• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суда ў Светлагорску не было – пратакол адправілі на дапрацоўку

    6 красавіка гомельскіх журналістаў Кастуся Жукоўскага і Аркадзя Малыша выклікалі ў суд Светлагорскага раёна. Меркавалася, што там будзе разглядацца чарговы адміністрацыйны пратакол за “незаконны выраб і распаўсюд” прадукцыі СМІ.

    Між тым, калі журналісты прыехалі на месца, сакратар суддзі Ірыны Прадун патлумачыла, што адміністрацыйны пратакол на іх накіравалі ў Светлагорскі РАУС на дапрацоўку. Фрылансерам пра гэта не паведамілі загадзя, і таму яны згубілі час і дарма праехалі 240 км. Жукоўскі пакінуў пра гэта скаргу ў кнізе заўваг і прапаноў.

    У лютым на тэлеканале “Белсат” паказвалі сюжэт “Прыроднае бедства на Гомельшчыне” – пра масавы мор рыбы ў Сасноваборскім вадасховішчы Светлагорскага раёна. На скаргі тутэйшых рыбакоў ні арганізацыя, на балансе якой знаходзіцца штучны вадаём, ні мясцовыя чыноўнікі не рэагавалі. Міліцыя ж праводзіла расследаванне, але не мору рыбы – яна выяўляла, хто гутарыў з мясцовымі жыхарамі і хто падаў у інтэрнэт інфармацыю, якой скарыстаўся тэлеканал “Белсат”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці