• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Магілёва адхіліла скаргу журналісткі

    Выканаўца абавязкаў пракурора Магілёва Я. Фурманаў даслаў адказ незалежнай журналістцы Аліне Скрабуновай на яе скаргу адносна дзеянняў службовых асобаў Ленінскага РАУС Магілёва і УУС Магілёўскай вобласці.

    Сп. Фурманаў палічыў, што, згодна з ч. 1 арт. 7.3 ПВКаАП, скаргу на дзеянні службовай асобы органа, вядучага адміністрацыйны працэс, можна падаць на працягу тэрміну вядзення адміністрацыйнага працэсу і да вынясення пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

    У адпаведнасці з артыкулам 7.4 ПВКаАП, рашэнне па скарзе Аліны Скрабуновай з’яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае.

    27 ліпеня суддзя Ленінскага раёна Магілёва Алена Волкава спыніла вытворчасць па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да Аліны Скрабуновай у сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення яе да адміністрацыйнай адказнасці. Журналістку спрабавалі  абвінаваціць у парушэнні часткі 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    У скарзе пракурору г. Магілёва Аліна Скрабунова распавядала пра шматлікія парушэнні беларускага заканадаўства, дапушчаныя, на яе погляд, пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу старшым інспектарам ААПП Ленінскага РАУС Магілёва маёрам А. Сініцкім.

    Таксама журналістка звярталася да пракурора з просьбай абавязаць падпалкоўніка Д. Паркава здаць пісьмовы залік па рускай мове ў сувязі з непісьменна складзеным рапартам.

    Па меркаванні магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, адказ пракуратуры на скаргу журналісткі выявіў прававыя калізіі ў ПВКаАП РБ.

    Напрыклад, з ч. 1 арт. 7.3 і артыкула 7.4 ПВКаАП вынікае, што, калі ў часе расследавання адміністрацыйнай справы супрацоўнікі органаў дапусцілі парушэнні, але справу спынілі, то іх дзеянні застануцца беспакаранымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці