• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста не пусцілі здымаць фотавыставу ў Гродне

     

    Гродзенскаму фрылансеру, сябру ГА «БАЖ» Алесю Дзянісаву забаранілі здымаць у Гродзенскай выставачнай зале адкрыццё выставы.

    Выстава пад назвай “Камуналка” французскай падарожніцы і фатографа Франсуазы Юг’е адкрылася 3 лістапада ў межах фестывалю “Месяц фатаграфіі”.

    Фота карэспандэнта службы маніторынгу БАЖ, які прысутнічаў на адкрыцці выставы

    Дырэктарка выставачнай залы Ірына Сільвановіч не дазволіла Алесю Дзянісаву ўвайсці ў памяшканне. Між тым, прадстаўнікі іншых незалежных СМІ змаглі прысутнічаць на мерапрыемстве без перашкодаў.

    Цырымонія адкрыцця (Ірына Сільвановіч — справа)

    Нагадаем, што менавіта спн. Сільвановіч разам з мужам, мастаком Аляксандрам Сільвановічам, у жніўні 2015 г. вымушаныя былі выступаць сведкамі ў судзе над фрылансерамі Алесем Дзянісавым і Аляксандрам Кіркевічам. Тады журналістам прысудзілі па 25 базавых велічынь штрафу за тое, што яны знялі для «Белсату» матэрыял пра выставу лялек літоўскіх майстроў. (Выстава адбывалася ў той жа зале.)

    Алесь Дзянісаў

     «Мне ўжо шмат дзе забаронена здымаць – усё гэта на нейкім неафіцыйным узроўні. Я прыйшоў здымаць выставу па асабістым запрашэнні фатографаў Андрэя Лянкевіча і Алеся Саенкі. Дырэктарка выставачнай залы Ірына Сільвановіч не ўпусціла мяне – я ж не буду змагацца з жанчынай! Я б пайшоў здымаць, але мяне спыніла думка пра пагрозу звальнення Сільвановіч з пасады дырэктаркі. Я не хацеў нашкодзіць чалавеку. Але усё ж заўважу, што фактычна спадарыня Сільвановіч “закрыла рот” незалежнай прэсе, хоць і не па сваёй волі… У Гродне палітыкі фактычна няма. Застаецца сацыялка і культура. І на людзей, якія займаюць нейкія пасады – дырэктарка музея рэлігіі, ці дырэктар тэатра лялек, ці дырэктарка гэтай выставачнай залы – вельмі лёгка націснуць…»

    Сапраўды: у красавіку г.г. Дзянісава штрафавалі за сюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі, а ў сакавіку 2014 г. – за сюжэт пра спектакль «Фауст. Сны» ў абласным тэатры лялек. Паўсюль сведкамі ў суды цягнулі адказных супрацоўнікаў гэтых установаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці