• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі забаранілі… нешта. Магчыма, Skype і Viber

    Указ пра стварэньне сыстэмы процідзеяньня парушэньням парадку пропуску трафіку можа забараніць таксама адсылаць SMS з сайта апэратара ці карыстацца крыптастойкімі мэсэнджэрамі.

    У Беларусі згодна з указам Лукашэнкі ад 15 сакавіка «Аб удасканаленьні парадку перадачы паведамленьняў электрасувязі» створаная сыстэма процідзеяньня парушэньням парадку пропуску трафіку на сетках электрасувязі, паведамляецца на Pravo.by. Дакумэнт набудзе сілу праз 6 месяцаў з дня публікацыі.

    Дакумэнт вызначае, што карыстальнікам паслугаў электрасувязі (маецца на ўвазе і інтэрнэт) забараняецца

    «ўжываць праграмныя і тэхнічныя сродкі, якія ў сукупнасьці выкарыстоўваюцца для пераўтварэньня пратаколу абмену зьвесткамі, па якім перадаюцца галасавыя і іншыя паведамленьні электрасувязі ад абанэнта, які робіць выклік, і перадачы гэтых паведамленьняў абанэнту, як прымае выклік, з выкарыстаньнем абанэнцкіх нумароў, якія не належаць абанэнту, які робіць выклік».

    У Апэратыўна-аналітычным цэнтры пры прэзыдэнце, які ўказам забавязаны каардынаваць забарону, карэспандэнту Свабоды заявілі, што не ўпаўнаважаныя камэнтаваць указ, і параілі чакаць прэс-рэлізу на сайце ААЦ ці высылаць пісьмовы запыт, на які абавязаныя адказаць цягам месяца.

    Верагодна, пад такімі сродкамі маецца на ўвазе IP-тэлефанія — такі спосаб сувязі, калі праз пэўныя праграмы можна тэлефанаваць з кампутара ці смартфона на звычайныя гарадзкія і мабільныя нумары (што выходзіць звычайна таньней, асабліва пры міжнародных выкліках).

    Пад азначэньне ва ўказе падпадаюць і праграмы накшталт Skype і Viber, якія дазваляюць за плату тэлефанаваць на гарадзкія і мабільныя нумары (а таксама бясплатна — між двума і болей карыстальнікамі праграмаў). Што цікава, іншы закон дазваляе весьці допыты праз Skype ці Viber.

    Таксама да апісанага падобныя сэрвісы адпраўкі SMS з сайтаў апэратараў (такія маюць МТС, vel­com і life:)), да незаконных могуць быць прылічаныя і крыптастойкія мэсэнджэры, якія перадаюць паведамленьні па пратаколах, якія цяжка ўзламаць (Telegram, Cryp­to­Cat, Sig­nal…). Пры жаданьні пад азначэньне можна падвесьці і ананімайзэры, і так забароненыя ў Беларусі як сродкі доступу да забароненых сайтаў.

    Пры выяўленьні парушэньняў абанэнту будуць прыпыняць аказаньне паслугаў, блякаваць пропуск трафіку тэлефаніі паводле IP-пратаколу (калі апэратар не заблякуе — гэта будзе грубым парушэньнем заканадаўства аб ліцэнзаваньні), а незаконная дзейнасьць «пацягне за сабой адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі». Апэратар мае права запытаць у абанэнта тлумачэньні па пытаньнях парушэньняў і рабіць тэставыя выклікі на падазроныя нумары.

    Нацыянальны цэнтар абмену трафікам забясьпечыць стварэньне і эксплюатацыю «забарончага» комплексу, паведамленьні апэратарам пра парушэньне парадку пропуску трафіку і прыняцьце мераў па выяўленьні і спыненьні парушэньняў правілаў.

    Арганізацыі і фізычныя асобы мусяць бясплатна аказваць НЦАТ судзеяньне ў гэтым. Апэратары ж абавязаныя інтэгравацца з праграмным комплексам НЦАТ, заключыць дамовы на платны доступ да яго і паведамляць у НЦАТ пра выяўленыя парушэньні.

    Дзе там адшукалася забарона Skype ды ўсяго такога, я не знайшоў, — Чарняеў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці