• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Гавары праўду»: інфармацыйную прастору Беларусі кантралюе Расея

    Сёньня ў Магілёве Міністэрства інфармацыі Беларусі і Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расеі падпішуць плян мерапрыемстваў для стварэньня агульнай інфармацыйнай прасторы «саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады».

    «У рамках пасяджэння „саюзнага Саўміна“ ў Магілёве будзе падпісаны выпрацаваны двума міністэрствамі дакумэнт — плян мерапрыемстваў для стварэньня агульнай інфармацыйнай прасторы на 2016–2017 гады. Мы ўважаем гэта вельмі важным, каб было ня толькі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне друку», — сказала міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на пасяджэньні сэмінара «Агульная інфармацыйная прастора саюзнай дзяржавы», які адбыўся 11 траўня.

    Рэспубліканская рада «Гавары праўду», рэагуючы на намеры чыноўнікаў, заявіла, што на тэрыторыі Беларусі вядзецца інфармацыйная вайна і прапануе шэраг захадаў для вяртаньня кантролю над інфармацыйнай прасторай Беларусі.

    «Паводле шматлікіх сацыялягічных дасьледаваньняў, інфармацыйная прастора Беларусі сёньня кантралюецца не беларускімі, а расейскімі СМІ. Кантроль ажыцьцяўляецца праз выпускі навін, аналітычныя праграмы і забаўляльны кантэнт. Вынікам правальнай інфармацыйнай палітыкі з боку ўраду зьяўляецца нізкае ўсьведамленьне каштоўнасьці дзяржаўнага аўтарытэту сярод грамадзян Беларусі. Армія ідэолягаў усіх узроўняў, дзяржаўныя газэты, радыё і тэлеканалы ня здольныя прадставіць годную і якасную альтэрнатыву, наша прастора здадзена практычна без бою», — заяўляе «Гавары праўду». У арганізацыі лічаць, што замест таго, каб працаваць над стварэньнем якаснай інфаальтэрнатывы, якая павінна ўмацоўваць незалежнасьць і нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў, кіраўнік міністэрства інфармацыі распрацоўвае меры па яшчэ большай залежнасьці інфармацыйнай прасторы Беларусі ад СМІ, якія абслугоўваюць інтарэсы іншай дзяржавы.

    «Мы перакананыя: падпісаньне дакумэнтаў, пагадненьняў па стварэньні адзінай інфармацыйнай прасторы супярэчыць інтарэсам краіны, галоўны зь якіх — умацаваньне беларускай незалежнасьці».

    У якасьці альтэрнатывы «Гавары праўду» прапануе захады, якія дазволяць вярнуць кантроль над інфармацыйнай прасторай Беларусі і забясьпечаць беларусам збалянсаваную падачу інфармацыі, а таксама ўмацуюць беларускую нацыянальную самасьвядомасьць:

    1. Беларускаму саюзу журналістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў стварыць адзіную працоўную групу па ацэнцы мэтадаў і ўзроўню ўплыву СМІ іншых дзяржаў на прастору Беларусі і выпрацоўцы мэханізмаў па аднаўленьні кантролю над інфармацыйнай прасторай Беларусі.

    2. Выканаць абяцаньне Аляксандра Лукашэнкі і запусьціць у бясплатны пакет тэлеканалаў «Украіна заўтра».

    3. БДТРК прапрацаваць магчымасьць дапаўненьня расейскіх сэрыялаў і забаўляльных праграм аналягічным прадуктам іншых вытворцаў, а таксама цалкам замясьціць навінавыя і аналітычныя праграмы аналягамі беларускай вытворчасьці.

    4. Пашырыць магчымасьці на дзяржаўных тэлеканалах выступаць прадстаўнікам альтэрнатыўных пунктаў гледжаньня па розных пытаньнях, павялічыць колькасьць палітычных дыскусій.

    5. Павялічыць колькасьць навукова-папулярных, забаўляльных праграм для ўсіх узростаў, прысьвечаных беларускай дзяржаве, гісторыі, культуры, мове.

    Для таго, каб знайсьці сродкі для рэалізацыі гэтых захадаў, у «Гавары праўду» прапануюць «скараціць выдаткі на неэфэктыўную ідэалягічную вэртыкаль і выпуск няякаснага інфармацыйнага прадукту».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці