• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖаўцы ўзялі ўдзел у экалагічным прэс-туры (фота)

     

    Сябры ГА “БАЖ” былі ў складзе зборнай каманды беларускіх журналістаў, якія за 5 дзён – з 26 па 30 кастрычніка – наведалі беларускія ўчасткі праектуемага воднага шляху Е-40 ад Балтыйскага да Чорнага мора, зону паўторнага забалочвання Белавежскай пушчы і Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод.

    Цікава! Майстар-клас у Міжнародным адукацыйным Цэнтры імя Ёханэса Раў

    У Міжнародным  адукацыйным Цэнтры імя Ёханэса Раў у Мінску пачаліся і працягваліся ў часе прэс-тура майстар-класы пад кіраўніцтвам замежных экспертаў – Алекса Кірбі (рэдактар “Сеткі навінаў клімату” (Cli­mate news net­work), Англія),  Сьюзан Боос (журналістка, Швейцарыя) і Нікалая Дзянісава (прадстаўнік экалагічнай арганізацыі “ZOI”,  Швейцарыя),  Алега Лістапада (журналіст, Україна).  

    Удзельнікі экалагічнага прэс-тура на Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе

    Цягам прэсавага тура ўдзельнікаў кансультавалі беларускія эксперты:  Вольга Захарава (Орхусскі Цэнтр Рэспублікі Беларусь), Канстанцін Цітоў (старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага навукова-даследчага Інстытута комплекснага выкарыстання водных Рэсурсаў (ЦНаДІКоВВР),  Антон Раднянкоў (менеджэр праекта “Інтэракцыя”), Віктар Фянчук (“Ахова птушак Бацькаўшчыны”) і іншыя.

    Напрыканцы паездкі швейцарская журналістка Эмануэль Бурнэ  падзялілася досведам складання візуальна-графічных матэрыялаў для газеты “Лё монд дыпламатык”.

    Удзельнікі прэс-тура наведалі вярхоўі Ясельды, адной з найбольш паводканебяспечных рэк, і змаглі на месцы абмеркаваць  яе сёлетнюю малаводнасць і перспектывы напаўнення вадой рэк Палескага рэгіёна.

    У запаведнай частцы Белавежскай пушчы

    “Гэты аспект набыў міжнароднае гучанне з‑за нашых спрэчак з украінскім бокам што да напаўнення Прыпяці ў яе вярхоўях”, – зазначыў Канстанцін Цітоў. – Яшчэ больш важным з’яўляецца водны баланс для праекта трох краін Е‑40, які можа звязаць Польшчу, Беларусь і Украіну водным шляхам.  Адбор вады ў вярхоўях Прыпяці ўжо ўрэгуляваны, а вось ці хопіць нам вады, каб запоўніць сістэму Е‑40 – адказ атрымаем у снежні”.

    Алег Лістапад выказаў апасенні, што земляныя працы і актыўнае суднаходства могуць зрушыць баланс радыяцыі ў зоне, дзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС выпалі і залеглі ў глебе і на дне вадаёмаў радыёактыўныя ападкі.

    Шмат тэмаў падаравала ўдзельнікам тура Белавежская пушча. Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод, хоць і збудаваны паводле сучасных тэхналогій аўстрыйскай фірмай STRABAG, не здолеў пагасіць крытычнага настрою некаторых асабліва “зялёных” журналістаў.

    Чакаецца, што 24 ўдзельнікі прэс-тура неўзабаве перададуць беларускаму чытачу пачутае ды акрэсляць сваё бачанне (калі прапусціць рэдактар).

    На аднаўляемым балоце Дзікі Нікар

    За добра зладжаны прэс-тур удзельнікі дзякуюць беларускай арганізацыі “Экапартнёрства” (выканаўчаму дырэктару Аліне Бушмовіч –  асобная падзяка).  “Экапартнёрства” змагло далучыць да супрацы Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і заручыцца падтрымкай замежных партнёраў, загалоўным з якіх праходзіў шведскі фонд SIDA.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці