• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    NN.BY напісала ў Мінінфарм, EJ.BY пакуль тэксту папярэджання не атрымаў

    Андрэй Дынько накіраваў у Міністэрства інфармацыі афіцыйны адказ на папярэджанне, вынесенае за размешчаны на сайце NN.BY матэрыял “У Беларусі – чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі: штогод “вымірае” райцэнтр”.

    NN.BY напісала ў Мінінфарм, EJ.BY пакуль тэксту папярэджання не атрымаў

    У лісце ад 3 сакавіка шэф-рэдактар “Нашай Нівы” паведамляе, што згаданы матэрыял быў выдалены з сайта. Разам з тым, сп. Дынько падкрэслівае, што выданне не раз публікавала на сваім сайце і інфармацыю Белстата. У прыватнасці, “Насельніцтва Беларусі павялічваецца ўпершыню за 20 гадоў”, “Ужо ў гэтым месяцы колькасць насельніцтва Беларусі мае перавысіць 9,5 мільёна чалавек”.

    Таксама Андрэй Дынько інфармуе, што артыкул, за які вынеслі папярэджанне, быў размешчаны ў рубрыцы “Меркаванні”. “Яго аўтар грунтаваў сваё меркаванне на праекцыях, атрыманых на аснове аналізу дэмаграфічных тэндэнцый за доўгі перыяд часу, – піша журналіст. – Міністэрства інфармацыі спасылаецца, у сваю чаргу, на афіцыйную дэмаграфічную статыстыку Белстата. Аднак варта адзначыць, што папярэднія перапісы выяўлялі, што рэальная дэмаграфічная сітуацыя адрозніваецца ад аператыўных ацэнак Белстата, бо ведамства не мае магчымасці ўлічваць выязную працоўную міграцыю”, – адзначаецца ў адказе.

    У афіцыйным пісьмовым папярэджанні, вынесеным Мінінфармам 2 сакавіка ўладальніку nn.by (прыватнаму выдавецкаму ўнітарнаму прадпрыемству “Суродзічы”), гаварылася пра неабходнасць выправіць парушэнні цягам 24 гадзін і паведаміць пра гэта міністэрству.

    У сваю чаргу, рэдактар сайта EJ.BY Сяргей Сацук паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ”, што рэдакцыя да гэтага часу не атрымала афіцыйнага дакумента ад Мінінфармацыі.

    ПА словах журналіста, рэдактары сайта замянілі спрэчнае фота ў матэрыяле “Белорусскую армию комплексно проверяют на боеготовность”, а далейшыя крокі будуць абмяркоўваць пасля атрымання тэксту папярэджання.

    Нагадаем, што 2 сакавіка Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні ўладальнікам інфармацыйных рэсурсаў NN.BY і EJ.BY. Інфармацыю пра гэта размясціў афіцыйны сайт ведамства.

    Сайты nn.by і ej.by атрымалі папярэджанні ад Мінінфарма (+дакумент)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці