне, лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

    Жыццё-маліна

    Калі ў вас ёсць інтэрнэт, вы амаль дакладна ведаеце Мікіту Мелказёрава і яго праект з вялікімі і нярэдка рэзананснымі інтэрв’ю. Мікіта цяпер, бадай, самы вядомы беларускі інтэрв’юер. На яго канале ўжо амаль паўтары сотні відэагутарак, але Мелказёраў не збаўляе абароты: за апошнія месяцы ён пагутарыў, напрыклад, з экс-купалаўцам Міхасём Зуем, знакамітым беларускім комікам Яўгенам Смарыгіным і штурмавіком Палка Каліноўскага.

    Перетрем с Халезиным

    Рэжысёр Мікалай Халезін таксама вырашыў сустракацца з вядомымі беларусамі, але месца выбраў нестандартнае. Разам з гасцямі Халезін гатуе на кухні розныя стравы і адначасова гутарыць з імі пра жыццё. На кухні ў Мікалая ужо былі, сярод іншых, джазмен Канстанцін Гарачы з жонкай, баскетбалістка Кацярына Сныціна і пратэстанцкі пастар Зміцер Хведарук.

    ЧестнОК

    Праект спартовых журналістаў Сашы Івуліна і Яраслава Пісарэнкі. Ад першага — гутаркі з беларусамі, якімі варта ганарыцца: напрыклад, тут ёсць футбольная легенда Аляксандр Хацкевіч і пісьменнік Саша Філіпенка. Што да Пісарэнкі, ён хутка і проста раскрывае інфанагоды беларускага спорту. Звярніце ўвагу на архіў канала: там, напрыклад, футбольнае рэаліці «А Саша выйдзе?»

    Максимально

    Праект для тых, каму ў гэтым свеце не хапае гендарнай разнастайнасці, ды і плюралізму меркаванняў. Блогер Максім Паршута знаходзіць цікавых беларусак з розных сфераў (ад кіно да адвакатуры і праўладных кабінетаў) і гутарыць з імі — адкрыеце для сябе шмат нечакана цікавых суразмоўцаў.

    Беларуская мечта

    «Марым, як зменіцца Беларусь», — анансуецца ў апісанні на канале. Пра гэта вядучая Каця Раецкая і размаўляе з гасцямі. Так, з выкладчыкам Сяргеем Альшэўскім абмяркоўвае адукацыю, з аналітыкам Паўлам Данэйкам — эканоміку, з рэжысёрам Мікалаем Халезіным — тэатр.

    Чытайце яшчэ:

    Шмат відэапраектаў, новыя сайты і інтэрнэт-кнігарня. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў другой палове 2023-га

    Людзі з’язджаюць, але ствараюцца і развіваюцца новыя праекты: як жыве суполка беларускіх медыйшчыкаў у Батумі

    14 фильмов и сериалов о журналистах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці