• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    30 кіламетраў на журналісцкіх вёслах па Прыпяці (ШМАТ НОВЫХ ФОТА)

    Журналісты з Брэста, Баранавічаў, Гомеля і Мінска паўдзельнічалі ў байдарачным прэс-туры, зладжаным Лунінецкай філіяй ГА “БАЖ”, падчас якога пазнаёміліся з заказнікам “Сярэдняя Прыпяць” і з праграмай стварэння Ізумруднай сеткі Беларусі.

    У вёсцы Кораб’е ў Столінскім раёне, куды журналісцкі дэсант прыбыў з лунінецкага боку Прыпяці, гасцей сустрэў дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Заказнікі рэспубліканскага значэння “Сярэдняя Прыпяць і Альманскія балоты” Іван Яхнавец.

    Іван Яхнавец гутарыць з удзельнікамі прэс-туру

    “Галоўная каштоўнасць заказніка — у некранутых пойменных лясах і лугах, багатай і своеасаблівай фауне”, — адзначыў Іван Яхнавец. Ён паведаміў, што восенню мінулага года тут працавалі навукоўцы з практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах, вызначалі пагрозы для заказніка. Пра іх таксама пачулі прадстаўнікі незалежных СМІ.

    Іван Яхнавец распавёў пра экскурсійныя туры і праграмы для турыстаў, што ладзіць іх цэнтр. Да прыкладу, адзін з папулярных маршрутаў — «Палеская Амазонія» — праходзіць па рэках Гарынь і Прыпяць ад вёскі Кораб’е да Давід-Гарадка. “Гэта вельмі апантаны чалавек, які займаецца экалагічнай адукацыяй моладзі, ладзіць дабрачынныя акцыі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Паболей бы такіх”, — адзначыла старшыня Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” Святлана Гарда.

    Прэзентацыю па тэме “Ізумрудная сетка” зрабіў старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Андрэй Абрамчук.

    Андрэй Абрамчук

    Для даведкі: Ізумрудная сетка, альбо “Эмеральд” (ад англ. „Emer­ald” – ізумруд) – сукупнасць прыродаахоўных тэрыторый, якія ўтвараюць адзіную экалагічную сетку. Ізумрудная сетка утвараецца ў краінах, якія падпісалі Бернскую канвенцыю альбо маюць статус назіральнікаў.

    Сп. Абрамчук уваходзіць у працоўную групу па ўтварэнні Ізумруднай сеткі ў Беларусі. Ён паведаміў, што зараз агульная колькасць патэнцыйных аб’ектаў Ізумруднай сеткі у нашай краіне, уключаных ў базу дадзеных, складае 60 тэрыторый агульнай плошчай каля 1900 тысяч гектараў. Але неабходна ўключыць яшчэ 70–100 тэрыторый.

    Спыніўся Андрэй Абрамчук і на тым, што дасць Ізумрудная сетка: гэта найбольш эфектыўны механізм па ахове прыроды, спосаб прыцягнуць сродкі на развіццё экатурызму і г.д.

    Журналістам на карце паказалі той маршрут на байдарках, распавялі пра асаблівасці гэтага ўчастка Прыпяці. Дарэчы, гэтая рака на 80–90% будзе ўключана ў Ізумрудную сетку.

    Далей удзельнікі прэс-тура перайшлі да практыкі: веславалі, назіралі за плынню, птушкамі (пабачылі такія рэдкія віды, як чорны бусел і вяртлявая чаротаўка). У час перапынкаў купаліся, хадзілі па гарачым пяску і нават паспелі сабраць лекавыя травы. Усё, што бачылі, фіксавалі на фота і відэа.

    “Падабралася добрая каманда, якая праявіла сяброўскі дух і моцны характар”, — заўважыў старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец, які ўжо другі раз удзельнічаў у байдарачным прэс-туры.

    Аксана Бровач

    Таксама другі раз на вёслах прайшла шлях у 30 кіламетраў прадстаўніца Берасцейскай філіі Аксана Бровач: “Першы раз мы плавалі па Случы, але Прыпяць — непаўторная”.

    “Гэта быў чацвёрты прэс-тур на вёслах, самы працяглы па кіламетражы — падвынікавала Святлана Гарда. — Я баялася, ці ўсе вытрымаюць. Але ніхто не скардзіўся, не стагнаў, нават хрупкія дзяўчаты трымаліся мужна. А самы малады ўдзельнік, 17-гадовы сын лунінецкага БАЖаўца Мікалая Ільючыка, прадэманстраваў моц характару і перамог са сваім экіпажам”.

    Самы юны ўдзельнік сплаву на байдарках Віталь Ільючык

    У гэтым годзе Лунінецкая філія зацвердзіла пераходны кубак байдарачных тураў па рэках Беларусі. Уладальнікам кубка стаў экіпаж у складзе Ларысы Шчыраковай (Гомель), Мікалая і Віталя Ільючыкаў (Лунінец).

    Але і кожны экіпаж стаў пераможцам у розных намінацыях “самы мудры экіпаж”, “самы гламурны экіпаж” і г.д, у пацвярджэнне чаго ўсе атрымалі памятныя меткі, а да таго ж магніцікі з уласнымі фотаздымкамі, зробленымі на байдарачным шляху. Яны будуць нагадваць журналістам пра 30 кіламетраў па Прыпяці на вёслах…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці