• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Усход – справа тонкая… Але цікавая

    Дагестан, Чачэнская рэспубліка, Паўночная Асеція… Тры каўказскія рэгіёны, якія трапляюць у зводкі навінаў часцей за іншыя. Добрыя весткі адтуль прыходзяць вельмі рэдка, а вось выбухі, забойствы і іншыя злачынствы — для гэтых мясцін справа калі не паўсядзённая, то не выключная.

    У Дагестан я трапіла па запрашэнні Расійскага саюзу журналістаў (СЖР) і Саюзу журналістаў Дагестана. У Махачкале праходзіла першая сустрэча маладых лідэраў арганізацый трох суседніх рэгіёнаў. Запрасілі падзяліцца вопытам аналагічнай дзейнасці БАЖ.

    Пазбавіцца адчування небяспекі ў Махачкале, дзе адбылася сустрэча журналістаў, так і не атрымалася. Горы, мора, сонца, салодкія дыні і іншыя прыкметы мірнага жыцця — нібыта на месцы, але гатэль, да прыкладу, ахоўваюць аўтаматчыкі. Побач з брамай, між раскідзістых дрэваў — блок-пост, збудаваны з мяхоў з пяском.

    Назвы мясцовых гарадоў для вуха гучаць зусім не лагодна: Каспійск — сумнавядомы тэрактам на 9 мая 2002 года, калі падчас параду загінулі і пацярпелі дзясяткі мірных жыхароў, ён жа — месца, дзе на цагляных заводах трапляюць у рабства сотні людзей з розных краін былога Саюзу. Буйнакс, Махачкала…

    Куды трапіла, канчаткова разумею, калі разам з маладымі журналістамі рэгіёну абмяркоўваем, якія б акцыі і кампаніі яны маглі зладзіць у найбліжэйшай перспектыве. Зразумела, акцыі павінны быць скіраваныя на рашэнне мясцовых праблем.

    «Штогод у кране дзесяткі людзей гінуць на супрацьпяхотных мінах, сотні чалавек застаюцца калекамі, і ўсё таму, што да сёння не вырашана праблема іх абясшкоджання, — дзеліцца сваім болем чачэнец Саід. — Маўляў, няма такога досведу ў вайскоўцаў, тэхналогію трэба распрацоўваць. Хоць тыя ж вайскоўцы едуць на Балканы і там з поспехам вырашаюць гэткія ж задачы».

    «А сярод нашай дагестанскай моладзі ўсё больш распаўсюджваюцца экстрэмісцкія ідэі. Калі зараз не возьмемся за гэтую праблему, не знойдзем яе карані, заўтра яшчэ ў горшай сітуацыі будзем», — кажа Зульфія.

    Семінар вядзем разам з маладым дарадцам старшыні СЖР Раманам Сярэбраным. Ловім разгубленыя погляды адзін аднаго. Да такога не былі падрыхтаваныя. Абарона гістарычных помнікаў — знаёма. Прыцягненне ўвагі да стану навакольнага асяроддзя — калі ласка. Журналісцкія акцыі салідарнасці — з гэтым дапаможам. А вось складанне карт мінных палёў, барацьба з тэрарызмам і экстрэмісцкімі думкамі ў галавах маладзёнаў… Выбіраем за лепшае слухаць…

    Тое, што чуем, спараджае ў галаве толькі адну думку: «Усход — справа тонкая». Нават дзіўная. І журналісту з іншай краіны, з іншай культуры працаваць у гэтых мясцінах будзе вельмі нялёгка. Бо побач з дэмакратычнымі каштоўнасцямі і сякімі-такімі прафесійнымі стандартамі (хоць і з савецкіх часоў) дзіўным чынам суіснуюць мясцовыя правілы і звычкі, якія не маюць ніякага дачынення да правоў і свабодаў асобы.

    Узяць, да прыкладу, нашэнне хустак. Саід жыве і працуе ў Грозным. Аднойчы яго газета змясціла на сваіх старонках артыкул пра наведванне горада дэлегацыяй з еўрапейскай краіны. Апублікавалі фотаздымак, на якім сярод іншых была і жанчына — удзельніца той дэлегацыі. Зразумела, хусткі на галаве ў яе не было. У такім выглядзе газету проста забаранілі друкаваць, і давялося тэрмінова ў фоташопе дамалёўваць еўрапейцы гэты галаўны ўбор.

    «Традыцыя, — тлумачыць Саід. — У Рамзана жонка хустку носіць, дык чаму іншыя не павінны?»

    Усход — справа тонкая…

    Як працаваць з маладымі лідэрамі? БАЖ падзяліўся досведам з Саюзам журналістаў Расіі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці