• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага аштрафавалі на 30 базавых

    2 красавіка суддзя Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Бакуноў пастанавіў аштрафаваць на 30 базавых велічыняў (5,4 мільёна рублёў) фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Кастуся Жукоўскага за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ” (ч.2 арт.22.9 КаАП), а фактычна за супрацу з замежнымі без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

    Падставай для завядзення справы стала нататка пад назвай “За забітае дзіцё пакаралі педагогаў ды медыкаў”, змешчаная 6 лютага на сайце тэлеканала “Белсат” за подпісам Алеся Яшчанкі. У відэа распавядалася пра забойства трохмесячнай дзяўчынкі, якая нарадзілася ў сацыяльна небяспечнай сям’і. За забітае немаўля пакаралі педагогаў і медыкаў.

    Як вынікае з адміністрацыйнай справы, сюжэт на  тэлеканале “Белсат” адсачыла рэгіянальнае ўпраўленне ўнутраных спраў, якое вядзе маніторынг публікацый. Чыгуначнаму РАУС г. Гомеля было даручана правесці разбіральніцтва. Капітан міліцыі Віктар Сцепаненка ездзіў у СШ№12, апытаў супрацоўнікаў гэтай навучальнай установы, якія фігуралаві ў відэасюжэце, паказваў фотаздымак Жукоўскага і пытаўся, ці ён вёў здымкі.

    Фрылансер гэтага і не адмаўляў, бо на ўваходзе ў школу зарэгістраваўся па пашпарце ў кнізе наведвальнікаў. Ён кажа, што відэаматэрыял размясціў на YouTube і цешыцца, што яго часткова выкарыстаў тэлеканал “Белсат”.

    “Я не з’яўляюся Яшчанкам, – кажа сп. Жукоўскі. – І я не вырабляў “прадукцыю СМІ”, бо не ведаю нават, як гэта зрабіць. Прадукцыю СМІ  вырабіў і распаўсюдзіў сам “Белсат”. А я паводле Канстытуцыі маю права і  магу сабраць інфармацыю, запісаць відэа і выкласці ўсё гэта ў інтэрнэт. Магу нават даслаць гэта на любы тэлеканал, дзе з матэрыялам працуюць прафесійныя людзі і робяць тое, за што чапляюцца ўлады да фрылансераў”.

    Перад пачаткам разбіральніцтва суддзя адхіліў хадайніцтва Жукоўскага пра тое, каб яго інтарэсы як сябра ГА “БАЖ” прадстаўляў юрыст, таксама сябра арганізацыі, Леанід Судаленка. Таксама ён адмовіўся весці разгляд справы на беларускай мове і адмовіў ён Жукоўскаму ў праве запрасіць перакладчыка.

    Кастусь Жукоўскі ў судзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці