• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтара артыкула ў Інтэрнэце хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за знявагу прэзідэнта і суддзі

    Старшыня суда Першамайскага раёна г. Віцебска Андрэй Андрушэнка звярнуўся ў Следчы камітэт, патрабуючы прыцягнуць да крымінальнай адказнасці аўтара публікацыі на сайце freeregion.info.

    Пра гэта гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле на згаданым сайце, а таксама ў лісце, дасланым рэдакцыяй на адрас прэс-службы ГА “БАЖ”.  

    Нагодай для звароту суддзі ў Следчы камітэт стала публікацыя «Судьи превосходят в беззаконии его творцов», што з’явілася на рэсурсе 12 студзеня г.г.

    Паводле freere­gion, суддзя Андрушэнка ўбачыў у артыкуле склад адразу некалькіх злачынстваў. Ён хоча, каб аўтара прыцягнулі да адказнасці па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 368 (публічная знявага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), 369 (публічная знявага прадстаўніка ўлады) і 391 (знявага суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя).   

    Пад публікацыяй стаіць імя Пятра Іванова – “старшыні Генеральнага савета па стварэнні міжнароднага грамадскага аб’яднання «За сумленную ўладу»”.

    Як інфармуе сайт, 1 лютага Пятра Іванова выклікалі ў Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта. Старшы следчы, маёр юстыцыі Сяргей Вільтоўскі гутарыў з ім каля дзвюх гадзін. Пытанні тычыліся функцыянавання “Генеральнага савета”, абставін стварэння спрэчнага артыкула, аргтэхнікі і сродкаў сувязі, якімі карыстаецца аўтар і г.д. Акрамя таго, следчы высвятляў, хто ўладальнік рэсурса freeregion.info, цікавіўся інтэрпрэтацыяй некаторых ужытых у артыкуле словаў, а таксама ўзаемадачыненнямі аўтара публікцыі з заяўнікам – суддзём Андрушэнкам. Паводле сп-ра Іванова, падпісаць дакумент, складзены па выніках сустрэчы следчым, ён адмовіўся.

    Прэс-служба ГА “БАЖ” звязалася са следчым Сяргеем Вільтоўскім, чый нумар мабільнага фігуруе ў артыкуле на сайце. Той па тэлефоне прадастаўляць якія-кольвек звесткі не пажадаў, прапанаваўшы даслаць пытанні ў пісьмовым выглядзе па факсе. Гэта будзе зроблена найбліжэйшым часам.

    Публікацыі на сайце freeregion.info не ўпершыню прыцягваюць увагу дзяржаўных органаў. У маі 2015 года рэдакцыя атрымала на электронную скрыню ліст з прапановай перадаць Мінінфармацыі звесткі пра ўладальніка рэсурса. (Ім з’яўляецца Вадзім Драздоў – грамадскі актывіст, які ўжо некалькі гадоў жыве за мяжой і не хавае свайго дачынення да сайта.) У лісце за подпісам Ліліі Ананіч гаварылася пра выяўленыя на сайце «парушэнні заканадаўства аб СМІ» і нагадвалася пра магчымасць пісьмовага папярэджання ўладальніку ці блакавання рэсурсу.

    Адміністрацыя freeregion.info ў адказ напісала, што не бачыць неабходнасці прадастаўляць такую інфармацыю, паколькі “прапанова раскрыць дадзеныя… не заснаваная на заканадаўстве”. Разам з тым, рэдакцыя прасіла міністэрства ўдакладніць, якія менавіта публікацыі парушаюць заканадаўства. З Мінінфармацыі лістоў больш не прыходзіла.

    У ліпені 2014 года Наваполацкі ГАУС таксама ладзіў праверку на прадмет наяўнасці ў дзеяннях Вадзіма Драздова складу злачынстваў па арт. 193–1, 369–1 КК («Дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі» і «Дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь»), і складу адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП («парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці