• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шведы раюць рабіць доўгія загалоўкі і кароткія «ліды»

    Мы павінныя з першых жа слоў дапамагчы чытачу зразумець, пра што будзе наш артыкул, — такі прынцып сучаснай вэб-журналістыкі.

    У чытачоў онлайн-медыяў няма ні часу, ні асаблівага жадання разбірацца ў вобразах, цытатах, асацыяцыях, якімі раз-пораз карыстаюцца прадстаўнікі традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, пішучы свае артыкулы.

    Як даведацца, чаго чакаюць ад вэб-журналістаў карыстальнікі Сеціва? На якой «мове» з імі «размаўляць» і якія існуюць сучасныя накірункі развіцця сеціўных СМІ? Пра гэта ды шмат што іншае размаўлялі беларускія журналісты са сваімі шведскімі калегамі падчас візіту ў інстытут падвышэння кваліфікацыі FOJO (Кальмар, Швецыя).

    Прадстаўнікі беларускіх рэгіянальных і рэспубліканскіх выданняў напрацягу некалькіх дзён сустракаліся са шведскімі журналістамі, якія працуюць друкаваных і онлайн-СМІ. Журналістаў цікавіла літаральна ўсё: ад сучаснай шведскай журналісцкай «кухні» да магчымасцяў зарабляць грошы ў Інтэрнеце.

    Адметна, што шмат па якіх пазіцыях беларускія журналісты апынуліся на больш высокім прафесійным узроўні. Выкладчыкі FOJO неаднаразова заўважалі, што ніяк не могуць навучыць мясцовых журналістаў «класічным» прынцыпам напісання навінаў (пра «перагорнутую піраміду» ў Швецыі шмат хто з нашых калег па «цэху» нават не чуў).

    З іншага боку, беларусам заставалася толькі пазайздросціць таму, што ў краіне з амаль такой жа колькасцю насельніцтва, як ў Беларусі, агульны штодзённы наклад газет складае 4 мільёны асобнікаў.


    Дзяўчына на вэбсайце газеты «Barom­e­tern» («Барометр»)

    87% насельніцтва Швецыі не адбыходзіцца без газет — як традыцыйных друкаваных, так і электронных. (Для параўнання: паводле апошніх дадзеных, каля 73% жыхароў нашай сталіцы не чытаюць ніякіх выданняў).

    Але, хаця традыцыя чытання і адыгрывае істотную ролю, прыцягнуць увагу новых чытачоў да сваіх выданняў усё ж можна. Галоўнае — «выходзіць на рыбалку добра экіпіраваным».

    Маленькі альбо невыразны фотаздымак, няўдалая структура артыкула ці ўсяго сайту, адсутнасць гіперспасылак, грэбаванне аўтарскім правам — усё гэта можа адбіцца на папулярнасці рэсурсу. Можа стацца так, што добры з пункту гледжання інфарматыўнасці сайт не будзе карыстацца папулярнасцю ў чытачоў.


     Юнас Сэдэрстрэм

    Важнымі ў працы вэб-журналіста з’яўляюцца і так званыя «запаветы», з якімі пазнаёміў беларусаў выкладчык FOJO, былы рэпарцёр Юнас Сэдэрстрэм.

    Сярод іх такія парады, як:

    -«хуткасць — гэта яшчэ ня ўсё» (хуткасць у СМІ — гэта перавага, але толькі тады, калі ёй карыстаюцца з розумам),
    -«вашае слова можа дайсці да многіх» (паспрабуйце даць чытачу ў іншым канцы свету зразумець тое, што вы хацелі сказаць),
    — «верце ў моц слова» (слова жыве па-за часам і сучаснымі тэхналогіямі)
    і іншыя.

    Слова словам, але сярод сучасных накірункаў развіцця вэб-журналістыкі, як выствелілася, яно займае не самыя першыя пазіцыі, саступаючы падкастам, відэаролікам і нават традыцыйным фотаздымкам. Так што, жадае журналіст таго ці не, але ўніверсальным яму стаць давядзецца.

    Як шчыра прызналіся беларусам шведскія калегі, яны і «шыюць, і жнуць, і на дудзе часам граюць». Даводзіцца забаўляць чытачоў інтэрнет-версій газет рознымі конкурсамі, блогамі артыстаў, спартсменаў і гэтак далей. То бок — падладоўвацца пад патрэбы людзей, падаючы сур’ёзныя тэмы ў найбольш даступнай форме.


    Пеле Ёхансан

    Журналіст інтэрнет-версіі газеты «Barom­e­tern» Пеле Ёхансан, які доўгі час працаваў у друкаванай версіі газеты як звычайны рэпарцёр, прызнаўся, што вэб даў яму магчымасць выпрабаваць сябе ў розных ролях: навучыцца рабіць фота і відэа, вывучыць новыя тэхналогіі, зразумець, што такое сапраўдная аператыўнасць, калі навіна даходзіць да чытача ўжо праз некалькі хвілін пасля таго, як з’явілася інфармацыйная нагода…

    Сёння на рынку працы ў Швецыі вельмі запатрабаваныя такія ўніверсальныя журналісты, як Пеле Ёхансан. Падаецца, што праз некалькі гадоў на Захадзе толькі такія і будуць.

    Большасць нашых суайчыннікаў пакуль што пляцецца далёка «ў хвасце», але, як неаднаразова падкрэслівалі шведскія калегі, працаваць у вэбе давядзецца ў хуткім часе ўсім. Таму засвойваць новыя тэхналогіі, развіваць свае сайты і выхоўваць будучых чытачоў (ды і выхоўвацца самім) варта ўжо сёння.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці