Шосты сёлетні суд журналіста Жукоўскага – 17 сакавіка ў Мазыры (+відэа)
Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў SMS-паведамленне з Мазырскага раённага суду – разгляд ягонай чарговай адміністрацыйнай справы паводле артыкула 22.9 КаАП прызначаны на 17 сакавіка. Сёлета гэта ўжо шостая адміністрацыйная справа ў дачыненні да журналіста нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ для тэлеканалу “Белсат” без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.
– Мазырская міліцыя склала пратакол на падставе сюжэту, паказаным на тэлеканале “Белсат” 9 лютага: “Мазыр: спіртзавод банкрутуе”. Такую пільную ўвагу да сваёй сціплай персоны з боку ўлады і міліцыі магу патлумачыць хіба толькі мэтанакіраваным пераследам за сваю актыўную грамадскую і журналісцкую дзейнасць”, – заявіў Кастусь Жукоўскі службе маніторынгу ГА “БАЖ”.
Сёлета за так званы “незаконны выраб прадукцыі СМІ” (артыкул 22.9 КаАП) Кастуся Жукоўскага судзілі ў Калінкавічах, Карме, Буда-Кашалёве і двойчы ў Жлобіне. Агулам суды пакаралі Жукоўскага штрафамі на 38 мільёнаў 850 тысяч рублёў. А з улікам мінулагодніх пакаранняў за выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі сума штрафаў журналісту перавысіла 70 мільёнаў рублёў.
Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)!!!