• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На вайне як на вайне, альбо Аб моцы інфармацыйнай зброі

    Гісторыя чалавечай цывілізацыі – гэта, на жаль, гісторыя войнаў. З
    развіццём цывілізацыі змянілася і вайна. І, як ні дзіўна, яе
    «цывілізаванасць» змяніла правілы гульні ў горшы бок. Стоадсоткавай
    «праўды вайны» не існуе, бо ў кожнага боку гэтай крывавай «гульні» свая
    праўда, а то і адразу некалькі «праўдаў» для розных карыстальнікаў.
    Канфлікт у Паўднёвай Асетыі паказаў: паміж дзесяткамі «праўдаў» і
    «напаўпраўдаў» толькі шчаслівец не скруціць галавы. Актыўнымі
    стваральнікамі гэтага ваеннага сурагату сталі журналісты.

    Шчыра
    кажучы, падчас ваенных дзеянняў у Паўднёвай Асетыі вырашыла
    абмяжоўвацца праглядам толькі асноўных навінаў з зоны баявых дзеянняў.
    І не тое каб гэты канфлікт не быў мне цікавым, але неяк з першых гадзін
    вайны адчувалася: бомбы і кулі — не адзіная зброя, якой карыстаюцца
    абодва бакі канфлікту. У наш час галоўнай зброяй з’яўляецца інфармацыя,
    а галоўнымі салдатамі — тыя, хто прафесійна валодае гэтай інфармацыяй,
    тобок калегі-журналісты.

    Тое, што слова можа быць моцнай зброяй, людзі зразумелі задоўга
    да вайны ў Паўднёвай Асетыі. Як і тое, што зброя гэтая яшчэ больш
    разбуральная, чым бомбы, бо апошнія спрацоўваюць кропкава і маюць
    абмежаваны радыюс і тэрмін дзеяння. Слова раніць і забівае людзей
    за сотні кіламетраў ад канфлікту, ўцягвае ў ваенныя дзеянні мірных
    людзей па ўсім свеце, разбівае па лагерах у залежнасці ад
    любові-нелюбові да той ці іншай дзяржавы-ўдзельніцы.

    Здаецца, прафесійныя журналісты павінныя мець нейкую «прышчэпку» ад
    спакусы ўдзельнічаць у інфармацыйнай вайне. Але відавочна, што спакуса
    гэтая ў паўднёваасетынскім канфлікце была настолькі моцнай, што
    стрымацца было цяжка, калі не сказаць — немагчыма.

    Як вынік — журналісты не грэбавалі нічым, каб распавесці сваю
    «праўдзівую» гісторыю канфлікту, а па сутнасці — выкарысталі
    гарантаваную свабоду слова, каб абараніць сваю грамадскую пазіцыю і
    свае сімпатыі, а таксама маніпуляваць грамадскай думкай. І падмена
    фотаздымкаў — толькі вяршыня айсбергу, заўважаная дапытлівай аўдыторыяй.

     Вось усяго некалькі прыкладаў таго, што называецца «інфармацыйнай
    вайной». Грамадска-палітычная газета «Адзінства» і Асетынскае радыё і
    тэлебачанне апублікавалі артыкул «Война в Южной Осетии в эсэмэсках».
    З’явіўся ён і на сайтах гэтых выданняў. Першапачаткова артыкул
    карэспандэнткі, якая знаходзілася ў Цхінвале, пабачыў свет без купюр,
    але потым, відаць, хтосьці заўважыў, што некаторыя месцы ў артыкуле
    не адпавядаюць «праўдзе» аб тым, што адбывалася ў горадзе ў ноч з 6
    на 7 жніўня. І таму артыкул тэрмінова выправілі.
    Параўнаем толькі адну з СМС да праўкі і пасля яе. У 6 гадзін раніцы ў
    першым варыянце карэспандэнтка даслала ў рэдакцыю СМС «Возобн обстрел
    гр. сел из тяж орудий», у праўленым варыянце — 6:00 «Возобн обстрел гр.
    стрел из тяж орудий». Зразумела, што сэнс запісу змяніўся. І грузінскія
    паселішчы ўжо нібыта ніхто не бамбіў, а зусім наадварот — грузіны
    бамбілі…

    А вось вам іншы прыклад з практыкі працы журналістаў BBC падчас
    вайны ў Паўднёвай Асетыі. Расійская рэдакцыя гэтага паважанага СМІ,
    відавочна, мае свой погляд на тое, што адбывалася падчас канфлікту. А
    таму дазволіла вельмі вольна перакласці арыгінальны матэрыял англійскага журналіста, дадаўшы да яго некалькі словаў «ад сябе».
    Так, між іншым, ў рускім варыянце артыкула «Сообщения о грабежах в Гори
    и Южной Осетии» з’явіліся словы намесніка кіраўніка Генеральнага штабу
    Расіі Анатоля Нагавіцына пра «ганебныя ўцёкі» адміністрацыі Горы і
    знікла ўзгадка аб расійскім пастарунку па дарозе на Тбілісі.

    Не засталася незаўважанай і праца амерыканскага тэлеканалу FoxNews, які запрасіў у наўпроставы эфір
    асецінскую дзяўчынку і яе бабулю. Дзяўчынка падзякавала расійцам за
    ўратаванне, а бабуля абвінаваціла ў бедах асетынаў кіраўніцтва Грузіі,
    пасля чаго вядучы абвесціў рэкламу на канале. Зразумела, што не дзеля
    гэтага асетынаў запрашалі ў студыю…

    Здаецца, калі словы сведкаў можна падмяніць ці адкарэктаваць як
    заўгодна, то відэа і фота звычайна кажуць самі за сябе. Але і тут
    не абышлося без прыкметаў «інфармацыйнай вайны». Вядомае інфармацыйнае
    агенцтва Reuters размясціла здымкі, зробленыя ў грузінскім горадзе
    Горы, які бамбілі расійскія вайскоўцы. На здымках — забітыя і параненыя
    людзі і блізкія, што праліваюць слёзы над нябожчыкамі. Але ж і тут
    гледачы дазволілі сабе выказаць недавер
    да натуральнасці фотаздымкаў. Маўляў, то ў параненага хлопчыка некая
    напаўусмешка на твары, то забіты мужчына занадта чысценька апрануты,
    да яшчэ і «варушыцца» на розных здымках. Далей – болей. Пайшлі чуткі,
    нібыта фатограф Reuters прызнаўся ў тым, што здымкі ненатуральныя. І
    хаця агенцтва афіцыйна заявіла, што гэтыя здымкі не былі
    пастановачнымі, сумневы засталіся. «Інфармацыйная зброя» спрацавала.

    Наўмысна
    не хачу нічога казаць пра тую прапагандысцкую вайну, што адбывалася
    гэтымі днямі ў сродках масавай інфармацыі Расіі і Грузіі, бо шмат якія
    з гэтых «ваенных дзеянняў» маглі пабачыць і пачуць беларускія гледачы і
    слухачы.

    Ваенныя сутыкненні і бамбардзіроўкі ў Паўднёвай Асетыі скончыліся,
    чаго нельга сказаць пра вайну інфармацыйную, якая працягваецца. То з
    аднаго, то з другога боку канфлікту з’яўляюцца розныя «новыя» факты.
    Каб давесці да журналістаў сваю «праўду», улады Расіі, напрыклад,
    ладзяць прэс-туры, куды запрашаюць замежнікаў, спадзеючыся на змену
    стаўлення да ролі сваёй дзяржавы ў вайне.

    Кажуць, што праўда — першая ахвяра вайны. Падзеі ў Паўднёвай Асетыі
    яшчэ прыйдзецца вывучаць і аналізаваць. Бо ўсе дні канфлікту што
    расійскі, што грузінскі бок выдаваў шмат прапагандысцкай інфармацыі як
    для аўдыторыі ў сваіх краінах, так і для вонкавай. Інфармацыі пафаснай
    і гераічнай. Пра якую так добра гаворыцца ў эпіграфе да кнігі Артура
    Пэрэса-Рэвэртэ «Тэрыторыя каманчаў»: «Калі гісторыя вайны выглядае як
    мараль, не верце ёй». Бо вайна не можа быць прыкладам для жыцця. Яна
    не вучыць і не натхняе. Прынамсі, не павінная гэтага рабіць…

    ­

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці