• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Прэс-сервер”. Кіраванне працай рэдакцыі

     

    «Прэс-клуб Беларусь» запрашае на лекцыю Януша Ансіёна (Польшча). Лістападаўская сустрэча ў “Прэс-клубе Беларусь” – для менеджараў друкаваных медыя і ўсіх, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў медыяменеджмэнце.

    Перакладванне тэкстаў з тэчкі ў тэчку, немагчымасць прасачыць за ўсімі працэсамі падрыхтоўкі газеты адначасова і, як вынік, завальванне дэдлайну – вечны галаўны боль рэдактараў. Працэс можна аптымізаваць, выкарыстоўваючы спецыяльныя праграмы для кіравання рэдакцыяй. «Прэс-клуб Беларусь» запрашае вас пазнаёміцца ​​з адной з іх – праграмай «Прэс-сервер», якая з’яўляецца адной з самых папулярных сярод выдаўцоў лакальных газет у Польшчы.

    Прэзентацыю праграмы правядзе Януш Ансіён, стваральнік “Прэс-сервера”.

    Прэс-серверам” можна карыстацца праз Інтэрнэт, што дазваляе кіраваць усім працэсам аддалена. Праграма перакладзеная на рускую мову.

    Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 27 лістапада, у 17:00 у Галерэі TUT.BY, па адрасе праспект Дзяржынскага 57, 9 паверх (арт. Метро Міхалова).

    Для ўдзелу ў сустрэчы неабходная рэгістрацыя.

    Сустрэча пройдзе на польскай мове з паслядоўным перакладам.

    Таксама ў суботу Януш правядзе майстар-клас для тых рэдакцый, якія ўжо выкарыстоўваюць / хочуць выкарыстоўваць праграму.

    Калі вы зацікаўленыя ў такім майстар-класе, калі ласка, пішыце на адрас: press-club@press-club.by.

    Партнёры сустрэчы: Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, ГА “БАЖ”, “Медыякрытыка”, TUT.BY.

    Гэтая падзея на FB.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці