• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст-фрылансер звярнулася ў ААН

    Намеснік старшыні гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў, журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова паскардзілася ў Камітэт ААН па правах чалавека на парушэнне права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі (выказванне меркавання), а таксама права на абарону ў судзе (справядлівы суд).

    Нагадаем, 12 сакавіка бягучага года суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок прысудзіў Ларысе Шчыраковай буйны штраф за супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам «Белсат», дзе быў паказаны зняты ёю на цэнтральным гомельскім рынку рэпартаж пра праблемы прадпрымальнікаў.

    «У Беларусі я прайшла ўсе ступені судовай абароны і ўсё безвынікова. А калі я звярнулася з нагляднай скаргай у пракуратуру, аказалася, што да гэтага часу скончыўся 6‑ці месячны тэрмін, які дзяржава адвяла для абскарджання адміністрацыйных пастаноў. Атрымліваецца, па «белсатаўскіх справах» абароны ў краіне няма, таму я выкарыстала адзіна магчымы міжнародны механізм абароны сваіх правоў», — заявіла журналіст.

    Юрыст «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Леанід Судаленка, які меў даверанасць асацыяцыі прадстаўляць інтарэсы журналісткі ў судзе, заяўляе, што справа Ларысы Шчыраковай выявіла шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дагаворам нашай краіны.

    «Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі, наш жа нацыянальны Закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць гэтага права. Кожны мае права свабодна выбіраць сабе абаронцу ў судзе, наш заканадавец абмежаваў гэта права выключна паслугамі адваката. Я ўпэўнены, што ў гэтай справе будуць устаноўлены пералічаныя парушэнні правоў журналіста», — падкрэсліў юрыст.

    І хоць беларускія ўлады пакуль не рэагуюць на рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека, гомельская журналістка-фрылансер лічыць, што пытанне выканання рашэнняў, якія прымаюцца ў Жэневе пытанне будучыні, на якую сёння трэба працаваць.

    «Акрамя ўстанаўлення непасрэдных парушэнняў маіх правоў, у скарзе таксама пастаўлена пытанне аб абавязку ўрада Беларусі змяніць нацыянальнае заканадаўства такім чынам, што б практыка яго прымянення не прыводзіла ў далейшым да апісаных мною парушэнняў», — падвяла рысу Ларыса Шчыракова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці