• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сьвятая прастата

    Каля дзесяці дзён таму сайт «Хартыя-97» перадрукаваў артыкул Інга Петца з «Sud­deutsche Zeitung» «Пляски с дьяволом», прысьвечаны «шумнай» тэме наведваньня беларускімі рокерамі былога галоўнага ідэоляга краіны. Здавалася б, ну колькі можна ганіць бедных музыкаў, якія па маладосьці ды недасьведчанасьці адзін раз «аступіліся»!

    Але аказалася, што музыкі ўвайшлі ў смак і пачалі засвойваць новыя прасторы і далягляды. На гэты раз — прасторы дзяржаўных мэдыяў. І вось ужо Піт Паўлаў у якасьці «экспэрта» ўдзельнічае ў «круглым стале» па пытаньні «Улада і мастак: разам ці паасобку». І не абы дзе, а ў інтэлектуальным часопісе «Беларуская думка», які, як паведамляе «Наша Ніва», узначальвае былы першы сакратар Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ і прыхільнік «стваральнай» дзейнасьці віленскага генэрал- губэрнатара Мураўёва. Так што пытаньне «кругла стала», дзякуючы ўдзелу ў ім Піта Паўлава, адразу ж і актуалізавалася.

    А наш другі легендарны рокер Лявон Вольскі з нагоды свайго трыюмфальнага зьяўленьня ў «Советской Белоруссии» сказаў: «Эти статьи стали появляться ещё до нашей встречи (з Плаляскоўскім — аўт.). Я не могу до конца понять мотивацию газеты, но, видимо, ей просто не хватает молодой читательской аудитории. Для меня нет причин не давать ей интервью».

    Ну, што ж для Піта Паўлава няма пытаньня «разам ці паасобку», а для Лявона Вольскага — прычын не даваць інтэрвію «СБ». Галоўнае, каб бралі!

    Але праблема ёсьць. І палягае яна ў тым, што інтэрвію бяруць не ва ўсіх. А калі і хочуць узяць, дык ня ўсе даюць. Больш за тое — нават калі некаторыя хочуць і маюць права надрукаваць абвяржэньне непраўдзівай ці неадпаведным чынам адрэдагаванай інфармацыі, дык іх увогуле ігнаруюць.

    А цяпер без эківокаў. У далёкім 1998 годзе шаноўны галоўны рэдактар галоўнай газэты краіны Павал Якубовіч, удзельнічаючы ў «круглым стале», прысьвечаным тэме «Свабодны доступ да СМІ — канстытуцыйнае права грамадзян Беларусі», сярод іншага, раскрыў некаторыя прафэсійныя таямніцы сваёй працы: «У газэце «Советская Белоруссия» я свабоду друку разумею як магчымасьць радыкальна адмовіць у публікацыі такім спадарам, як, умоўна кажучы, Пазьняк…» («Чацьвёртая ўлада», № 11, 1998).
    Цікавым зьяўляецца тут, канешне, ня прозвішча «Пазьняк», а словы «умоўна кажучы» ды «радыкальна адмовіць». Бо пад «умоўна кажучы», можна падвесьці каго заўгодна. Але, Бог з імі, з апазыцыйнымі палітыкамі ды паспалітымі грамадзянамі, якія наважваюцца мець адрозныя ад афіцыйных меркаваньні. Дзяржаўныя СМІ іх усё роўна не публікуюць.

    Дзівіць, насамрэч, тое, як газэта ажыцьцяўляе «свабоду друку» датычна не аппанэнтаў, а сваіх альянтаў, г. зн. тых, хто прымае з рук улады высокія ўзнагароды ды розную падтрымку.

    Узгадаем тут гісторыю публічнага абмеркаваньня артыкула акад. Рубінава. Да абмеркаваньня далучылася і РПЦ. І вось што атрымалася. Радкі зь ліста Мінскай епархіяльнай рады да сп. Якубовіча вартыя цытаваньня: «Приняв предложение Митрополита Минского и Слуцкого Филарета, Патриаршего Экзарха всея Беларуси опубликовать статью «Реликтовое излучение мысли», Вы подтвердили намерение редакции открыто и корректно поддерживать обмен мнениями по обсуждаемым проблемам.

    Однако опубликованный в номере от 18 января материал под заголовком «Истина сделает вас свободными…» существенно отличается от оригинальной статьи «Реликтовое излучение мысли», которая была подготовлена Пресс-службой Белорусского Экзархата по поручению Епархиального совета Минской епархии. (…) В нарушение норм профессиональной этики и официального делопроизводства, этот документ был подвергнут радикальному и тенденциозному сокращению. В результате материал приобрел не только иной вид, в котором была изменена его композиционная структура и логическая последовательнось, но и иное звучание…».

    Тут, відаць, і хаваецца адна з прычынаў, чаму ня ўсе даюць інтэрвію дзяржаўным СМІ. І ўсё ж было б несправядліва ўпікнуць за сумнеўнае супрацоўніцтва толькі беларускіх музыкаў. Сваю прысутнасьць на старонках «СБ» ужо пасьпелі засьведчыць паэт і бард А. Хадановіч, паэт Л. Дранько-Майсюк, літаратуразнаўца П. Васючэнка, гісторык А. Літвін ды іншыя. А некаторыя нават лічаць сваю прысутнасьць на старонках «СБ» натуральнай. Бо тым самым «прасоўваюць» беларускую справу. (Дарэчы, а хто, калі не дзяржаўныя мэдыі разам з дзяржаўнымі інстытуцыямі сістэмна займаліся маргіналізацыяй беларушчыны дый працягваюць гэтым займацца?) Праўда, ніхто з нашых культурніцкіх і інтэлектуальных герояў пакуль не зьявіўся на беларускім тэлебачаньні. Відаць, усё ж не дацягваюць да высокага ідэалягічнага вобразу.

    Прыклад старэйшых пераймаюць маладзейшыя. І кажуць, што нават утварылася невялічкая чарга з тых, хто хацеў бы патрапіць на старонкі «СБ». Таму на заканчэньне самы раз нагадаць гісторыю, зь якой я і пазычыў назву для свайго допісу.

    Змагар за свабоду чэхаў Ян Гус быў абвешчаны герэтыкам. Стоячы на вогнішчы, пакутнік убычыў старую, якая, перакананая ў тым, што робіць добрую справу, прыцягнула гальля. З горкай усьмешкай Гус прамовіў: «О, сьвятая прастата!».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці