• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нямецкі саюз журналістаў піша пра мінскі “прафсаюзны” семінар для БАЖаўцаў

    Інфармацыя пра візіт у Мінск намесніка старшыні Саюза нямецкіх журналістаў (DJV) Вольфганга Грэбенхофа трапіла ў чарговы інфармацыйны бюлетэнь гэтай арганізацыі.

    “Падвойная роля як узор” (Пераклад: Сяргей Паўлавіцкі).

    “На гэтым тыдні намеснік старшыні федэральнага праўлення Саюза нямецкіх журналістаў DJV Вольфганг Грэбенхоф (Wolf­gang Greben­hof) на запрашэнне Фонда імя Фрыдрыха Эберта і Беларускай асацыяцыі журналістаў выступіў на семінары ў Мінску.

    Асаблівую цікавасць 15‑і беларускіх удзельнікаў выклікала падвойная роля Саюза DJV як прафсаюза і прафесійнай суполкі. Калег уразіў шырокі спектр сервісных прапаноў для сяброў нямецкай арганізацыі: ад прававой абароны да ўдзелу у кангрэсах і вебінарах.

    Выступоўца таксама праінфармаваў прадстаўнікоў беларускай асацыяцыі пра магчымасці штатных журналістаў ў Германіі ўплываць на прыняцце рашэнняў у арганізацыях, дзе яны працуюць, пра лабіяванне, досвед правядзення страйкаў і іншых форм змагання за свае працоўныя правы.

    Дыскусія паказала, што сітуацыя з праблемамі журналістаў у дзвюх краінах мае надзіва шмат паралеляў. Праўда, у Беларусі сюды дадюцца яшчэ рэпрэсіі супраць супрацоўнікаў СМІ, якія крытычна ставяцца да ўладнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, — дастатковая прычына для Грэбенхофа, каб выступіць у Мінску са словамі падтрымкі свабоды прэсы і слова.

    Яе ўмацаванне, паводле слоў нямецкага эксперта, патрабуе міжнароднай салідарнасці журналістаў і моцных прафсаюзаў”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці