• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Амерыканская амбасада ў РФ затроліла «Известия», якія апублікавалі чарговы фэйк

     

    Партал «Известия.рф» апублікаваў артыкул з назвай «Для дыскрэдытацыі расійскіх чыноўнікаў выкарыстоўваюць ЛГБТ-актывістаў», у якім прыводзіў «доказы» таго, што за абвінавачваннямі буйных расійскіх чыноўнікаў і палітыкаў у нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі можа стаяць Дзяржаўны дэпартамент ЗША.
     

    Грунтаваўся артыкул на «перапісцы» Дзярждэпа і расійскага ЛГБТ-актывіста Мікалая Аляксеева.

    Адказ амбасады ЗША ў Маскве не прымусіў сябе доўга чакаць. На старонцы амбасады ў Face­book у хуткім часе быў выкладзены той самы ліст, які апублікавалі ў сябе «Известия», толькі з выпраўленымі чырвоным стрыжнем памылкамі. Фота суправаджалася наступным тэкстам:

    «Паважаныя Известия.рф,
    У наступны раз, калі будзеце выкарыстоўваць фальшывыя лісты, дасылайце нам – будзем радыя дапамагчы выправіць памылкі.
    Шчыра Ваш,
    Дзярждэп».

    Дарэчы, памылак у тэксце фэйкавага ліста, на хуткую руку напісанага расійскімі прапагандыстамі, аказалася даволі шмат – ажно 22, прычым некаторыя з іх недапушчальныя нават для школьнікаў. Так, гора-аўтары не ведалі нават напісання слова «Coun­selor», а таксама розніцы паміж «between» і «among».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці